- Плахі!!! Спявай памінальную, поп! І вы, шэрыя расы, спявайце. На сваёй д’ябальскай гаворцы.
Іякінф заспяваў. Да неба панесліся гукі памінальнай абедні. А ад сцяны ціхмана і здаўлена загучалі іншыя гукі, нязладжаныя басы:
- Dies irae, dies illa, dies magna et amara valde1.
Мужыкі прыцягнулі ўжо тры сасновыя калоды і кінулі іх перад капытамі белага каня. Але Ракутовіч раптам апусціў галаву.
- Добра, - сказаў ён, - не трэба плах. Не нам пэцкаць сякераю рукі. Гэтая сволач не храбрэйшая за жанчын... Вазьміце іх, мужыкі.
Дваран падягнулі далей пад арку. Большасць маўчала, разумеючы, што пажынае свой пасеў.
- А гэтага куды? - спытаў пастух у ваўчынай шапцы, паказваючы на Кізгайлу, якога ўжо звялі з балюстрады.
- Гэтага не чапай.
- Дай мне яго забіць, - сказаў пастух, - з-за яго ў мяне брата павесілі.
- Ведай сваё месца, Іван, - суха сказаў Ракутовіч, - гэта мой вораг, не твой.
Два ворагі глядзелі адзін на аднаго. І ў аднаго не было ў вачах боязі, а ў другога - злосці. Кізгайла стаяў, прыняўшы самавітую паставу, разумеючы, што яго ўжо нішто не ўратуе.
- Ну вось, - сказаў Раман, - ты думаў, я не дабяруся да цябе, Кізгайла? А я тут, і я разграміў тваё гняздо.
Адзін вецер бязважна гуляў каштанавымі валасамі Кізгайлы і грывай Ракутовіча, Кізгайла дыхаў гэтым ветрам і адказаў не адразу:
- Чаму ты не выклікаў і не забіў мяне тады?
- Вас усіх трэба пад корань - вось што я падумаў тады... Дзе
Ірына?
- Ты не знойдзеш яе, Раман. Яна цябе ніколі, ніколі на паба-чыць. Родам панскім на зямлі клянуся. Я ядпрявіў яе далёка, куды ты не дастанеш.
- Я дастану... Як да цябе дастаў.
- Ты і без гэтага пакараў мяне, - на твары Кізгайлы я ўбачыў іую самую маску, што ўначы, калі Ірына кідала яму праклёны. - Дык забівай ужо да канца. - Усміхнуўся: - Толькі для мяне трох плах зашмат, Рамане. Усіх трох крывёю аднаго не напоіш.
- Я не буду сячы табе галавы. Я проста зраблю тое, чаго не зрабіў тады. Прымай выклік. Лаўр, дай яму каня.
Вочы Кізгайлы загарэліся:
- А калі я цябе звалю?
- Тады ты будзеш вольны. З жонкаю. Чуеце, мужыкі?! Я слова
даю.
Кізгайла кінуўся да гнядога каня, якога падвёў яму Лаўр, коршакам узляцеў у сядло.
- Ну, тады трымайся, Ракутовіч! Я табе за дваранскую ганьбу адплачу. Шаблю мне!
- І мне шаблю. Горшую. Каб не выхваляўся потым.
- Мужыкі, - загарланіў Лаўр, трасучы хваляй валасоў, - а ну, лезь куды вышай. Ачышчай месца.
Народ з гаманой і смехам палез на балюстраду, на лесвіцы, на забрала. Адусюль глядзелі зверавата-лагодныя вусатыя морды.
Коней развялі па кутах двара. Кізгайла, прыгнуушы галаву, шнарыў вачыма па постаці ворага. Ракутовіч спакойна чакаў.
- Давай, - махнуў рукою Лаўр.
Цішу раздзёр звонкі пошчак капытрў. Ворагі рынуліся адзін на аднаго, сутыкнуліся, скрыжавалі сталь.
Дзве блакітныя палосы затрапяталі ў паветры.
Секлі, выварочваліся з-пад удараў, з запалам хакалі пры кожным удары.
- Трымайся, Рамане,- з экстазам выў Кізгайла, выскаляючы
зубы.
- І ты трымайся, - з прытоенай нянавісцю адказаў Раман.
- Блакітную кроў спахабіў.
- Людажэр. Напіўся дзявочых слёз. Вось табе...
Звон зброі аддаваўся ў мурах і запаўняў увесь двор, як на бяседзе ў таго грэцкага прахвоста, калі даводзілася ганяць птушак.
Раман ужо два разы зачапіў Кізгайлу. Абодва разы мы выразна пачулі трэск лат. Нарэшце Кізгайла злаўчыўся і рассек на Ракутовічу шалом. Рана была, напэўна, неглыбокая, але струменьчык крыві прасачыўся праз падшаломнік і павольна папоўз цераз правае брыво Рамана, закапаў на жалеза нагрудніка.
- Вось табе першая метка, - зарагатаў Кізгайла, - выкласці б цябе, сукінага сына.
І тут Раман, сціснуўшы зубы, кароткім і моцным ударам адбіў правую руку Кізгайлы ўбок.
Яго шабля занеслася і бліскавічна слізганула ўніз.
Мы пачулі Раманаў крык:
- За Ірыну табе, ваўкарэз.
