Литмир - Электронная Библиотека

- А╝густа сказала: "Шкада, шкада, мой бялявы варвар ужо не той". Ваша Мосць, - прамов╕╝ Валога без усякага выразу.

Намесн╕к зм╕гну╝, на ягоных скулах надзьмул╕ся жа╝лак╕ - мне падалося нават, што ён скрыгатну╝ зубам╕. Зараз ён выхап╕ць парабелум ╕ ╝ложыць Валогу на месцы, падумала я. ╤ мяне заадно. Гэта ж трэба, такая абраза. Але М╕ка стрыма╝ сябе.

- Ты яшчэ маеш што сказаць, Л╕та Сям╕шка? - спыта╝ Намесн╕к, з╕рну╝шы на мяне. Абл╕чча яго зно╝ зраб╕лася абыякавым.

- Спадар Намесн╕к. Мой брат... - пачала я.

- Строга кажучы, мне ён не ц╕кавы, - гучна сказа╝ Намесн╕к. - Было б ╕дэальна, кал╕ б гэта справа наогул не атрымала агалоск╕. А цяпер людз╕ не зус╕м сумленныя будуць выкарысто╝ваць гэта для сваёй бруднай прапаганды. Ну ╕ як тут пав╕нен паступ╕ць спадар Намесн╕к?

- Зл╕туйцеся, Ваша Мосць. Прабачце яму, - прамов╕ла я вельм╕ ц╕ха.

Падышо╝шы да мяне ╝шчыльную, М╕ка ╝зя╝ мяне пальцам╕ за падбароддзе ╕ заз╕рну╝ мне ╝ твар. Я разгледзела тонк╕ белы шнар над яго верхняй губой.

- Вы з братам выглядаеце, як бл╕зняты, - сказа╝ М╕ка. - Хаця ╝ вас, здаецца, розн╕ца ╝ некальк╕ гадо╝?

Потым, адштурхну╝шы мяне, ён павярну╝ся да акна ╕ знерухоме╝, гледзячы на плошчу.

- Ваша Мосць... - прагаварыла я.

Намесн╕к ма╝ча╝.

- Спадарыня Сям╕шка, а╝дыенцыя скончана, - сказа╝ Алех Валога, беручы мяне пад локаць.

Праз ╕мгненне мы зно╝ апынул╕ся ╝ до╝г╕м, па╝цёмным кал╕доры. Я ашалела глядзела на зачыненыя дзверы з дубовым╕ панэлям╕. Усё? Гэта - ╝сё? Я зразумела, што мая гутарка з Намесн╕кам была цалкам бессэнсо╝най. Я н╕чога не дамаглася. Лёс Яна бы╝ ужо вырашаны. Я не здолела яго абаран╕ць.

- Л╕та, паслухайце мяне, - нягучна прагавары╝ Валога. - На╝рад ц╕ вас гэта суцешыць, але паверце, не ╝ вас адной непрыемнасц╕ з-за гэтага Сям╕шк╕. Ведал╕ б вы, чаго мне каштавала гэтая...авантура.

У голасе Шпега - я гатова была ╝ гэтым паклясц╕ся - раптам загучал╕ шчырыя нотк╕. Я з╕рнула на яго з недаверам.

- Дзе Ян? - спытала я.

- Зараз яго трымаюць пад вартай, - адказа╝ Шпег.

- Ён у вязн╕цы?

Валога пах╕та╝ галавой.

- ╤м займаюцца людз╕ з асаб╕стай аховы Намесн╕ка. Ён вырашы╝ не прыцягваць сюды судовых следчых.

- Што вы з ╕м зраб╕л╕?

- Н╕чога непапра╝нага. Пакуль што.

Я пама╝чала. Потым спытала безнадзейна:

- ╤ што цяпер будзе, спадар Валога?

Шпег уздыхну╝.

- Мая вам парада, спадарыня Сям╕шка. Забудзьце, што ╝ вас кал╕сьц╕ бы╝ брат. Проста забудзьце. Так будзе лепей для ╝с╕х.

