Тут дзячок трох╕ зман╕╝. Храм не начлежка, а раздачай бясплатнай пол╕╝к╕ займаецца Служба Грамадскага Нагляду. Але шано╝ны суддзя так шчодра заплац╕╝, а ад прав╕л можна разок ╕ адступ╕цца. Адз╕н-адз╕ны разочак. Гэта, канечне, грэх, але ён неадкладна пойдзе да споведз╕ ╕ шчыра пакаецца, як тольк╕ яго духо╝н╕к вернецца ╝ Лемар.
- Абыдземся як-небудзь, - сказа╝ Ян.
- Ну, Ян! - зашаптала дзя╝чынка. - Я ведаю, што табе не падабаюцца храмы, але ╝жо пачынае шарэць, а нам трэба дзесьц╕ заначаваць. Начлежку зачын╕л╕, а прас╕цца ╝ чужыя дамы я больш не жадаю.
- ╤сц╕ну чую з вусна╝ гэтага дз╕цяц╕, - за╝см╕ха╝ся дзячок.
Падабра╝шы рызу, ён нак╕рава╝ся ╝ бок храма. Дзя╝чынка рушыла ╝след за ╕м, цягнучы за руку Яна.
Вузкая, як цясн╕на, вул╕ца, якая вяла да храмавай плошчы, была пустынная. У с╕н╕х прыцемках мякка свяц╕л╕ся вокны дамо╝ - на снезе ляжал╕ бурштынава-жо╝тыя прастакутн╕к╕ святла, а паласа вечаровага неба па-над дахам╕ была ╕льдз╕ста-зялёнай. Ноч абяцала быць марознай. На рагу вул╕цы чорным сцярвятн╕кам прыта╕л╕ся пахавальныя драбы, напалову запо╝неныя целам╕. Калматыя як╕, запрэжаная ╝ воз, неспакойна фыркал╕, трэсл╕ грывам╕ ╕ рыл╕ капытам╕ снег - паганяты ╕х ледзьве стрымл╕ва╝. Дзячок, праходзячы м╕ма, накрэсл╕╝ ╝ паветры Знак Усявышняга ╕ прамармыта╝ словы мал╕твы. Як╕ непако╕л╕ся. Жывёл турбавала не тольк╕ прысутнасць мерцвяко╝. Тут было штосьц╕ яшчэ. Дакладней, хтосьц╕. Ц╕ то сабак╕, ц╕ то г╕ены. Яны перасо╝вал╕ся на задн╕х нагах, нязграбна валюхаючыся ╕ завальваючыся наперад. ╤х целы был╕ пазба╝леныя по╝сц╕, а ашчэраныя мызы з пляскатым╕ насам╕ ╕ вузк╕м╕ зенкам╕ мел╕ мярзотнае падабенства з чалавечым╕ тварам╕. Вакол пахавальных драба╝ сабралася цэлая зграя гэтых ╕стот. Адны сядзел╕ на снезе, задра╝шы вастравух╕я галовы, як сабак╕, як╕я выюць на месяц. Друг╕я швэндал╕ся побач, як быццам чакаючы. Людз╕ ╕х не бачыл╕, але як╕ адчувал╕ ╕х прысутнасць ╕, злуючыся, грызл╕ цугл╕, грозна паводзячы рагатым╕ галовам╕ - паспрабуй тольк╕ кран╕!..
Вобраз атрыма╝ся настольк╕ ярк╕м, што Ян замарудз╕╝ крок ╕ правё╝ далонню па твары, быццам адганяючы насланнё. Гэта ж трэба, зно╝ разгулялася. Як днём раней, кал╕ да ╕х падышо╝ Гаспадар Вул╕ц са сва╕м╕ галаварэзам╕. Жывенька так, рознакалярова, як мроя наяве. Зрэшты, гэта сон наяве ╕ ёсць. Падманка. Бывае часам. А пачалося не так да╝но, восенню. У лагеры Братчыка╝. Ён зляка╝ся тады не на жарт, вырашы╝, што губляе розум. Ды Во╝чак супако╕╝. Сказа╝, што такое бывае ╝ людзей, як╕я страц╕л╕ зрок. Як чалавек, як╕ страц╕╝ руку, часам адчувае сваю адсечаную канечнасць, якой да╝но ╝жо няма.
