– Паслухай, Гай, што я параю табе. Гэтага хлопца трэба аддаць у глядыятарскую школу Кезона з умовай, што той, не адкладаючы ўсё ў доўгую скрыню, пачне выстаўляць яго на самыя цяжкія баі, а твайму приёмышу забараніць прысутнічаць на баях з удзелам брата. Даручы гэта тым, хто апяку юнага Гая, а таксама строга накажы ім, што парушэньне дадзенага правіла будзе карацца самым жорсткім чынам. Я ж, у сваю чаргу, распараджуся, каб Кезон папярэджваў апекуноў Гая аб маючых адбыцца баях з удзелам гэтага барбара.
– Добра, – узважыўшы словы легата, адказаў Цэзар. – Хай будзе так, як ты сказаў. Толькі з адным невялікім удакладненьнем: апекуноў у гэтае пытаньне ня ўцягваць, а ўсе даклады павінны ісьці праз мяне. Утрасі ўсе пытаньні з Кезоном як мага хутчэй. Баі на арэне, як ні круці, таксама пакараньне, але ў гэтым выпадку мы ўсё ж даем яму нейкі шанец падоўжыць сабе жыцьцё. Да таго ж, мяркуючы па ўсім, хлопец проста шчасьліўчык. Я вельмі спадзяюся, што ягонае шчасьце абарвецца ў бліжэйшыя дні на арэне.
Калі Арса прывялі ў глядыятарскую школу Кезона, той выклікаў лекара. Ўдваіх яны старанна агледзелі пачаткоўца на наяўнасьць бачных сымптомаў захворваньняў і паразітаў. Аглядам Кезон застаўся задаволены, бо юнак апынуўся здаровы і моцны. Атрымаць у глядыятары яшчэ аднаго гала было зусім нядрэнна, бо Кезон з уласнага вопыту ведаў, што байцы зь іх часьцяком выходзілі хвацкія. У ягонай ў школе і зараз меліся два гала, моцныя, рослыя і вынослівыя. Праўда, не такога высокага росту, як гэта малады барбар.
Кезон загадаў памочніку паклікаць Кастула, ўлюбёнца публікі і лепшага глядыятара школы, чыё імя неаднаразова скандавалі гледачы, а таксама гала Казаіра ў якасьці перакладчыка. Кастул быў рымлянінам. У глядыятарскую школу ён трапіў за даўгі, але, тым ня менш, цалкам апраўдваў сэнс, укладзены ў ягонае імя – «разбуральны». Ягонае цела было пакрытае грудамі цягліц, аднак, ня гледзячы на некаторую масіўнасьць, Кастул быў спрытным і імклівым ваяром, здольным разбурыць любую абарону суперніка, а ня толькі ўласнае жыцьцё. Казаір ні ў чым не саступаў Кастулу вонкава і, хоць яны ніколі не змагаліся адзін з адным, у душы быў упэўнены, што, калі лёс зьвядзе яго ў паядынку з Кастулам, перамога будзе на ягоным баку. Але зараз яны былі сябрамі.
– Пагавары зь ім, Казаір, – Кезон паказаў Казаіру на Арса. – Гэта твой суайчыньнік. Ён адзіны, хто выжыў у нядаўнім ахвярапрынашэньні ў гонар трыумфу Цэзара.
Казаір ўжо некалькі гадоў жыў у Рыме і, нягледзячы на тое, што быў звычайным рабом-глядыятарам, у душы лічыў сябе рымлянінам. Ён спадзяваўся здабыць на арэне свабоду і канчаткова пасяліцца ў Рыме як свабодны чалавек, таму згадваньне аб суайчыньніках яго зусім не кранула.
– Як завуць цябе? – Казаіру спадабалася, што Арс трымаўся ўпэўнена, ня кідаўся поглядам па баках, глядзеў толькі перад сабой, быў абыякавым да абстаноўцы, што была вакол яго, а, пачуўшы пытаньне, імгненна пераключыўся на таго, хто спытаў.
– Арс, – коратка адказаў малады гал.
– Арс – гэта імя, якое табе дала маці?
– Так.
– Якое імя табе дало племя?
– Аілілл.
– Мяне клічуць Казаір. Упэўнены, ты ведаеш, што гэта азначае «воін». Нашага гаспадара завуць Кезон.
Казаір павярнуўся да Кезону:
– Яго клічуць Эльфо. Думаю, гэта ўсё, што вам трэба пра яго ведаць, – Казаір наўмысна перавёў імя юнака на мову рымлян, хоць яго самога называлі толькі па-гальскі.
– Ён сапраўды падобны на эльфа-пераростка, – Кезон засьмяяўся і ўслед за ім засьмяяліся ўсе прысутныя. – З гэтага моманту мы ўсе клічам яго Эльфо. Запомнілі? Гэтага хлопца зваць Эльфо! – ён павысіў голас, каб пачулі астатнія глядыятары школы, якія да гэтага часу сабраліся паглядзець на тое, што адбываецца.
– Так, гаспадар, – пачуўся ў адказ нестройный гул абыякавых галасоў. Падобна, што нікому з глядыятараў было не цiкава імя пачаткоўца. І сапраўды, які сэнс турбаваць сваю памяць захоўваньнем новай інфармацыі, бо цалкам магчыма, што ўжо заўтра пачатковец памрэ на арэне.
– Спытай у яго, ці валодае ён мячом, – Кезон зноў пераключыўся на Казаіра.