Эшафот

Наза╝тра мне даслал╕ скрыню з рэчам╕ Яна. Гэта бы╝ нядобры знак. Значыць, прысуд ужо вынесены. Сваякам асуджанага за╝сёды вяртаюць яго асаб╕стыя рэчы напярэдадн╕ пакарання. Ян жы╝ у казармах на дзяржа╝ным забеспячэнн╕, ╕ маёмасц╕ ╝ яго было няшмат. Ворах цыв╕льнай вопратк╕, пара паношаных армейск╕х чарав╕ко╝. Гадз╕нн╕к на скураным раменьчыку. Па╝туз╕на грыфельных ало╝ка╝ ╕ пяро-самап╕сец. Кал╕ тут ╕ мел╕ся нейк╕я дзённ╕к╕ ц╕ нататн╕к╕, то ╕х, хутчэй за ╝сё, канф╕скавал╕ падчас вобшуку. На дне скрын╕ я знайшла цэлы стос танных тоненьк╕х кн╕жак з каляровым╕ вокладкам╕. Так╕м╕ кн╕жкам╕ гандлююць карабейн╕к╕ на вул╕цах. Грош за пару. Г╕сторы╕ з працягам. Прынцэсы ╕ цмок╕. Госпадзе, ня╝жо ён чытае гэтую дрэнь?..

У ноч напярэдадн╕ пакарання я не спала. Да самай ран╕цы я ляжала, скурчы╝шыся, на тахце ╕ слухала, як за акном па рэйкавай дарозе праносяцца грузавыя вагоны. У тое лета стаяла страшная спякота ╕ ночы был╕ гарачкава-душныя, але мяне л╕таральна калац╕ла ад холаду. Я ляжала, хутаючыся ╝ ко╝дры ╕ з╕мовыя шал╕, ╕ н╕як не магла сагрэцца. Крын╕ца холаду была ╝ мяне ╝сярэдз╕не. Мяне знутры вымарожвал╕ самота ╕ скруха.

На досв╕тку я ╝жо была на Гарматнай. Нягледзячы на ранн╕ час, плошча была запо╝нена людзьм╕. За гады к╕равання "Ахм╕стрыньчыка" публ╕чныя пакаранн╕ зраб╕л╕ся ╝любёнай забавай прасталюдн╕ка╝. Плошча была ачэплена. На брукаванцы ╝звыша╝ся эшафот. Кат ╕ яго памагатыя ╝жо чакал╕. Усё было падрыхтавана - завостраная сякера, побач жаро╝ня, ╝ якой чырванел╕ чатыры распаленыя метал╕чныя стрыжн╕. У той дзень пав╕нны был╕ пакараць тра╕х асуджаных - аднаго за раба╝н╕цтва, два╕х за забойства. Ян забойцам не бы╝. Але так╕м было рашэнне Намесн╕ка.

Асуджаных прывезл╕, як звычайна, у закрачаным фургоне. Узброеныя в╕нто╝кам╕ стражн╕к╕ падвял╕ ╕х да эшафота, падганяючы прыкладам╕. Асуджаныя был╕ апрануты ╝ аднолькавыя турэмныя робы зелянява-шэрага колеру. Ян бы╝ там. Я хацела, каб ён мяне ╝бачы╝. Хацела, каб ён веда╝, што я побач, што я яго не пак╕нула. Але ён не глядзе╝ на нато╝п. Ён глядзе╝ у неба. Помню, неба тым ранкам было вельм╕ с╕няе, з до╝г╕м╕ ружаватым╕ аблокам╕ ля самага далягляду.

Спачатку расправ╕л╕ся з чалавекам, асуджаным за раба╝н╕цтва. Двое памагатых ката ╝цягнул╕ яго на эшафот ╕ падштурхнул╕ да каменнага блока накшталт н╕зкага стала. Асуджанага прымус╕л╕ пакласц╕ на каменны блок абедзве рук╕ далоням╕ ╝верх. Прыкруц╕л╕, перахап╕╝шы запясц╕ скураным рамянём. Кат узя╝ся за сякеру. Ён бы╝ майстрам сваёй справы. Адз╕н узмах - ╕ чалавека ╝жо сцягваюць з эшафота, перацягваючы жгутам╕ яго знявечаныя абц╕нк╕. Адсечаныя к╕сц╕ рук ляжал╕ ╝ лужыне крыв╕, як крылы невядомай птушк╕.