- Ян, з табой усё добра? - занепакоена спытала Нара.
- Лепей не бывае, - сказа╝ ён.
Во╝чак каза╝, што з часам гэта пройдзе. А няхай бы не праходз╕ла. Лепей так, чым по╝ная цемра. Першыя тыдн╕ был╕ пеклам. Л╕та абыходз╕лася з ╕м, як з дз╕цём. Слепата зраб╕ла яго бездапаможным, быццам ён зно╝ ста╝ маленьк╕м хлопчыкам, якому старэйшая сястра дапамагае апранацца, расчэсвае валасы, упрошвае паесц╕. Ён бая╝ся, што цемра захл╕сне ╕ яго сны таксама. Яму часта сн╕лася, што ён губляе зрок, ╕ тады ён прачына╝ся з крыкам. Але паступова цемра стала набываць нейк╕я абрысы. Ён ужо пача╝ трох╕ арыентавацца. Мог ужо апрануцца без старонняй дапамог╕ альбо адшукаць гарлач з вадой, кал╕ яму хацелася п╕ць. ╤ нават вызначыць, кал╕ свец╕ць сонца, а кал╕ неба зацягнута хмарам╕. Нядрэнна для сляпога. Але ╝сё ро╝на гэта не жыццё. ╤снаванне, як чарвяк╕ жывуць. У яго адабрал╕ ╝сё, акрамя права самому выбраць дзень ╕ час сваёй смерц╕. Дзякуй, Алех...
- Вось мы ╕ прыйшл╕, - бадзёрым голасам сказа╝ дзячок. - Асцярожна, тут прыступк╕.
Вячэра была простай, але сытнай - збан к╕слага малака, пара жытн╕х праснако╝ ╕ луста сыру, як╕я дзячок ахвярава╝ са сва╕х уласных запаса╝. Потым ён прынёс з рызн╕цы пару посц╕лак ╕ старую рызу, якая пав╕нна была служыць падушкай. Нарэшце, пажада╝шы гасцям добрай ночы, дзячок сышо╝. Дзверы храма застал╕ся незамкнёным╕.
Ссуну╝шы некальк╕ ла╝, Ян ╕ Нара нак╕нул╕ на ╕х посц╕лк╕ ╕ так-сяк уладкавал╕ся на гэтых цвёрдых ложах, замест ко╝дры накры╝шыся вопраткай. У храме было цёмна - сыходзячы, дзячок патушы╝ усе свечк╕, пак╕ну╝шы тольк╕ дзве невял╕к╕я лампады над алтаром ╕ ╝ бакавой капл╕чцы. Скрозь стральчатыя вокны пран╕кала з вул╕цы святло л╕хтаро╝, на каменнай падлозе м╕ж калонам╕ ляжал╕ до╝г╕я цен╕.
- Вось бачыш, Ян, н╕чога страшнага не здарылася, - сонна сказала Нара. - Гэты чалавек зус╕м не жада╝ нам зла. Ён проста хаце╝ дапамагчы.
- Не бачу. Ладна. Сп╕ ╝жо, - прагавары╝ Ян.
***
Кал╕ гадз╕нн╕к на ратушы адзван╕╝ по╝нач, дзверы храма прыадчын╕л╕ся, ╕ на парозе па╝стала мажная, захутаная ╝ футра постаць. Суддзя Пелягрыюс адчу╝ расчараванне, убачы╝шы, што дзя╝чынка ╕ сляпы спяць побач на ссунутых лавах. Ён разл╕чва╝, што дзячок адвядзе дзя╝чынку ╝ рызн╕цу, далей ад сляпога, а той застанецца дзе-небудзь ля ╝ваходу. Ну, н╕чога, неяк разбяромся, сказа╝ ён сабе. Дзейн╕чаць трэба было хутка. Бясшумна пракра╝шыся м╕ж лавам╕, ён набл╕з╕╝ся да дзя╝чынк╕, якая спала, падкла╝шы руку пад галаву ╕ накры╝шыся сва╕м старэньк╕м пал╕цечкам. Сх╕л╕╝шыся над ёй, суддзя палюбава╝ся абрысам╕ яе цела пад грудай рыззя. Затым ён хутка зац╕сну╝ дзя╝чынцы рот ╕ сарва╝ яе з лавы. План бы╝ просты: адвесц╕ дзя╝чынку да сябе дадому ╕ замкнуць на ключ, ну а там па абстав╕нах.