Раздаўся глухі ўдар. Цела Кізгайлы хіснулася ўбок, потым павольна перавярнулася ў паветры і ўдарылася спіной аб пліты.
Шабля вылецела з непаслухмянай рукі і, звонячы, заскакала на каменнях.
Чырвоны, разгарачаны, з валасамі, якія зліпліся на лбе, высіўся над забітым Раман. І я не заўважыў на яго твары радасці, звычайнай для пераможцы. Ён працягнуў руку і здзічэлым хрыплым голасам кінуў адно слова:
- Піць.
Служка, што стаяў побач з шэрымі манахамі, спешна сарваў з пояса біклагу і, усміхаючыся ліслівай і жалкай усмешкай, стаў наліваць з яе віно ў вялікую срэбную чару, якую дастаў з-за пазухі. Потым трушком падбег да Ракутовіча.
Рука Рамана імпэтна схапіла чару.
І тут Лаўр зноў здзівіў мяне. Яго скуласты прыгожы твар стаў раптам грубаваты і халодны. Ён паклаў руку на локадь Ракутовіча:
- Не пі, гаспадар.
- Гэта чаму? - Раман здзіўлена глядзеў у шэрыя доўгія вочы хлопца.
А ён ужо перавёў упарты позірк на аднаго з манахаў. У таго былі таксама шэрыя халодныя вочы, толькі пад вялікімі верхнімі павекамі, і ён спакойна вытрымаў позірк Лаўра.
- Хлопчык непакоіцца, - з халоднай кплівай усмешкай сказаў езуіт. - Ну што, дайце віно мне. Вып’ю я. Яно такое ж чыстае, як кроў Хрыстова.
- Дурная галава, - з грубаватай пяшчотай прадягнуў Раман, -хто ж гэта скурай рызыкавадь будзе? Кеміць трэба.
- Дайце. Дайце мне, - спакойна сказаў езуіт.
- Ну не. Ты не працаваў, табе потым, - і Раман пацягнуўся да
віна.
- І ўсё ж не пі, - упарта сказаў Лаўр.
Вочы яго з-пад доўгіх, як стрэлы, вей глядзелі падазрона і
пільна.
- Глупства.
- А я кажу - не пі!
І ўзмахам рукі выбіў чару з рук Ракутовіча. Пунсовы, як кроў, цурок слізгануў па беласнежнай скуры каня. Бразнула чара. Расплылася па каменнях чырвоная лужынка.
- Ну і дам я табе зараз лупцоўку, - сказаў Раман.
- І дай. А іхняе віно ўсё адно няможна піць. Ніколі.
- Хлапчыска дурны.
У гэты час вялікая белая хортая Кізгайлы, цемнавокая і дрыжачая, як спружына, пацягнулася падщснутым жыватом, падышла, стукаючы кіпцямі, да конніка і, соладка прыжмурыўшыся, лізнула лужынку языком. Потым лягла, паклала доўгі шчыпец на складзеныя крыжыкам лапы і зажмурылася, уздрыгваючы бровамі.
- Бачыў, - хітнуў галавою Раман, - у пса разумення болей.
Лаўр усё глядзеў на езуіта. Потым падышоў да хортай і
штурхнуў яе нагою. Яна бязвольна, як ватная, асунулася набок.
- Бачыў, - перадражніў Лаўр. - У пса разумення болей. Столькі, колькі ў цябе, бацька.
Ракутовіч не звярнуў увагі на дзёрзкасць. Ён глядеў на жывё-ліну, вокамгненна забітую ядам. Потым перавёў позірк на езуітаў:
- Што ж вы, панотцы, маруднага яду не ўзялі? Каб праз тыдзень забіў. Не знайшлося? Каб ведалі - прыгатавалі б?
Веі-стрэлы Лаўра сярдзіта дрыжалі. Ён, надзьмуўшыся, глядзеў на манахаў. А езуіт усміхнуўся і па-ранейшаму спакойна адказаў:
- Так, трошкі сарвалася. Не пашанцавала збавідь гэты няшчасны край ад лішняй смуты. Але цябе нішто не зберажэ, Раман. Пры жаданні і ў яйка можна пакласці адплату.
І ўсмешка яго была разумнай, з’едліва-хітрай і чымсьці нават прыгожай.
І Раман паглядзеў на яго таксама з усмешкай, якая, аднак, адразу знікла.
- Маладзец.
Я не разумеў, чым можа скончыцца гэтая сцэна, але ў гэты час Дамінік падвёў да ног Раманавага каня пані Любку і капуцына Фелікса.
- Канчай і гэтых адразу, бацька, - змрочна сказаў ён.
- З бабамі не ваюю, - кінуў Раман.
Любка глядзела на яго нейкім незнаёмым мне шырока адкрытым позіркам.
- А гэты? - сказаў Дамінік, падштурхоўваючы Фелікса.
- А што гэты? - іранічна спытаў Ракутовіч.
- Ты што ж, гаспадар, не бачыш, хто гэта?
- Бачу. Ціхі п’яніда.
Іякінф кінуўся да сабутэльніка і замітусіўся вакол яго. З рук Фелікса ўпалі вяроўкі, і капудын шырока ўсміхнуўся.
- Ну вось, ну вось, - задыхаючыся, сказаў Іякінф, - літуй мя, божа, ды і на алтар твой цяльцы.
А Раман, ужо не звяртаючы на іх увагі, павярнуўся да Лаўра: