Литмир - Электронная Библиотека

Кал╕ ╝ кал╕доры барака забразгата╝ дзвярны званок, я зразумела, што гэта да мяне. Я адчын╕ла дзверы. На парозе стая╝ чалавек у чорным к╕цел╕ са срэбным╕ нашы╝кам╕ ╕ фуражцы са знакам Аперанага Сонца. Тайная Канцылярыя.

- Л╕та Сям╕шка? - спыта╝ ён.

- Так, - я к╕╝нула.

Я не бачыла, якога колеру ╝ яго вочы - на ╕м был╕ акуляры з цёмным╕ шкельцам╕, але па ягоным ма╝ленн╕ я адразу зразумела, што гэта не рамеец. Тутэйшы. Наш чалавек. Ураджэнца╝ Па╝ночнай Прав╕нцы╕ вельм╕ неахвотна брал╕ на к╕ра╝н╕чыя пасады. А гэтаму неяк пашчасц╕ла праб╕цца ╝ Шпег╕. Найрэдк╕ выпадак.

- Алех Валога, - прадстав╕╝ся ён. - Служба бяспек╕ Прав╕нцы╕.

Алех. Я ╝жо чула гэтае ╕мя.

- Спадарыня Сям╕шка, Намесн╕к жадае бачыць вас, - паведам╕╝ Шпег. - Майце ласку прайсц╕ са мной.

- Так, канечне, - сказала я, зап╕наючыся. У роце ╝ мяне раптам перасохла. - Тольк╕...мне трэба сабрацца. Вы дасце мне некальк╕ хв╕л╕н?

Ён павольна к╕╝ну╝.

- Зб╕райцеся, спадарыня Сям╕шка. Тольк╕ не зацягвайце з гэтым. Яго Мосць - вельм╕ заняты чалавек.

Сабралася я вельм╕ хутка. Спехам прыгладз╕ла валасы, прыпудрылася, падвяла вочы вугальным ало╝кам ╕ кранула вусны карм╕нам. Ненав╕джу гэтыя пудры ды памады, але сёння выпадак вельм╕ адмысловы. Я ╕ду да Намесн╕ка, ╕ выглядаць я пав╕нна годна. Потым я апранула сваю лепшую сукенку, нак╕нула лёгк╕ плашч, сунула ног╕ ╝ туфл╕ на н╕зк╕х абцасах (тольк╕ ╝ так╕х ╕ хаджу) ╕ ╝зяла кайстру з камоды. У кайстры самае неабходнае - ключы, кашалёк з грашыма, нататн╕к ╕ пяро-самап╕сец, касцяны грабеньчык ╕ маленькае люстэрка. ╤ дакументы. На вул╕цы ╝ любы момант мог падысц╕ патруль ╕ запатрабаваць пасведчанне асобы. Напрыканцы я нанесла на скрон╕ ╕ запясц╕ некальк╕ кропель кветкавай вады - ╝ мяне ме╝ся адз╕ны флакончык на ╝се выпадк╕ жыцця. Нарэшце, замкну╝шы кватэру, я выйшла з барака.

Звонку мяне чакала машына. Мне ╝жо даводз╕лася ездз╕ць у самаходных эк╕пажах, але ╝ так╕х вось, ведамасных, яшчэ н╕ разу. Магутная, раскошная звяруга з серабрыста-шэрым╕ храм╕раваным╕ бартам╕ ╕ прыцемненым╕ вокнам╕. У салоне было прахалодна. Пахла сандалам. Мякк╕я сядзенн╕ был╕ абцягнуты скурай, месца к╕ро╝цы аддзяляла перагародка з гуканепран╕кальнага шкла. Шум рухав╕ка бы╝ амаль не чутны. Я ╝потайк╕ паглядвала на Алеха Валогу, як╕ сядзе╝ побач са мной. У ╕м было штосьц╕ ад грызуна. Валасы мышынага колеру, вузкая, пацучыная ф╕з╕яном╕я. Гнюсны, напэ╝на, тып. Зрэшты, ╕ншых у Канцылярыю ╕ не бяруць. Я ╝сё чакала, што ён загаворыць пра Яна, але Шпег пакуль што памо╝чва╝. Ён сядзе╝, спакойна гледзячы наперад ╕ трымаючы фуражку на зг╕бе локця. Абл╕чча яго заставалася непран╕кальным.

На подступах да Тры╝мфальнай плошчы машына спын╕лася. Дарога была перакрыта, омн╕бусы ╕ самаходныя эк╕пажы стаял╕, заглушы╝шы рухав╕к╕.

- Што там здарылася? - спытала я, прых╕ну╝шыся да акна.

- Па-мойму, безнадзейна, - вымав╕╝ Валога, пастука╝шы пальцам╕ па дзвярной панэл╕. - Прав╕льней будзе прайсц╕ся пешшу, я мяркую.

К╕ну╝шы к╕ро╝цу: "Давай ╝ аб'езд!", ён выйша╝ з машыны ╕ рушы╝ да плошчы проста па праезджай частцы, абыходзячы нерухомыя эк╕пажы. Я пакорл╕ва крочыла ╝след за ╕м. На Тры╝мфальнай ля палаца-рэз╕дэнцы╕ то╝п╕л╕ся людз╕. Па перыметры плошчы стаял╕ салдаты ╝нутраных войска╝, пашыхтава╝шыся у падвойную шарэнгу. Я глядзела ╕ не верыла сва╕м вачам. Апошн╕ раз я бачыла штосьц╕ падобнае м╕нулай з╕мой, падчас закалота╝. Тады людзей проста расстралял╕ з в╕нтовак, не дазвол╕╝шы ╕м нават набл╕з╕цца да Тры╝мфальнай. Цяпер жа стражн╕к╕ стаял╕ нерухома, як стату╕. В╕давочна, яны не атрымл╕вал╕ загаду разганяць нато╝п. Я з╕рнула на Валогу. Ён бы╝ спакойны, вясёлы нават. Тое, што адбывалася на╝кол, яго быццам бы заба╝ляла. Убачы╝шы маю разгубленасць, Валога паблажл╕ва ╝см╕хну╝ся.

- Не люб╕це та╝кан╕ны, спадарыня Сям╕шка? - спыта╝ ён. - Няма сэнсу прадз╕рацца скрозь нато╝п. Лепей будзе абысц╕ плошчу па перыметры, вось тут, дзе стражн╕к╕. ╤ не турбуйцеся, яны не прычыняць вам шкоды. Яны не стануць умешвацца, кал╕ тольк╕ нато╝п не выйдзе з-пад кантролю. Але гэта малаверагодна.

Ён узя╝ мяне пад локаць ╕ пацягну╝ да рэз╕дэнцы╕. Мы крочыл╕ ╝здо╝ж шарэнг╕ стражн╕ка╝ - ╕хн╕я шчыты ╕ шлемы пабл╕сквал╕ на па╝дзённым сонцы. Людз╕, як╕я то╝п╕л╕ся на брукаванцы, выглядал╕ ╝зрушаным╕. Плошча гудзела, як разварушаны вулей. А над плошчай, над галовам╕ людзей, захлёбваючыся, в╕шча╝ гучнагаварыцель. "Крывадушнасць Дуумв╕рату... суквецц╕ хлусн╕ зраб╕л╕ся крывавым╕ пладам╕... заб╕ццё бязв╕нных...баязл╕ва адма╝ляючы...к╕данне шакала╝, як╕х загнал╕ ╝ кут...даць адпаведны адказ... пад гусен╕цам╕ нашай бронетэхн╕к╕... Адплата!"

'Адплата!' - залямантава╝ хтосьц╕ ╝ нато╝пе. Нато╝п ускалыхну╝ся, ╕ над плошчай узня╝ся штандар ╤мперы╕ - залаты каршун на барвовым палотн╕шчы. Затым яшчэ адз╕н. ╤ яшчэ, ╕ яшчэ. У л╕чаныя ╕мгненн╕ плошча закв╕тнела макавым полем.

- Царгорад! Рамея! Сла╝ся, Усе╝ладарка! Сла╝ся! Усе╝ладарка! - неслася па-над нато╝пам.

"Дуумв╕рат! - галас╕╝ гучнагаварыцель. - Гняздо╝е хлусн╕! Заб╕ццё бязв╕нных! Мужадзевы! Адплата!" На плошчы з'яв╕л╕ся яшчэ сцяг╕. Спачатку штандар Дуумв╕рату - ха╝руснай дзяржавы Эверона ╕ Антра╝ма. Блякла-блак╕тнае палотн╕шча з жо╝тай падвойнай зоркай усярэдз╕не. Потым зам╕льгал╕ сцяг╕ кра╕н Братэрства - аднаколерныя, двухколерныя, трохколерныя. ╤х несл╕ маладыя, дужыя хлопцы ╝ цыв╕льнай вопратцы, трымаючы палотн╕шчам╕ да зямл╕. "Дуумв╕рат! Крывадушнасць! Адплата!" Нато╝п трох╕ расступ╕╝ся, ╕ я ╝бачыла жаро╝ню на трыножку, якая стаяла проста на бруку. У жаро╝н╕ пала╝ агонь. "Падступства! Заб╕ццё бязв╕нных! Мужадзевы!" Маладзёны ╝ цыв╕льным паднос╕л╕ сцяг╕ да цэнтра плошчы, дзе стаяла жаро╝ня, шпурлял╕ ╕х на брук ╕ ╝топтвал╕ ╝ пыл пад радасныя крык╕ нато╝пу. У кагосьц╕ ╝ руках з'яв╕лася бляшанка з газай. Я бачыла, як нейк╕ малойчык у пунсовай саколцы паднёс паходню спачатку да жаро╝н╕, потым да абл╕тых газай палотн╕шча╝. Шуганула полымя, павал╕╝ дым. Нато╝п заро╝. Над галовам╕ людзей лунал╕ сцяг╕ ╤мперы╕. Хтосьц╕ з с╕лай штурхну╝ жаро╝ню нагой - яна к╕╝нулася ╕ павал╕лася ╝ вогн╕шча, раск╕да╝шы па бруку распаленае вуголле. Да неба паляцел╕ снапы ╕скра╝. "Пошасць хлусн╕...с╕вер нясе заразу...агонь нас ачысц╕ць...полымя Горада З╕хатл╕вага...Усёспаленне!"

У шарэнзе стражн╕ка╝ распача╝ся нейк╕ рух. Мая ╝вага была прыкавана да плошчы, ╕ я не бачыла, як да будынка рэз╕дэнцы╕ пад'еха╝ бран╕раваны фургон з закрачаным╕ вокнам╕, спын╕╝шыся за сп╕нам╕ салдат. Ляснул╕ метал╕чныя дзверы. Шарэнга расступ╕лася, прапускаючы двух малойчыка╝ у саколках, як╕я вял╕ пад рук╕ чалавека з зал╕тым крывёй тварам. Яны прайшл╕ зус╕м побач, ╕ я змагла яго разглядзець. Яго вусны был╕ разарваныя, у роце амаль не заставалася зубо╝, з падбароддзя сцякала цягучая барвовая сл╕на. Выйша╝шы на пляц, маладзёны ╝зял╕ яго за ка╝нер ╕ поцягам павалакл╕ па бруку. "Дыверсант! Дыверсант! Схап╕л╕ дыверсанта!" - пачул╕ся крык╕ з нато╝пу. Маладзёны ╝ саколках падцягнул╕ няшчаснага да цэнтра плошчы, дзе гарэл╕ варожыя сцяг╕, ╕ к╕нул╕ яго пад ног╕ нато╝пу. "Наш розум ясны, а кулак жалезны! У адз╕ным парыве! Адплата!" - лямантава╝ гучнагаварыцель. "Адплата! - па╝тара╝ нато╝п. - Смерць! На кол! У вогн╕шча яго!" Чалавек стая╝ на каленях, зах╕л╕╝шы твар рукам╕, ╕ здавалася, намага╝ся нешта сказаць, але з ягонага горла вырыва╝ся тольк╕ хрып. Я з╕рнула на стражн╕ка╝. Ня╝жо яны не ╝мяшаюцца?.. З нато╝пу вынырнула мажная жанчына ╝ палатнянай блузе ╕ шырокай спадн╕цы ╕ з в╕скам учап╕лася ╝ валасы чалавеку, як╕ стая╝ на каленях. Гэта як быццам паслужыла с╕гналам для астатн╕х. На "дыверсанта" абрыну╝ся град удара╝. Яго павал╕л╕ на зямлю ╕ прынял╕ся азвярэла штурхаць нагам╕. Ён ляжа╝ у пыле, скурчы╝шыся ╕ абхап╕╝шы галаву рукам╕, ╕ не спрабава╝ нават супрац╕╝ляцца. Хтосьц╕, зла╝чы╝шыся, удары╝ яго нагой пад рэбры, потым у твар. На камян╕ бруку пырснула кро╝. Нато╝п шчыльна абступ╕╝ сваю ахвяру, ╕ больш я н╕чога не бачыла.

25
{"b":"566856","o":1}