– Усе галы валодаюць мячом, – напышліва вымавіў Казаір.
– Я ж загадаў спытаць яго, – Кезон незадаволена нахмурыў бровы.
Ніхто з навакольных не зразумеў, што спытаў Казаір у пачаткоўца, але пытаньне разьвесяліла маладога гала. Ня стрымліваючы ўсьмешкі, Арс нешта адказаў Казаіру. Той засьмяяўся ў поўны голас. Ён відавочна быў задаволены адказам земляка.
– Юнак сказаў, што нават драўляным мячом парэжа любое жалезнае вядро, якое рымскія салдаты апранаюць на сябе ў якасьці дасьпехаў.
Адказ жудасна раззлаваў Кезона. Ён пачырванеў, але ад лаянцы ўтрымаўся.
– Я дам яму такую магчымасьць. Заўтра. Ты чуў, Кастул, як адазваўся аб рымлянах гэты смаркач? Заўтра галоўны бой на арэне ты правядзеш зь ім. У поўнай экіпіроўцы рымскага легіянера. І няхай цябе не бянтэжыць, што ў шчанюка ў руцэ будзе толькі драўляны меч. Эльфы несмяротныя. Вось хай і дакажа, што ён сапраўды эльф, – Кезон зларадна рагатнуў.
– Я зразумеў цябе, гаспадар, – Кастул ляніва павярнуўся і марудлівай хадой накіраваўся ў глядыятарскую казарму.
– Зладзь яго на ноч і падрыхтуй да заўтрашняга прадстаўленьня, – кінуў Кезон праз плячо свайму памочніку і сышоў з трэніровачнай пляцоўкі …
Уся сямья сядзела на кухні.
– Ты ў курсе, што твае дзеці ледзь не спалілі хлеў, у якім захоўваюцца дровы для каміна? – жонка вонкава была спакойнай, але я бачыў, якія буры гарэзуюць у ейнай душы. – Яны ж маглі самі згарэць!
Я толькі што прыехаў з працы, а жонка хвілінаў таму вярнулася з рынку. Гэта значыць, што дзеці дзьве гадзіны сваволілі без нагляду. Думаю, што жонка пасьпела выказаць ім усё, што было неабходна і неадкладную дапамогу аказаць таксама. Я паглядзеў на дзяцей. Арсень ніколькі не адчуваў сябе вінаватым, а вось Яўген сядзеў панурыўшы галаву, з перавязанай рукой і заплаканым тварам са сьлядамі сажы.
— Наогул, гэта ты вінаваты, — заявіла мне жонка. Ёй хацелася да канца выплюхнуць свае эмоцыі і лепшай мішэні для гэтага, чым я, быць не магло.
— Я?
— Ты, ты! Гэта з дапамогай рызьзя, што табе належыць, яны спрабавалі зрабіць падпал.
— Якім чынам? — ўва мне прачнулася цікаўнасьць.
— А ты іх спытай.
— Слухаю вас, маладыя людзі, — зьвярнуўся я да дзяцей.
– Я ўжо казаў і паўтараю яшчэ раз, што я ні ў чым не вінаваты. Я быў наверсе і маляваў, — абурана заявіў Арся.
– Ты старэйшы і ў наш адсутнасьць адказваеш за малодшага брата, а таксама за ягоныя ўчынкі. Мы накшталт гэтага ўжо размаўлялі! – пагасіла ягонае абурэньне жонка.
Я сеў за стол насупраць Жэнькі.
– Расказвай, прыяцель.
– Ануча вісела на цьвіку і сама загарэлася, – прабурчэў мой малодшы сын.
– А цьвік дзе быў? У сьцяне?
– Ага.
– А ануча першапачаткова ў гаражы?
– Ага?
– І як яна апынулася на цьвіку? Ды і адкуль там зьявіўся гэты цьвік?
– Я забіў і павесіў.
– Чаму ж яна загарэлася?
– Ня ведаю. Сама ўспыхнула.
Вось такі ў мяне негаваркі малодшы сын. Кожны раз даводзілася прыкладаць некаторы высілак, каб атрымаць ад яго неабходную інфармацыю. Калі ён лічыў, што адказ на пытаньне відавочны і ляжыць на паверхні, ягонае маўчаньне было непахісным.
У працэсе «допыту» я высьвятліў, што ад нуды Жэнька вырашыў выплавіць сабе новую цацку, выліўшы расплаўленую пластмасу ў гумовага зайца, у якога ён папярэдне абрэзаў ніжнюю частку са сьвістком. Для гэтага, недалёка ад хлява Жэнька разьвёў вогнішча і збудаваў імправізаваны ачаг з кавалкаў цэглы, якія знайшоў за гаражом. На цэглу паставіў вялікую бляшанку з-пад салідолу і набіў яе старымі паламанымі пластмасавымі цацкамі, якія папярэдне здрабніў малатком. Для таго, каб зьняць банку, калі енае зьмесьціва расплавіцца, і пры гэтым не апячыся, ён спачатку хацеў скарыстаць кухонны ручнік, але, зайшоўшы на кухню і зірнуўшы на яго, зразумеў, што перапэцкае ручнік у сажу і тады лупцоўкі яму сапраўды не пазбегнуць. Падумаўшы трохі, Жэнька не знайшоў нічога лепшага, як выцягнуць з скрыні для рызьзя, якая стаяла у гаражы, вялікую прамасленую анучу.