Литмир - Электронная Библиотека

Я хацела забраць яго дадому, але хутка зразумела, што справа безнадзейная. Сам ён не дойдзе, а без старонняй дапамог╕ я яго не дацягну. Але штосьц╕ трэба было раб╕ць. Хаця бы змыць кро╝ з яго твару. Я выз╕рнула ╝ кал╕дор ╕ пакл╕кала адну з манашанак. Суну╝шы ёй некальк╕ манет - балазе кашэль бы╝ з сабой - я папрас╕ла прынесц╕ цёплай вады ╕ чыстых б╕нто╝. Потым я спытала, ц╕ маюцца ╝ ╕х як╕я-небудзь лек╕ - абеззаражвальныя ╕ для загойвання ран? Не, адказала яна, няма н╕чога, бо не маем сродка╝. Тады я аддала ёй увесь кашэль ╕ загадала схадз╕ць да аптэкара ╕ набыць усё неабходнае. Рахманая сястра падц╕снула вусны - пэ╝на, яна не прывыкла, каб ёй камандвал╕ ╝сяк╕я прасталюдз╕нк╕ - але кашэль узяла. Не╝забаве яна вярнулася са склянкам╕ ╕ аптэчным╕ прыналежнасцям╕.

Рэшта дня прайшла, як у пекле. Я сядзела каля ложка брата, трымаючы яго за руку. Час ад часу я размешвала ╝ шклянцы з вадой выцяжку кораня краса╝к╕ ╕ давала яму п╕ць маленьк╕м╕ глыткам╕. Зелле заглушала боль ╕ прынос╕ла забыццё. За расх╕нутым акном чу╝ся натужл╕вы гуд, па сценах пакоя па╝зл╕ да╝гаватыя цен╕. У небе над горадам плыл╕ паветраныя карабл╕. Яны был╕ св╕нцовага колеру, ╕х туг╕я бак╕ ╕льсн╕л╕ся, як рыб╕на луска, а пад брухам╕ лунал╕ на ветры барвовыя палотн╕шчы. Карабл╕ плыл╕ на па╝ночны захад. Тое, чаго ╝сё так чакал╕, адбылося. Усе╝ладарка к╕нула войск╕ на Дуумв╕рат.

Зрэшты, аб А╝гусце я зараз не думала. Я спрабавала ╝яв╕ць, як мы будзем жыць далей. Працу ╝ карчме я страц╕ла ╕ новай, хутчэй за ╝сё, ужо не знайду. Хутка мне не будзе чым заплац╕ць за кватэру. Значыць, мы з братам апынемся на вул╕цы... Можна, канечне, сысц╕ ╝ кляштар, да рахманых сясцёр. Так╕х, як я, прымаюць ахвотна. Але хто тады будзе даглядаць Яна? Можна зраб╕цца куртызанкай у вясёлым доме. Але кольк╕ я там працягну? Год, два, пяць гадо╝? "Публ╕чныя дзя╝чынк╕" згараюць хутка, як свечк╕. А што будзе з Янам?

Спакваля за акном згусц╕╝ся змрок, ╕ ╝ завулку запал╕л╕ся алейныя л╕хтары. У пакойчыку мелася лямпа з выключальн╕кам, але святла я не запальвала. Сядзела ╝ прыцемку. Як гэта - жыць у цемры, думала я. Увесь час у цемры... Я здрыганулася, кал╕ Ян загавары╝. Мне здавалася, што ён у забыцц╕. Ён расц╕сну╝ далонь. Я ╝бачыла прада╝гаваты шкляны ф╕ал памерам з пазногаць на вял╕к╕м пальцы рук╕. Ф╕ал мацава╝ся да тонкага срэбнага ланцужка. Я ведала, што ╝ так╕х капсулах захо╝ваюць атропас. Смяротны яд, адной кропл╕ якога досыць, каб заб╕ць чалавека. "Адкуль гэта?" - спытала я. Ян сказа╝, што да яго прыходз╕л╕. Адз╕н чалавек. Незадо╝га да мяне. Ён не назва╝ свайго ╕мя ╕ гавары╝ як быццам у ка╝нер, н╕быта ╕мкнучыся змян╕ць свой голас. Але Ян яго пазна╝. Валога. Алех Валога. Брат Берэн╕с. Той самы, агент Канцыляры╕, помн╕ш? Яшчэ б не помн╕ць. Ну ╕ каламутны жа тып. Прыпёрся ╝ жабрацкую лячэбн╕цу, каб перадаць Яну капсулу з атропасам. Выконва╝ чыйсьц╕ загад? Альбо гэта яго асаб╕стае рашэнне? Вырашы╝ збав╕ць ад пакут ня╝далага забойцу... Зрэшты, атруты тут дастаткова, каб заб╕ць два╕х. У той момант мне здавалася, што смерць будзе найлепшым выйсцем для нас аба╕х. ╤ для мяне, ╕ для Яна.

