Литмир - Электронная Библиотека

Ян адк╕ну╝ нож ╕ падня╝ся на ног╕.

- Нара! - пакл╕ка╝ ён.

Дзя╝чынка не азвалася.

- Нара, дзе ты?

Ён выцягну╝ перад сабой рук╕ ╕ зраб╕╝ крок. Вылая╝ся напа╝голасу, наляце╝шы на лаву.

- Я тут... - пачу╝ ён.

Нара сядзела на падлозе капл╕цы, сц╕сну╝шыся ╝ камяк. Ян апусц╕╝ся перад ёй на кален╕ ╕ дакрану╝ся да яе пляча. Яго пальцы прабегл╕ па яе абл╕ччы. Дзя╝чынку злёгку калац╕ла, але яна не плакала.

- Ён н╕чога табе не зраб╕╝? - спыта╝ Ян.

- Ды не. Тольк╕ сукенку парва╝.

- Нара, трэба сыходз╕ць. Нам нельга тут заставацца. Разумееш?

Яна к╕╝нула ╕ паднялася на ног╕, прытрымл╕ваючыся за Яна.

- Што з ╕м? - прашаптала дзя╝чынка, кал╕ яны праходз╕л╕ м╕ма нерухомага цела, якое ляжала пам╕ж лавам╕.

- Самле╝. Хадзем хутчэй, пакуль не апрытомне╝.

Кал╕ храм спусце╝, цен╕ ╝ н╕шах сцен заварушыл╕ся. Чырванаваты агеньчык лампады, як╕ цепл╕╝ся ╝ бакавой капл╕цы, раптам раздво╕╝ся. Затым ╕х зраб╕лася чатыры...шэсць...дванаццаць...╕ не╝забаве ╝жо цэлыя чароды вачэй рухал╕ся ╝здо╝ж бакавых нефа╝. Двухног╕я ф╕гуры, аг╕дна скурчаныя ды ссутуленыя, адна за адной вынырвал╕ з цемры пам╕ж калонам╕. Яны нагадвал╕ адначасова ва╝калака╝ ╕ г╕ен-пярэваратня╝, але ╝ ╕х абл╕ччах усё ж было больш чалавечага, чым звярынага. У цьмяным святле л╕хтаро╝, што л╕лося скрозь стральчатыя вокны, бачныя был╕ ╕х безвалосыя целы, касмыкаватыя грывы, завостраныя, як у ганчако╝, вушы ╕ выскаленыя пашчы, з як╕х сцякала цягучая сл╕на. Не╝забаве ╕х сабралася цэлая зграя. Брыдка г╕г╕каючы ╕ нешта лапочучы, яны скакал╕ з лавы на лаву, падб╕раючыся ╝сё бл╕жэй да знежывелага цела, распластанага на падлозе храма.

Чалавек у чорным

Яны до╝га бегл╕ па вузк╕х, заблытаных вулачках, не разб╕раючы дарог╕, прэч ад злашчаснага храма. Нара цягнула Яна за руку - свой к╕й ён дзесьц╕ згуб╕╝, магчыма, пак╕ну╝ яго ╝ храме. Там жа, дзе ╕ нож. Яму заставалася тольк╕ спадзявацца на вочы Нары, а дзя╝чынка, здаецца, заблудз╕лася канчаткова. Потым, выб╕╝шыся з с╕л, яны ╕шл╕ на╝здагад, пакуль не апынул╕ся ╝ нейк╕м аддаленым квартале, дзе не гарэла н╕воднага л╕хтара, а на вул╕цах замест бруку ляжал╕ дошк╕, умёрзлыя ╝ застылую гразь. Уздо╝ж вул╕ц грувасц╕л╕ся двухпавярховыя барак╕, мног╕я з як╕х выглядал╕ зак╕нутым╕. ╤х струхлелыя сцены, сяк-так падпёртыя шастам╕ ╕ бярвенням╕, небяспечна х╕л╕л╕ся ╕ нав╕сал╕ над маставым╕, ледзь не завальваючыся адз╕н на аднаго.

- Як крываножк╕, як╕я стаяць, абап╕раючыся на мыл╕цы, - сказала Нара, разглядваючы пах╕леныя барак╕.

