Литмир - Электронная Библиотека

Я адчула, як да горла падступ╕ла млосць. Ног╕ мае падагнул╕ся, ╕ я апусц╕лася на прыступк╕ рэз╕дэнцы╕. У галаве шумела, перад вачыма плыл╕ барвовыя плямы. 'У адз╕ным парыве'. Кольк╕х яшчэ 'дыверсанта╝' трэба заб╕ць, каб А╝густа задавол╕лася, нарэшце?..

- Л╕та, вам блага? - пачула я.

На маё плячо легла рука, зацягнутая ╝ пальчатку. Я ╝зняла вочы. Валога стая╝, сх╕л╕╝шыся нада мной, ╕ глядзе╝ на мяне амаль са спачуваннем.

- Л╕та, ды на вас твару няма. Як я вас разумею. Я таксама ╝зрушаны да глыб╕н╕ душы... падступствам Дуумв╕рату.

Узя╝шы мяне пад руку, ён дапамог мне падняцца з прыступак.

- Спадарыня Сям╕шка, кал╕ ласка, збярыцеся, - сказа╝ Шпег. - Яго Мосць не люб╕ць ╕стэрычак. Ну ╕ сямейка ╝ вас. А я напачатку вырашы╝, што вы не такая чулл╕вая, як ваш брат.

"Чулл╕вы" - гэта ён пра Яна? Аднак. Я паднялася, абап╕раючыся на ягоны локаць - мяне ╝сё яшчэ калац╕ла, ног╕ был╕ як ватныя.

- Хадзем, Л╕та, - сказа╝ ён. - ╤ вазьм╕це сябе ╝ рук╕, нарэшце!

Удва╕х мы рушыл╕ да ╝ваходу ╝ палац. У нас за сп╕нам╕ ро╝ ╕ шале╝ нато╝п. Я разумела, што гэты дзень ужо ╝вайшо╝ у г╕сторыю. Менав╕та так╕м мы запомн╕м пачатак вайны - звар'яцелы нато╝п на плошчы, сцяг╕, дым ╕ полымя, кро╝ на бруку ╕ немыя ляманты гучнагаварыцеля.

А╝дыенцыя

Палац на Тры╝мфальнай, узведзены ╝ пятую гадав╕ну ╬з'яднання, бы╝ самым выродл╕вым будынкам у стал╕цы. Бязладнае нагрувашчанне цыл╕ндрычных веж з вузк╕м╕, як байн╕цы, вокнам╕ ╕ шырачэзнай тэрасай над цэнтральным уваходам - в╕дов╕шча хутчэй недарэчнае, чым вел╕чнае. Хаця Намесн╕ку н╕быта падабаецца.

Кал╕ мы ╝вайшл╕ ╝ аванзалу, у мяне зам╕льгацела ╝ваччу ад бляску мармуру, крышталю ╕ пазалоты. Проста пасярод залы бру╕╝ся фантан у каменнай чашы, выкладзенай залац╕стай маза╕кай. Над фантанам нав╕сала каласальная трох'ярусная люстра з крыштальным╕ падвескам╕. У кутах стаял╕ вымпелы ╕ барвовыя сцяг╕ - ╝жо давол╕ запыленыя. Сцяну ╝прыгожвала пано з каляровай смальты - белакаменныя вежы ╕ крэпасц╕ Царгорада, зубчастыя муры Цытадэл╕ ╕ кесары к╕руючай дынасты╕ ╝ залатых адзеннях. Злашчаснага Ала╕са сярод ╕х не было. Дванаццаць гадо╝ таму ён бы╝ зрынуты з трона ╝ вын╕ку палацавага перавароту, ╕ яго далейшы лёс застава╝ся невядомым. Кажуць, што яго ц╕ то заб╕л╕, ц╕ то адправ╕л╕ ╝ ссылку, дзе ён ╕ памёр. А яго найсвятлейшая мамаша цяпер самадзяржа╝на к╕руе ╤мперыяй, ╕ мяркуючы па ╝с╕м, з Цытадэл╕ яе вынесуць тольк╕ наперад нагам╕. Пры жыцц╕ ╝ладу яна н╕завошта не аддасць.