Затым на эшафот уцягнул╕ забойцу. Не Яна. ╤ншага. Адз╕н з памагатых стукну╝ яго ззаду, так што ног╕ яго падкас╕л╕ся, ╕ ён павал╕╝ся на кален╕. Друг╕ залам╕╝ яму рук╕ за сп╕ну ╕ пача╝ сцягваць запясц╕ рамяням╕. Потым кат выцягну╝ распалены жалезны прут з жаро╝н╕. На яго руку была нацягнута то╝стая скураная пальчатка. Звыклым жэстам кат абхап╕╝ галаву асуджанага так, што твар яго павярну╝ся да неба. Рукой у пальчатцы кат паднёс распалены прут да ягоных вачэй. Пачу╝шы немыя ляманты з боку эшафота, я зац╕снула вушы далоням╕ ╕ пайшла прэч, не разб╕раючы дарог╕. Я не бачыла, як усё гэта раб╕л╕ з Янам. Хаця мне варта было застацца. Хаця бы дзеля таго, каб паглядзець, куды адносяць целы пакараных на пласе. Я мус╕ла вярнуцца ╕ забраць брата - жывога ц╕ мёртвага.

Братчык╕

Я адшукала Яна тольк╕ праз некальк╕ гадз╕н. Тых, хто выжы╝ на пласе, аднос╕л╕ ╝ лякарню для жабрако╝, якая размяшчалася ╝ туп╕ковым завулку непадалёк ад Гарматнай плошчы. Завулак той я знайшла не адразу - мне давялося двойчы спытаць дарогу ╝ м╕нако╝. Ад ╕х жа я даведалася, што адз╕н з асуджаных памёр падчас экзэкуцы╕, не вытрыма╝шы болю. Чалавек, якому адсекл╕ к╕сц╕ рук, бы╝ жывы, кал╕ яго сцягвал╕ з эшафота. Значыць, альбо Ян, альбо той, ╕ншы. Хтосьц╕ з ╕х.

Лякарня месц╕лася ╝ прысадз╕стым цагляным будынку, абсаджаным чэзлым╕ к╕парысам╕. За хворым╕ прыглядвал╕ манашанк╕ з мясцовага кляштара. Тут панавала страшная нэндза. У па╝цёмным кал╕доры востра пахла карболкай, фарба на сценах растрэскалася ╕ зв╕сала струпам╕, а рассохлыя масн╕цы па-здрадн╕цку рыпел╕ ╕ спружын╕л╕ пад нагам╕. Дзверы ╝ агульную палату был╕ прыадчыненыя, ╕ я разгледзела шэраг╕ вузк╕х жалезных ложка╝, на як╕х покатам ляжал╕ нерухомыя целы - мужчыны, жанчыны, старыя, дзец╕, усе ╝ адным памяшканн╕. Гэта был╕ "звычайныя" хворыя. Пакараных на эшафоце трымал╕ ╝ асобным пакойчыку, як╕ знаходз╕╝ся ╝ самым канцы кал╕дора. Аб так╕х н╕хто не клапац╕╝ся. ╤х проста к╕дал╕ на койку ╕ сыходз╕л╕. Некаторых потым заб╕рал╕ сваяк╕. Некаторыя пам╕рал╕.

Кал╕ я ╝вайшла, мяне ледзь не занудз╕ла ад спёртага паветра. Перш-наперш я к╕нулася да акна ╕ разнасцежыла яго. Потым я агледзела пакойчык. Тут стаяла некальк╕ коек. Усе яны был╕ пустыя, апроч адной. На ёй ляжа╝ Ян. Жывы. Змярцвела-бледны, з закарэлай ад крыв╕ павязкай на вачах. Яго калац╕ла, як у л╕хаманцы, вусны был╕ абкусаныя. За ╝весь гэты час н╕хто не падышо╝ да яго, каб хаця бы даць яму вады.

27
{"b":"566856","o":1}