Квартал, аднак, бы╝ заселены - дзе-н╕дзе ╝ дварах был╕ нацягнуты вяро╝к╕ для бял╕зны, а ╝ вокнах з ацалелым╕ шыбам╕ в╕днел╕ся ф╕ранк╕ ╕ нават гаршчк╕ з хатн╕м╕ расл╕нам╕. Так ╕ не наважы╝ся папрас╕цца да каго-небудзь на начлег, уцекачы знайшл╕ прытулак ╝ адным з зак╕нутых дамо╝. Мяркуючы па ╝с╕м, гаспадары пак╕нул╕ яго ╝жо да╝но. Дзверы был╕ сарваны з завес, шыбы павыб╕ваны, на падлозе ╕ сценах ляжа╝ тонк╕ пласт намараз╕. У паветры луна╝ ледзь уло╝ны пах гару - напэ╝на, кал╕сьц╕ тут здары╝ся пажар.

- Ян, я так стам╕лася...

- Я таксама.

Яны сядзел╕ на дошках падлог╕, прывал╕╝шыся да сцяны. Звонку нас╕╝ся ледзяны з╕мн╕ вецер, пляска╝ аконным╕ рамам╕, шпурля╝ унутр прыгаршчы снежнай крупк╕. Дзесьц╕ ╝далечын╕ пачул╕ся стрэлы - сух╕ часты строкат. Стралял╕ са штурмавых в╕нтовак. Потым зно╝ наступ╕ла ц╕шыня.

- Што гэта было? - спытала Нара. ╤ не дачака╝шыся адказу, прамов╕ла напа╝голасу: - Не магу заснуць. Ян, раскажы што-небудзь.

- Што расказаць?

- Якую-небудзь г╕сторыю.

- Нара, зараз не лепшы час для г╕сторый.

- Ну, чаму. Якраз наадварот, - запярэчыла дзя╝чынка. - Весялей бы зраб╕лася. У прытулку мы за╝сёды распавядал╕ адна адной ╝сяк╕я байк╕, хаця манашк╕ нам гэта забаранял╕.

Ян нявесела ╝см╕хну╝ся.

- Паршывы з мяне апавядальн╕к. Вось Памва змог бы. У яго нядрэнна атрымл╕ваецца.

- Памва? А хто гэта?

- Ён з Братчыка╝.

- Твой сябар?

- Можна ╕ так сказаць.

- А дзе ён цяпер?

- Не ведаю, Нара.

Яна пама╝чала трох╕.

- Добра, кал╕ ты не хочаш расказваць, паспрабую сама прыдумаць,- сказала дзя╝чынка. - Значыцца, так. Кал╕сьц╕ ╝ старада╝н╕я часы, ╝ адным невядомым карале╝стве жы╝ пацучыны народ. Пацук╕ гэтыя был╕ не зус╕м звычайныя. Яны ╝мел╕ разма╝ляць, ╕ ╝вогуле был╕ зус╕м як людз╕, тольк╕ маленьк╕я. Яны жыл╕ ва ╝тульных хатках з сапра╝днай маленькай мэбляй. Сваё жытло яны ╝прыгожвал╕ лугавым╕ кветкам╕ ╕ гал╕нкам╕ ядло╝ца. З╕мовым╕ вечарам╕ яны люб╕л╕ сядзець каля кам╕на ╝ маленьк╕х фатэлях. Яны пакурвал╕ люлечк╕, а ╝ кам╕не пякл╕ся на пожагах ягады брусн╕цы. Пацук╕ наведвал╕ся адз╕н да аднаго ╝ госц╕, частавал╕ся салодк╕м╕ п╕рагам╕ ╕ п╕л╕ гарбату з кубачка╝, зробленых з каляровага лушчаку. У ╕х было многа вясёлых свята╝. Увесну яны скакал╕ вакол шаста, абв╕тага рознакаляровым╕ стужкам╕, а ╝з╕мку ╝прыгожвал╕ гал╕нк╕ ядло╝ца засушаным╕ ягадам╕ чарн╕цы ╕ брусн╕цы. Ну а потым... А што было потым, Ян?

- А потым прыйшо╝ гаспадар к╕рмашу ╕ пасадз╕╝ ╕х ус╕х у клетку.

- Чаму?

- Ну, сама паразважай. Пацук╕, як╕я ╝меюць разма╝ляць. А таксама танчыць, курыць, што там яшчэ? Уя╝ляеш, кольк╕ можна грошай зараб╕ць, паказваючы ╕х на к╕рмашы?