Зрэшты, у мяне не было часу разглядваць ╕нтэр'еры. Алех Валога ╝жо цягну╝ мяне наперад - хутчэй, хутчэй! Перада мной зам╕льгал╕ мармуровыя лесв╕цы з пазалочаным╕ парэнчам╕, цяжк╕я крыштальныя жырандол╕, пунсовыя дываны ╕ до╝г╕я па╝цёмныя кал╕доры з мноствам зачыненых дзвярэй. Потым а╝таматычны пад'ёмн╕к з люстраным╕ сценкам╕ ╕ матавай свяц╕льняй пад столлю. Зно╝ кал╕доры - бясконца до╝г╕я ╕ абсалютна аднолькавыя. Кал╕ б не Валога, я бы папросту заблукала ╝ гэтым лаб╕рынце. Нарэшце мы спын╕л╕ся перад высок╕м╕ дзвярам╕, абшытым╕ дубовым╕ панэлям╕.

- Збярыцеся, Л╕та. Зараз будзеце гаварыць з Намесн╕кам, - сказа╝ Валога.

Ён нац╕сну╝ на каваную медную ручку, ╕ дзверы бясшумна адчын╕л╕ся. Мы апынул╕ся ╝ памяшканн╕, якое выглядам ╕ памерам╕ больш нагадвала г╕мнастычную залу, чым працо╝ны каб╕нет. Падлога заслана барвовым дываном з жорстк╕м ворсам. Голыя рубчастыя сцены - н╕ карц╕н, н╕ мапа╝. Пад высокай столлю гудзел╕ плафоны, схаваныя пам╕ж бетонным╕ бэлькам╕. Мэбл╕ амаль не было. Каля вял╕знага, ва ╝сю сцяну, акна з зацемненым╕ шыбам╕ размяшча╝ся грувастк╕ п╕сьмовы стол з чырвонага дрэва, на як╕м стаял╕ мармуровы чарн╕льны прыбор, хранометр з цыл╕ндрычным цыферблатам ╕ абс╕дыянавы апарат. Побач некальк╕ крэсла╝ з аксам╕тным╕ сядзенням╕. Усё.

Намесн╕к М╕ка Венд, апрануты ╝ нязменны палявы мундз╕р, стая╝ каля акна, закла╝шы рук╕ за сп╕ну, ╕ глядзе╝ на плошчу. Адсюль, з вышын╕ некальк╕х паверха╝, Тры╝мфальная была як на далон╕. Ун╕зе ╝сё яшчэ шале╝ нато╝п, але крыка╝ ╕ ляманта╝ было амаль не чуваць.

- Валога, вы спазн╕л╕ся на чатыры хв╕л╕ны, - прамов╕╝ М╕ка, нават не з╕рну╝шы на нас. Поз╕рк яго бы╝ прыкаваны да плошчы.

- В╕наваты, Ваша Мосць. Нато╝п. Подступы да плошчы перакрыты, - прагавары╝ Шпег.

Намесн╕к пах╕та╝ галавой.

- Гэта не нато╝п. Гэта народ. Народ прыйшо╝ сюды, каб выказаць сваю волю. А воля народа - воля Госпада Вышняга, як сказана ╝ Высло╝ях Праведн╕ка╝. Ты згодны са мной, Валога?

- Так, Ваша Мосць, - адчакан╕╝ Шпег.

- Мяне часам уп╕каюць у зал╕шняй жорсткасц╕, - працягва╝ Намесн╕к. Голас яго гуча╝ ро╝на. - Кажуць, н╕быта ╝ Па╝ночнай Прав╕нцы╕ ╝лады гавораць з народам на мове гвалту. Н╕якай свабоды слова. Але з╕рн╕це на гэта. Людз╕ на плошчы, ╕ н╕хто не чын╕ць ╕м перашкод. Х╕ба гэта не свабода слова? ╤ х╕ба магчыма такое ╝ Дуумв╕раце, як╕ ганарыцца сва╕м╕ вольнасцям╕? О, не. У Дуумв╕раце гэтых людзей да╝но бы разагнал╕ газавым╕ стрэльбам╕, вось ╕ ╝ся ╕х свабода... Ц╕ я памыляюся?

Ён рэзка адвярну╝ся ад акна ╕ ╝тароп╕╝ся проста на мяне. Яго абл╕чча з восп╕нкам╕ здавалася абыякавым, ╕ тольк╕ ╝ куточках вусна╝ та╕лася дз╕╝наватая ╝смешка.

- Ваша Мосць... Спадар Намесн╕к... - прагаварыла я.

