- Ну, як табе? Уражвае? - спыта╝ рамеец свайго спадарожн╕ка.
Малады чалавек у задуменнасц╕ пак╕ва╝ галавой. Ягоныя акуляры адразу з'ехал╕ на кончык носа, ╕ ён звыклым жэстам вярну╝ ╕х на месца.
- Царо╝ стал╕ца, Горад З╕хатл╕вы, Аройна брат, - прамов╕╝ ён напа╝голасу. - Я, адрачэнец ╕ выгнанн╕к, вяртаюся, каб суз╕раць тваё падзенне...
Гавары╝ ён на семгальскай мове.
- Во╝чак, ты можаш без ╕стэрык╕? - з прыкрасцю сказа╝ рамеец ╕ адвярну╝ся, змагаючыся з чарговым прыступам млосц╕. Аматарам марск╕х вандровак ён пэ╝на не бы╝.
- Я не сх╕льны да нервовых прыпадка╝, Йорхас, - запярэчы╝ Стах Во╝чак. - Пачуццё, якое я перажываю цяпер, ёсць суцэль натуральная усхваляванасць дз╕кага тубыльца, як╕ ╝гледзе╝, нарэшце, стал╕цу. Што тычыцца прыведзенай цытаты, то гэта фрагмент помн╕ка л╕таратуры 'Сказ пра Горад З╕хатл╕вы'. Перакла╝ з рамейскай на семгальскую прафесар Дам'ян Рос╕ца. Той самы, як╕ няда╝на бы╝ арыштаваны па абсурдным абв╕навачанн╕. Каб быць дакладным, за крамольную л╕таратуратворчасць. Што тым больш дз╕╝на, бо 'Горад З╕хатл╕вы' цэнзурай не забаронены, прынамс╕, яго рамейская верс╕я.
Стах гавары╝ з'едл╕ва, але Йорхас не ╝лав╕╝ ╕рон╕╕.
- Супакойся, Во╝чак, - сказа╝ ён змрочна. - З цябе яшчэ с╕мвал супрац╕ву ляп╕ць. Глядз╕, раздумаюцца.
- Ды я спакойны. Спакойны, хоць ты ╝ пельку галавой, - прамов╕╝ той меланхал╕чна. Рамейцы начыста пазба╝лены пачуцця гумару, як ёсць, так ёсць.
На подступах да стал╕цы марск╕я плын╕ раб╕л╕ся не╝таймавана-╕мкл╕вым╕, ╕ стырн╕ку даводз╕лася ╝жываць усё сваё майстэрства, каб правесц╕ судна ╝ бяспечную гавань, не да╝шы яму разб╕цца аб уцёсы. Падхопленае цячэннем, судна ляцела да скал╕стага берага. У промнях ран╕шняга сонца распаленым золатам заз╕хацел╕ мака╝к╕ храма╝ у Верхн╕м Горадзе. Потым м╕ж уступ╕стым╕ вул╕цам╕ прам╕льгнула Зборавая плошча - базальтавая зван╕ца, дзе, паводле падання, некал╕ захо╝ва╝ся Дар Творцы, зубчатыя сцены Цытадэл╕, складзеныя з дз╕кага каменю колеру старой крыв╕, ╕ белыя ╕гольчатыя вежы над Пахавальняй, дзе спачывал╕ ╕мператары к╕руючай дынасты╕. ╤х нятленныя целы, забальзамаваныя, нацёртыя парфумам╕ ╕ ╝браныя ╝ залатыя адзежы, ляжал╕ ╝ крыштальных ладдзях-дамав╕нах, абцягнутых барвяным╕ ша╝кам╕. Адз╕наццаць валадаро╝ дынасты╕ Парф╕ранароджаных, што ╝жо трыста гадо╝ к╕руе ╤мперыяй. Апроч Ала╕са. Ён бы╝ пахаваны на манастырск╕х мог╕лках, каля сцен таго самага кляштара, дзе яго напаткала смерць. Накольк╕ вядома, пахавал╕ яго ╝ простай труне, без асабл╕вых цырымон╕й, побач са свежай маг╕лай А╝густы Феафана, якая сканала некальк╕м╕ дням╕ раней. Адпявання╝ таксама не ладз╕лася, бо Ала╕с бы╝ самагубцам. Хаця, кал╕ паразважаць, гэта можна смела назваць забойствам.
Каля самых уцёса╝ спрактыкаваны стырн╕к павярну╝ штурвал. Абм╕ну╝шы небяспечную плынь, паром, што курсава╝ па Парф╕равым моры м╕ж Н╕рам ╕ Царгорадам, увайшо╝ у ц╕хую гавань. Пасажыры, як╕я прабав╕л╕ ноч у цёплых каютах, высыпал╕ на палубу, рыхтуючыся сысц╕ на бераг.
- Пайшл╕, крамольн╕к, - прагавары╝ Йорхас ╕ рушы╝ да трапа.