На справе ╝сё аказалася не так проста, бо дзя╝чынка пачала супрац╕╝ляцца з нечаканай лютасцю. Спрабуючы вызвал╕цца, яна адчайна тузалася ╝ яго руках ╕ нават спрабавала б╕цца нагам╕ - кал╕ б не то╝стае футра, суддзя бы сур'ёзна пацярпе╝. Нарэшце, зла╝чы╝шыся, яна ╝п╕лася зубам╕ ╝ яго далонь. Суддзя ╝скрыкну╝ ╕ прыслаб╕╝ хватку.
- Ратуйце! - закрычала дзя╝чынка.
Брудна вылая╝шыся, суддзя зно╝ зац╕сну╝ ёй рот.
- Не трэба скандал╕ць, мышка мая, - сказа╝ ён. - Н╕хто цябе не пачуе, нават дзячок. Ён сёння аглух ╕ аслеп, а заадно ╕ аняме╝.
Суддзя павалок яе да выхаду. Дзя╝чынка адчайна адб╕валася. Скрозь футра суддзя адчува╝ дотык╕ яе юнага, гнуткага цела. Раптам ╝ ╕м разгарэлася жарсць. Ён спын╕╝ся. А чаго, уласна кажучы, чакаць? На вул╕цы дзя╝чынка можа вырвацца ╕ ╝цячы, а ╝ храме н╕кога няма, апроч гэтага калек╕. Але ён нам не перашкодз╕ць, пра╝да? Суддзя развярну╝ся ╕ пацягну╝ дзя╝чынку ╝ бакавую капл╕цу, дзе гарэла лампада. Штурхну╝шы яе ╝нутр, ён пача╝ сцягваць з сябе бабровае футра. Скарыста╝шыся момантам, дзя╝чынка ╕рванулася да выхаду, але суддзя заступ╕╝ ёй дарогу.
- Не сварыся са мной, вавёрачка, - сказа╝ ён. - Ты пав╕нна слухацца спадара Пелягрыюса ╕ паводз╕ць сябе добра, ╕накш будзеш пакарана.
Ён схап╕╝ дзя╝чынку за сукенку ╕ шпурну╝ яе на падлогу. Тонкая ткан╕на з трэскам разышлася пад яго пальцам╕. У прыцемку суддзя ╝бачы╝ яе бледнае плячо. Ён сх╕л╕╝ся над ёй ╕, дрыжачы, пача╝ расшп╕льваць гуз╕к╕ на п╕нжаку. Дзя╝чынка адчайна луп╕ла яго кулачкам╕ па твары ╕ грудзях. Град удара╝, як╕ сыпа╝ся на суддзю, яшчэ мацней распальва╝ яго пажадл╕васць.
Суддзя так ╕ не зразуме╝, адкуль узя╝ся забойца, як╕ нак╕ну╝ся на яго з цемры. Краем вока ён за╝важы╝, як цьмяна бл╕снула лязо. ╤нстынкт самазахавання бы╝ разв╕ты ╝ яго выдатна. Суддзя к╕ну╝ся ╝бок. Лязо прасв╕стала м╕ма ╕ са скрыгатам шарганула па каменнай падлозе, ледзь не злама╝шыся. Суддзя адштурхну╝ дзя╝чынку ╕ пабег. Хтосьц╕ схап╕╝ яго за нагу, ╕ ён адчу╝ востры боль у правай галёнцы. Нешта гарачае, густое ╕ л╕пкае стала зал╕ваць яго чарав╕к. Зав╕шча╝шы, суддзя павал╕╝ся долу. Ён ужо не адчува╝ болю. Яго апанава╝ жывёльны жах. Валакучы па падлозе параненую нагу, суддзя папо╝з да выхаду. Нечыя пальцы ╝чап╕л╕ся ╝ яго парадзелыя валасы. Галава яго зак╕нулася, ╕ поз╕рк ск╕рава╝ся на цёмныя хоры.
- Гвалт... - прахрыпе╝ суддзя.
Яго горла быццам апякло агнём, ён захлыну╝ся крывёй, ╕ наступ╕ла апраметная цемра.