Потым я пачула, як у цемры пад акном нешта зашастала. Мне здалося, што гэта нейкая жывёла. Зараз палезе ╝ хату. Тольк╕ гэтага не хапала. Я падышла да акна ╕ зб╕ралася ╝жо зачын╕ць яго, але нечакана ╝ аконную раму ╝чап╕лася нечая рука з до╝г╕м╕ пальцам╕. Потым над падваконн╕кам з'яв╕лася галава з ускалмачаным╕ валасам╕. Я разгледзела ╝ прыцемку круглявае абл╕чча, абсыпанае вяснушкам╕. Зус╕м малады хлопец, гадо╝ шаснаццац╕, не больш. На ╕м была зрэбная св╕тка ╕ вышываная кашуля, ╝ як╕х ходзяць вяско╝цы.

- Ты Л╕та? - спыта╝ ён.

- Так... - я к╕╝нула.

Хлопец падцягну╝ся на руках ╕ ╝се╝ся на х╕стк╕м падваконн╕ку.

- Хлус╕к я, - сказа╝ ён. - Ну, Памва. Ты Стаха ведаеш? Дык вось мы ад яго. А ╝ цябе тут як быццам непрыемнасц╕?

Гавары╝ ён на "псаванай рамейскай", увесь час укручваючы сло╝цы з тутэйшай мовы.

- Пачакайце... Вы - гэта хто? - спытала я.

- Мы - гэта Братчык╕, - адказа╝ ён напа╝голасу ╕ па-змо╝н╕цку ╝см╕хну╝ся.

- Што за св╕нюшн╕к вы тут развял╕, а, божыя людз╕? - пачулася ╝ кал╕доры. - Ад граз╕ падэшвы да падлог╕ л╕пнуць. ╤ смярдз╕ць тут, як у трупярн╕. Гэта як разумець?

Гаварыл╕ на найчысцейшай рамейскай. Хвосткая, вастракутная мова ╤мперы╕ гучала, як удары пугай. Так разма╝ляць можа тольк╕ ╝раджэнец Царгорада.

- Сан╕тарнага наглядчыка на вас няма! А лепей падатковага. Ахвяраванн╕ куды падзел╕, у вас пытаюся? ╤гуменн╕ на майтк╕? Ну, чэрц╕!..

Дзверы расх╕нул╕ся, ╕ на падлогу ╝пала пляма святла з кал╕дора.

- Вэл? - выгукнула я, з╕рну╝шы на чалавека, як╕ стая╝ на парозе.

- Прыв╕танне, крамольн╕ца, - прагавары╝ ён, усм╕хну╝шыся куточкам╕ вусна╝.

Вэл Йорхас. Вось ужо каго не чакала тут убачыць. Выгляда╝ ён значна лепш, чым падчас нашай першай сустрэчы. Помн╕цца, тады ╝ся ф╕з╕яном╕я была ╝ кровападцёках.

- Давай, Л╕та, зб╕райся. Паедзем, - сказа╝ ён.

- Куды?

- Дык да Братчыка╝, - адказа╝ замест яго Памва-Хлус╕к. Ён сядзе╝, разгойдваючыся, на падваконн╕ку. Гн╕лаватая дошка небяспечна рыпела ╕ трашчала.

- Пачакайце... Йорхас, не! Н╕куды я не паеду, - сказала я цвёрда.

Я вырашыла, што яны зб╕раюцца забраць мяне, а Яна к╕нуць тут. Гэта было цалкам выключана.

- Лухта, - сказа╝ Йорхас.

Ён набл╕з╕╝ся да койк╕, на якой ляжа╝ Ян, ╕ сх╕л╕╝шыся, заз╕рну╝ яму ╝ твар.