Ноч ╝ адкрытым моры далася яму цяжка - яго крыху х╕стала ╕ вадз╕ла ╝ бак╕, ╕ Стах адзначы╝, што ён-тк╕ за╝важна кульгае. Кульгаць Йорхас пача╝ пасля той дз╕кай вул╕чнай бойк╕ са стралян╕най, якую аж дагэтуль помняць ╕ прымежная Лунн╕чка, ╕ суседн╕я Гуменск ды Чэрн╕ца (у бойцы брал╕ ╝дзел прадста╝н╕к╕ ╝с╕х трох мястэчак). У той калатн╕ Вэл Йорхас ╕ злав╕╝ кулю. Вельм╕ ня╝дала. Зачап╕ла хрыбет, ног╕ паадн╕мал╕ся. Дума╝, усё, гамон. А не, праз па╝года падня╝ся ╕ як н╕чога н╕якага, засталася адно лёгкая кульгавасць, у звычайных абстав╕нах амаль непрыкметная. Турэмны лекар, канавал гэты, так на╝прост ╕ гавары╝: пашанцавала табе, в╕сельн╕к... Стах Во╝чак веда╝ гэта са сло╝ самаго Йорхаса. Мажл╕ва, то была пра╝да. А можа, ╕ не. Мел╕ся тут пэ╝ныя нестыко╝к╕. Бойка м╕ж групо╝кам╕ кантрабандыста╝, аб якой ╝ свой час п╕сал╕ ╝се газеты, адбылася пяць гадо╝ таму. А Йорхас неяк абмов╕╝ся, што ╝ Па╝ночнай Прав╕нцы╕ ён менш за два гады, а дагэтуль до╝га жы╝ на по╝дн╕. Значыць, ён альбо даты пераблыта╝ (што малаверагодна), альбо хлус╕ць. Вось тольк╕ дзеля чаго?
Спускаючыся па трапе, Стах з ц╕ка╝насцю разглядва╝ сва╕х спадарожн╕ка╝. Было ╕х няшмат. Туз╕н рабацяг з усходн╕х прав╕нцый - чарнявыя ╕ каржакаватыя, з да╝гаватым╕ залац╕стым╕ вачыма, апранутыя ╝ камб╕незоны ды падшываныя куртк╕. Прыехал╕ ╝ стал╕цу на сезонныя працы. Астатн╕я пасажыры парома был╕ рамейцам╕. Да╝галыг╕ хлюст ва ╝н╕фороме падатковай ╕нспекцы╕. Паважны спадар у футры ╕ з важкай вал╕зай у руцэ (ц╕ то купец, ц╕ то чыно╝н╕к высокага рангу). Маладая пара - ён у з╕мовым пал╕то з бабровым ка╝нерыкам, яна ╝ вязанай шал╕ ╕ футрачку, якое туга абцягвала яе пакруглелы стан. В╕даць, муж з жонкай, чакаюць на першанца. Побач дзве пажылыя манашк╕. Зграйка шкаляро╝ у суправаджэнн╕ наста╝н╕ка - пэ╝на, вяртаюцца з адукацыйнай вандро╝к╕. Людз╕ як людз╕. Звычайныя. Так╕я ж, як у Па╝ночнай Прав╕нцы╕. Тольк╕ вочы дз╕╝ныя. Ва ╝с╕х аднолькава чорныя, як асмалк╕, ╕ нейк╕я нежывыя, плоск╕я, быццам намаляваныя вуглем. Намад...
Вэл Йорхас так╕ ж, як усе яны. З асмалкам╕ замест вачэй. ╤ з 'цв╕ком' у галаве. Нацыя шаленца╝. З ╕м╕ ╕ гутарыць трэба, як з вар'ятам╕ - асцярожненька, абм╕наючы вострыя вуглы, ╕ крый Божа спрачацца, доводз╕ць штосьц╕. Тольк╕ так з ╕м╕ можна паразумецца. Стаху гэтага н╕хто не тлумачы╝, сам дапетры╝. А Йорхас яму не сябар. Проста па збегу акал╕чнасцей яны апынул╕ся ╝ адным ча╝не. Па вял╕к╕м рахунку, Стах амаль н╕чога не ведае пра чалавека на ╕мя Вэл Йорхас. Кантрабандыст з Лунн╕чк╕. Быццам бы. Намалява╝ся, кал╕ сябры 'Еднасц╕' пачал╕ рыхтаваць замах на Намесн╕ка. Тады яны ездз╕л╕ ╝ Лунн╕чку за св╕нцовым╕ стрыжням╕. Набыць ╕х можна было ╝ кантрабандыста╝. Вузк╕я цыл╕ндры ╝ тры далон╕ да╝жынёй. Давол╕ важк╕я, але ╝весь цяжар тут ад св╕нцу, з якога яны зроблены. Спрасаваны самерытавы пыл, запаяны ╝ цыл╕ндры, сам па сабе амаль н╕чога не важыць. А м╕ж тым аднаго такога стрыжня дастаткова, каб забяспечыць электрычнасцю