Литмир - Электронная Библиотека
A
A

Вось тут і зьявіўся цьвік у сьцяне хлява – адзінага збудаваньня ў двары, складзенага з бярвеньня, а не з цэглы, бо трэба ж было на нешта павесіць анучу, каб яна была пад рукой,ды і малатком ён спраўляўся някепска. Да няшчасьця і цалкам заканамерна, працэс вырабу цацкі пайшоў ня так, як запланаваў Жэнька. У пэўны момант зьмесьціва банкі з-пад салідолу, дасягнуўшы неабходнай тэмпературы, ўспыхнула. Женька кінуўся да анучы, каб зь яе дапамогай зьняць гарачую банку і выратаваць матэрыял для будучага зайца ад зьнішчэньня, але зачапіў у спешцы цэглу нагой і перакуліў расплаўленую масу ў агонь. Полымя, атрымаўшы вялікую порцыю прасьвяднай ежы, разгарэлася з новай сілай, а ад павелічэлай тэмпературы, нагрэтая сонцам і вогнішчам прамасленая ануча ўспыхнула гіганцкай паходняй.

Ратуючы становішча, Жэнька сарваў анучу з цьвіка і пачаў трэсьці ёю, каб зьбіць полымя, але, замест таго, каб згаснуць, палаючая ануча, нібы жывая, абматала яму руку да локця. На ягонае шчасьце, Жэнька быў бяз майкі, у адных шортах і адкараскаўся толькі апёкамі рукі, а не успыхнуў сам. Своечасова падасьпела з рынку жонка. Яна схапіла сына ў бярэмя, кінулася да бочкі з дажджавой вадой, што стаяла на рагу адрыны, і цалкам запхнула ў яе сына, бо са спалоху ёй здалося, што полымя агарнула Жэньку з галавы да ног.

Да зьдзіўленьня ўсіх і ў першую чаргу самога вінаватага, Жэнька адкараскаўся лёгкімі апёкамі правага перадплечча. Апёкі былі настолькі нязначнымі, што перапалоханая жонка нават не выклікала хуткую дапамогу, а сама наклала на апёкі тампоны прасякнутыя аблепіхавым маслам і убінтавала руку, з-за чаго забінтаваная рука глядзелася нашмат жудасней, чым да накладаньня бінтоў. У гэты момант зьявіўся я.

Дайшла чарга да Арсена.

Мама права, кажучы, што ты ў адказе за ўчынкі брата, калі вы дома адны. Мне здаецца, што я размаўляў з табой на гэтую тэму пасьля таго, як мы пераехалі ў гэты дом і адмовіліся ад паслуг няні. Ты ўжо амаль паўналетні па законах Рымскай Рэспублікі, я ўсьміхнуўся сыну, але мая ўсьмешка не прыбрала хмурнага выразу зь ягонага твару.

– А ў галаў ў семнаццаць гадоў надыходзіла частковае паўналецьце, а поўнае, як у вікінгаў і спартанцаў, толькі ў дваццаць, – панура прамовіў Арся.

– Ты забываеш, сын, што Галія пры Цэзару стала часткай Рымскай Рэспублікі, таму, на яе распаўсюджваліся рымскія законы, – я быў задаволены, што Арсень самастойна шукаў дадатковыя зьвесткі па Рыме і Галіі, бо гэта азначала, што яго кранула мая гісторыя пра двух братоў. Аднак, у сілу сурьёзнасьці размовы, я, вядома, не падаў выгляду.

– Усё роўна я яшчэ дзіця! – Арсень яшчэ больш надзьмуў вусны.

Ты, безумоўна, дзіця, але ты разам з тым старэйшы брат і старэйшы сын. Як старэйшы, ты зьяўляешся кіраўніком дома ў нашу адсутнасьць, таму частка нашых абавязкаў па нагляду за Жэнькай аўтаматычна перацякаюць на цябе. Спадзяюся, што ты нарэшце зразумееш гэта, тады мы зможам і далей пакідаць вас дома ўдваіх. У адваротным выпадку маме, калі яна зноў зьбярэцца на рынак ці ў краму, прыйдзецца браць вас з сабой. А гэта, як ты ведаеш, далёка ня весела.

Добра, тат, але ты і Геньчыка адчытай, каб памятаў.

