* * *
Як ніцавокі жалезабетонны ДОТ дзівіцца на рунь. * * *
Свята, якое
штораніцы з табою, – кубачак кавы. * * *
На тратуары малой малюю крэйдай мажнога зубра. * * *
Жоўты пясочак. Пры Курапацкіх соснах трасу будуюць!.. * * *
Валун халодны. Багоўка на далоні. Сяджу ля става. * * *
“Добрая душа”, -- пачуў пра свайго сябра. Ціхая радасць. * * *
Імглістым ранкам з-за хмар зірнула сонца. У сэрцы радасць. * * *
Спалоханай пташ- кай з нагруднай кішэні пэйджар заціўкаў. * * *
Адзін у купэ. Краявіды маленства мігцяць за акном. * * *
Дым над вадою… На хвалях сноў вандрую ў сваё маленства. * * *
Сакавіцкім днём зазірнуў у люстэрка плыткай лужыны і надта дзіваваўся бяздоннасці нябёсаў. * * *
Чацьвёрты сезон не шчыруе суседка на дачных сотках – амаль не адыходзіць ад састарэлай маці. * * *
Вельмі прыемна наўздагад разгарнуўшы том старадаўні ў алгарытме радкоў родную пазнаць душу. * * *
Штучныя кветкі, велікоднае яйка, кропля ў кілішку, недагарак свечачкі – нацюрморт Радаўніцы. * * *
Мадэль якая ў салоне гадзіннікаў – механічная або электронная – пакажа шчаслівы час? * * *
Гляджу скрозь шыбу пасля доўгай хваробы -- пялёсткі вішань фарбуюць дахі ў сцягі бел-чырвона-белыя… * * *
Ясна, відочна выблісне думка ў паўсне. “Ранкам згадаю…” Прачнешся на досвітку – знікла без следу! Шкада… * * *
Вусце Жодзінкі. Адарваў аерыну – гаркавы прысмак пяшчотнага парастка нагадаў мне маленства. Лета * * * Утульны дворык... Першыя кроплі дажджу – пахне асфальтам. * * *
Сад занядбаны, дол у пялёстках вішань. Ветраны вечар. * * *
Апала вішня – і ў шарую гадзіну дзень абярнуўся. * * *
Ледзь дакрануўся да дзьмухаўца – і адчуў: вецер над светам. * * *
Вадасховішча... Вяслую ўздоўж чароту – лапочуць качкі. * * *
Стаю ў лоджыі. |