За той час, пакуль я чакала адказу з Сакратарыяту, я падрыхтавала цэлую прамову-зварот да Намесн╕ка, ╕ неаднаразова пракручвала яе ╝ памяц╕. Але цяпер усе словы раптам вылецел╕ ╝ мяне з галавы, ╕ я з жахам зразумела, што ледзьве магу сабрацца з думкам╕.

- Ян Сям╕шка...мой брат...здзейсн╕╝ злачынства. ╤ ён заслуго╝вае самага суровага пакарання. Але, спадар Намесн╕к... - я запнулася.

- Ну? Працягвай, - сказа╝ М╕ка Венд.

Ён усм╕ха╝ся куточкам╕ вусна╝ ╕ глядзе╝ на мяне - з аг╕дай? З пагардай? Не. Я бы назвала гэта ц╕ка╝насцю. Ён разглядва╝ мяне, як пацешную заморскую жывёл╕нку. Я была роднай сястрой чалавека, як╕ здзейсн╕╝ замах на ягонае жыццё. Гэта выкл╕кала ╝ яго пэ╝ны ╕нтарэс. Мажл╕ва, з гэтай прычыны ён ╕ да╝ дазвол на а╝дыенцыю. Захаце╝ на мяне паглядзець.

- Я прашу вас аб м╕ласэрнасц╕, спадар Намесн╕к, - гаварыла я адрыв╕ста. - Прабачце яму. Зл╕туйцеся. Кал╕ ласка. Пашкадуйце. Тое, што адбылося, гэта... нейкае вар'яцтва. Мой брат за╝сёды став╕╝ся да вас з пашанай. Вы был╕ для яго ╝зорам ва ╝с╕м. А той учынак... Штосьц╕ прымус╕ла яго. Альбо нехта. Ён зраб╕╝ гэта не па сваёй вол╕...

- Гэта твае меркаванн╕, альбо ён дзял╕╝ся з табой сва╕м╕ планам╕? - перапын╕╝ мяне Намесн╕к.

- Ён гавары╝, што захапляецца вам╕. Я ╝пэ╝нена, што гэта было шчыра.

Намесн╕к к╕╝ну╝.

- Згодны. Шчырасць. Гэта ╝ яго ёсць. А таксама на╕╝насць. Ня╝я╝ная на╕╝насць, уласц╕вая х╕ба што юродз╕вым. Зрэшты, н╕чога дз╕╝нага. Так╕я блажэнныя ╕дыёты часта робяцца прыладай у руках ╕ншых.

З гэтым╕ словам╕ Намесн╕к перавё╝ поз╕рк на Валогу, як╕ стая╝ ля дзвярэй, выцягну╝шыся ╝ струнку.

- Я ведаю гэтага Сям╕шку, - сказа╝ Намесн╕к, п╕льна гледзячы на Валогу ╕ быццам св╕друючы яго поз╕ркам. - Шараговец трыста дваццатай нумеры╕. За╝сёды бы╝ на добрым рахунку. Алех Валога яго дапытва╝. На чатыры вок╕, так бы мов╕ць. Сям╕шка н╕як не звязаны з па╝станцам╕. Ягоны ╝чынак бы╝ прадыктаваны асаб╕стым╕ матывам╕. Глупства. Якое ж глупства.

"╤ што гэта азначае, М╕ка? - хацела я спытаць ╕ прама╝чала. - Гэта неяк змякчае яго в╕ну ц╕ наадварот, пагаршае?"

- Вядома, некаторым вельм╕ хацелася б раздзьмуць з гэтага скандал. Прыплесц╕ сюды пал╕тыку, - гавары╝ М╕ка Венд. - Ма╝ля╝, Намесн╕к ужо н╕чым не к╕руе, н╕чога не кантралюе. Валога, нагадай, што сказала А╝густа, даведа╝шыся пра гэты ╕нцыдэнт?

- Усе╝ладарка ╝спрыняла гэта вельм╕ хварав╕та, Ваша Мосць, - вымав╕╝ Валога, утароп╕╝шыся на цыл╕ндрычны хранометр. Сустракацца поз╕ркам з Намесн╕кам ён в╕давочна пазбяга╝.

- Што сказала А╝густа? Нагадай, - надтрэснутым голасам па╝тары╝ Намесн╕к.

26
{"b":"566856","o":1}