Абавязкова, сын …

Школа Кезона была першай глядыятарскай школай, якая зьявілася ў Рыме. Яна была заснавана ягоным продкам і з тых часоў перадавалася па спадчыне старэйшаму з сыноў. Кезон, нягледзячы на сваю скнарлівасьць, быў клапатлівым і руплівым гаспадаром і ніколі не эканоміў на сваіх байцах. Глядыятары, адчуваючы ягоную ўвагу і клопат, ставіліся да Кезону з павагай. Ім нават не прыходзіла ў галаву, што яны для Кезона былі маёмасьцю, з дапамогай якой ён здабываў для сябе карысьць і прыбытак. Кезон клапаціўся аб глядыятарах гэтак жа, як добры прадавец клапоціцца аб прылаўку, а добры цырульнік пра брытву і нажніцы. На Арса ён глядзеў гэтак жа, нягледзячы на тое, што хлапчук дастаўся яму бясплатна, ды яшчэ з указаньнем даць яму памерці як мага хутчэй. Нягледзячы на дзёрзкасьць характару і жаноцкасьць твару, які ня ведаў брытвы, гэты малады гал спадабаўся Кезону. Ён бачыў у ім патэнцыял, і яму зусім не хацелася расставацца з хлопцам, не атрымаўшы ад яго максімальнай выгады.

Бліжэй да вечара Кезон паклікаў да сябе Кастула:

– Пастарайся не калечыць хлапчука. Пакарай яго за дзёрзкасьць, адлупцуй плязам мячом, а пагуляўшы зь ім нейкі час, аглушы ударам па галаве. Я дамоўлюся са сваімі сябрамі, каб яны першымі паднялі вялікі палец уверх, а там, хвала Юпітэру, і астатнія гледачы зробяць гэтак жа. Шкада хлапца, хоць ён і дурны хвалько.

– Буду біць плязам, але ўлічы, Кезон, што я паважаю сваіх гледачоў і нават у гэтым выпадку зладжу для іх сапраўдны бой, бой без падвоху. Ня крыўдуйся, калі я паламаю яму нагу ці руку. А можа і тое, і іншае, – сам сабе Кастул даўно вырашыў спуску пачаткоўцу не даваць і як сьлед пакараць яго за неабдуманае выказваньне. – Забіць ня забью, але правучу надоўга.

– Добра, добра. Галоўнае, каб быў жывы і за месяц ачуняў, – Кастул паляпаў любімца па плячы, – можаш ісьці рыхтавацца да заўтрашняга паядынку.

Рым ўразіў Арса менавіта сёньня, калі ён ішоў па ім у натоўпе глядыятараў да Арэны. Усе папярэднія дні былі смазаныя ў ягонай памяці, да таго ж, вузкія вуліцы з нізкімі несамавітымі дамамі, якія ён бачыў па дарозе з турмы ў глядыятарскую школу, нікога не змаглі бы ўразіць. Сёньня, выгляд двухпавярховых дамоў і віл, а таксама вялікая колькасьць помнікаў, стэл і абеліскаў, дзівілі Арса, прымушаючы пастаянна круціць галавой.

Рым таго часу ў асноўным быў аднапавярховы, па ягоных брудных, бяз назваў, вуліцах пастаянна снаваў народ, і толькі забудовы гарадзкога цэнтру мелі шмат двухпавярховых будынкаў. Рухаючыся па велічным горадзе ў натоўпе глядыятараў, Арс зьвярнуў увагу на тое, што вяльможы перамяшчаліся па вуліцах, седзячы на насілках, якія насілі рабы. Гэты факт таксама ўразіў яго. Для сябе Арс вырашыў, што такі сродак перамяшчэньня кажа ня столькі пра дабрабыт гэтых людзей, колькі пра ўпэўненасьць, што ім ня прыйдзецца браць у рукі зброю, каб абараняць сябе. Яны як быццам ведалі, што на іх ніхто не нападзе, нібы сам горад здольны засьцерагчы гараджан ад агрэсіўных ворагаў, і таму тыя маглі дазволіць сабе быць спешчанымі ды слабымі.

Арс аглядаў горад, не перастаючы зьдзіўляцца і захапляцца ім. Часам ён выказваў ўслых сваё захапленьне, выклікаючы ўсьмешкі спадарожнікаў, многія зь якіх, гледзячы на яго, мімаволі ўспаміналі сябе ў ягоным ўзросьце. У гэты час, па суседняй вуліцы на плячах чатырох рабоў, плылі над маставой насілкі, на якіх сядзеў Ген. Ген, з задуменным выглядам, седзячы на мяккай падушцы, накіроўваўся такім чынам ў пачатковую школу.

Конец ознакомительного фрагмента.

Текст предоставлен ООО «ЛитРес».

Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.

Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.

8
{"b":"774899","o":1}