- Але яны не захацел╕ быць к╕рмашовым╕ пацукам╕. Яны не жадал╕ таньчыць на пацеху гледачам. Гаспадар пагража╝ ╕м б╕зуном, мары╝ голадам, але так ╕ не здоле╝ ╕х прымус╕ць.

- А кал╕ ён зразуме╝, што скакаць ╕х не прымус╕ш, ён махну╝ рукой ╕ падсыпа╝ ╕м атруты. Усё ро╝на карысц╕ з ╕х н╕якай.

- Але пацук╕ не памерл╕!

- Ды здохл╕ яны ╝се.

- Не ╝се! Адна пацучыха засталася на вол╕. Дакладней, пацук-дзя╝чынка. Пацучынка. ╤ ╝ яе бы╝ лепшы сябар, як╕ сядзе╝ у к╕рмашовай клетцы разам з ╕ншым╕ пацукам╕. Але яму не хап╕ла атруты, ╕ ён заста╝ся жывы. ╤ тады Пацучынка прабралася на к╕рмаш, каб вызвал╕ць свайго сябра з клетк╕.

- Ага, атруты не хап╕ла, але злосны хлапчук, сынок гаспадара к╕рмашу, узя╝ ды выкала╝ яму вочы шп╕лькай.

Яны замо╝кл╕.

- А што далей, Ян? - спытала Нара.

- Н╕чога. Канец г╕сторы╕.

- Не, так нельга г╕сторы╕ заканчваць.

Ён не адказа╝. Нара апусц╕лася на падлогу, пакла╝шы руку сабе пад галаву. Гледзячы ╝ цемру, яна прыдумвала працяг г╕сторы╕. Дзя╝чынка не за╝важыла, як вочы яе заплюшчыл╕ся, ╕ яна правал╕лася ╝ сон. Ёй сн╕л╕ся пацук╕ ╝ клетцы ╕ гаспадар к╕рмашу, падобны на акруговага суддзю. На ╕м была паласатая кам╕зэлька, а за яго пояс бы╝ заткнуты б╕зун.

Нара прачнулася рапто╝на, як ад удару. За вокнам╕ цьме╝ шэры св╕танак. У прыцемку яна разглядзела незнаёмага чалавека ╝ расцягнутай фуфайцы ╕ шапцы-аблавушцы, як╕, апусц╕╝шыся на кален╕ ╕ упёршыся далонню ╝ падлогу, п╕льна ╝з╕ра╝ся ёй у твар. Спрасонку ёй здалося, што гэта хлопчык-пацук з яе казк╕. Нара залямантавала. Незнаёмец падхап╕╝ся на ног╕ ╕ адбег убок.

- Што, так╕ ╝жо страшны? - сказа╝ ён. - Эх, казала мне бабуля, з гэтк╕м рылам тольк╕ сляпых вадз╕ць.

- Памва?!

Ян падня╝ся з падлог╕, прытрымл╕ваючыся за сцяну.

- Прыв╕танне, Злыдзень. Не засумава╝ тут? - спыта╝ Памва.

Ён падскочы╝ да Яна, з размаху плясну╝ яго па плячы, а потым абня╝.

- Хлус╕к, адкуль ты тут? - спыта╝ Ян.

- Адтуль. Схап╕╝ в╕хор за бараду ды з ╕м прыляце╝. Ладна, жартую. Па гарадск╕м вале. Там зарасн╕к╕ па╝сюль, ╕ патрульных няма. Пра╝да, спачатку прыйшлося ляцець праз усё поле.

- Але як? Там жа Цёрн.

Памва вышчары╝ зубы ва ╝смешцы.

- Дык генератар. Я стрыжань вылама╝, ╕ ён адразу здох. Усё, як ты каза╝.

- Ды тваю ж маць ... - Ян раптам затросся ад смеху, прыкры╝шы рот далонню. - Растрыбушы╝ усётк╕.

Памва энерг╕чна зак╕ва╝.

- Ага, ага. А Л╕та гаварыла, што не атрымаецца.

- Яна там?

- Так! З ёй усё добра, не хвалюйся. Я за ёй прыглядва╝, - не без гонару сказа╝ Памва.

- ╤ до╝га вы там прабадзял╕ся? Пад Цёрнам? - спыта╝ Ян.

61
{"b":"566856","o":1}