- Што, братка, атрыма╝ пожагам у вока? - прагавары╝ ён нягучна, - Непрыемна, ведаю. У мяне сябар ад гэтага скана╝.

Йорхас ры╝ком падня╝ яго з койк╕ ╕ пастав╕╝ на ног╕, прытрымл╕ваючы за плячо.

- Вось так. Пайшл╕! - сказа╝ Йорхас ╕ павалок яго да выхаду.

Я падхап╕ла б╕нты ╕ склянк╕ - яшчэ спатрэбяцца - ╕ паспяшалася ╝след за ╕м╕. Краем вока я бачыла, як Хлус╕к саскочы╝ з падваконн╕ка на вул╕цу ╕ зн╕к у цемры. Кал╕ мы ╕шл╕ па кал╕доры, рахманыя сёстры спалохана ц╕снул╕ся да сцен ╕ праводз╕л╕ нас до╝г╕м╕ поз╕ркам╕.

Выбра╝шыся з туп╕ковага завулка, мы перасекл╕ вузкую, бязлюдную вулачку, нырнул╕ пад цёмную арку пам╕ж дамо╝ ╕ апынул╕ся ╝ нейк╕м завуголл╕. Там нас чакала машына з патушаным╕ л╕хтарам╕. За ветравым шклом в╕дне╝ся с╕луэт к╕ро╝цы. Пад аркай я разгледзела дзве постац╕ - Хлус╕к ╕ хударлявы чарнавусы мужчына, апрануты ╝ скураную куртку. На плячы ╝ яго в╕села важкая сумка накшталт тых, з як╕м╕ ходзяць разносчык╕ газет.

- Л╕та, гэта Коган. Ён з Сумрадз╕, - паведам╕╝ Хлус╕к.

Чарнавусы ╝см╕хну╝ся.

- Вельм╕ рады, Л╕та. Я чу╝ пра вас.

- Давайце хутчэй, - прагавары╝ Йорхас.

Рамеец падцягну╝ Яна да машыны ╕ заштурхну╝ яго на задняе сядзенне. Сам ён размясц╕╝ся наперадзе побач з к╕ро╝цам.

- Паязджайце ╝жо, - сказа╝ Хлус╕к, - А то Канцылярыя не дрэмле!

- А вы не едзеце? - спытала я.

- У нас яшчэ справы ╝ горадзе, - адказа╝ Коган, паляпа╝шы далонню па сумцы. - А тамака на перакладных. Н╕чога, нам не ╝першыню. А, дарэчы...

Ён суну╝ руку ╝ сумку, выня╝ адтуль аркуш паперы з надрукаваным тэкстам ╕ працягну╝ мне.

- Улётачка вось, - сказа╝ ён. - Пачытаеце, кал╕ будзе час.

Я з╕рнула на ╝лётку. У цемры я не разабрала л╕тар, але выразна ╝бачыла чарн╕льную пячатку ╝н╕зе аркуша. Васьм╕канцовая зорка. Васьм╕рог. Н╕чога крамольнага. Вельм╕ старажытны знак.

- Дзякуй, Коган. Абавязкова пачытаю, - паабяцала я.

Салон машыны бы╝ цесны, з н╕зкай столлю ╕ цвёрдым╕ сядзенням╕, абцягнутым╕ дывановай ткан╕най. Звычайны самаходны эк╕паж без вынаходства╝. Я ╝ладкавалася на задн╕м сядзенн╕ побач з братам. Узяла яго за руку, сц╕снула. "Усё будзе добра, Ян, - прашаптала я. - Усё будзе добра".

К╕ро╝ца працягну╝ руку да прыборнай панэл╕ ╕ шчо╝кну╝ выключальн╕кам. У салоне запал╕лася святло. Цяпер я магла яго разглядзець - ладны каржакаваты мужычок гадо╝ сарака пяц╕, апрануты ╝ фантастычнае рыззё. Шэрыя ╝ палоску штаны, ажынавы п╕нжак, з-пад якога выглядвала атласная кам╕зэлька колеру балотнай раск╕ ╕ шырок╕ гальштук у с╕н╕я ╕ памяранцавыя разводы. Вобраз давярша╝ картуз, зухавата ссунуты на бок. У такой вопратцы любяць фарс╕ць кантрабандысты-прафес╕яналы з Лунн╕чк╕.

28
{"b":"566856","o":1}