цэлы квартал. Самерытавым пылам с╕лкуюцца г╕ганцк╕я фабрык╕. На ╕м працуюць самаходныя эк╕пажы, паветраныя карабл╕ ╕ ваенная тэхн╕ка. А яшчэ з яго можна зраб╕ць начыннё для 'пякельнай машынк╕' ╕ к╕нуць яе пад колы эк╕пажа, ╝ як╕м будзе ехаць Намесн╕к. Альбо закласц╕ пад трыбуну, з якой ён люб╕ць глядзець на парады. Гэты прысуд вынесл╕ яму сябры 'Еднасц╕'. Ад ╕мя народа Семгалена. М╕ка Венд не проста гвалта╝н╕к ╕ братазабойца. В╕льск╕ Астрог помн╕ць, як заб╕вал╕ Дзяржаву. Ахм╕стрыньчык сам падп╕са╝ указ. Амаль тры сотн╕ семгальца╝ за адну ноч. Пал╕тык╕ ╕ аф╕цэры. Паэты ╕ ф╕лосафы. Акадэм╕к╕ ╕ багасловы. ╤м стралял╕ ╝ патыл╕цу, а потым валакл╕ па кал╕дорах, падчап╕╝шы на крук╕, ╕ каменная падлога была сл╕зкая ад крыв╕. Карале╝ства Семгален спын╕ла тады сваё ╕снаванне. А цяпер надышо╝ час адплаты. Яны добра падрыхтавал╕ся. Але ╝ нейк╕ момант усё пайшло ╝ глум. Тайная Канцылярыя мела свайго паведамляльн╕ка ╝ 'Еднасц╕'. Стах ужо ведае, хто гэта бы╝. В╕таш Скурка. Тутэйшы. Яны вучыл╕ся ва ╬н╕верс╕тэце Славеснасц╕, на адным факультэце. В╕таш выгляда╝ значна маладзейшым за свае гады, ╕ гэта яго страшна раздражняла. Ён нават адпусц╕╝ вусы ╕ бародку, каб надаць сабе самав╕тасц╕. Хадз╕╝ у фарс╕стым, бутэлечнага колеру сюртучку з медным╕ гуз╕кам╕, а свае рэдкаватыя валасы намашчва╝ брыльянц╕нам. Стах яму давяра╝. Яны разам ездз╕л╕ ╝ Лунн╕чку да кантрабандыста╝. А пасля бойн╕ на плошчы Стах хава╝ся ╝ ягоным доме. Пакуль не прыйшл╕ жандары. ╤ з ╕м╕ людз╕ Намесн╕ка. В╕таш Скурка ╕х прывё╝. Ц╕кава, ён ацале╝ падчас той стралян╕ны? Магчыма. В╕таш к╕ну╝ся на вул╕цу, як тольк╕ найм╕ты Ахм╕стрыньчыка схап╕л╕ся за парабелумы. Пасля гэтага Стах яго больш не бачы╝, н╕ жывым, н╕ мёртвым.
У порце ╕х чакала машына з к╕ро╝цам. Севаст распарадз╕╝ся. Гэта ж трэба, кольк╕ пашаны. Хаця Стах з задавальненнем прагуля╝ся бы пешшу, падз╕в╕╝ся на Царгорад. На жаль, сёння не выпадае. А╝дыенцыя мус╕ла адбыцца ╝ рэз╕дэнцы╕ Севаста, якая размяшчалася недзе ╝ прыгарадзе. Машына ехала па кольцы, м╕наючы ╝скра╕нныя кварталы. Стах сядзе╝, прых╕ну╝шыся да акна ╕ ╕мкнучыся як след запомн╕ць хаця б тое нямногае, што пашчасц╕ць убачыць. Першае, што к╕нулася ╝ вочы, была незвычайная арх╕тэктура. Цяжкаважная, давол╕ нязграбная забудова, як н╕ дз╕╝на, чымсьц╕ нагадвала па╝ночную, то бок, семгальскую, накшталт той, што яшчэ захавалася ╝ старажытных мястэчках Прав╕нцы╕. Як быццам дойл╕ды, што будавал╕ Царгорад, кал╕сьц╕ здзейсн╕л╕ вандро╝ку на По╝нач, паглядзел╕ на тамтэйшыя ц╕кавостк╕ ╕ вярну╝шыся, паспрабавал╕ выканаць па памяц╕ штосьц╕ падобнае. А атрымалася не вельм╕. 'Топарна', адшука╝ Стах прыдатнае сло╝ца. План╕ро╝ка вул╕ц была трох╕ бязладная. Прысадз╕стыя будынк╕ з пацямнелага каменю стаял╕ ╝шчыльную, панатыканыя тут ╕ там, часам без усякага парадку. Некаторыя з ╕х мел╕ звыклыя двусх╕льныя дах╕ ╕ мансарды з круглым╕ вокнам╕, над ╕ншым╕ грувасц╕л╕ся важк╕я купалападобныя надбудовы ╕ круглявыя вежы. Фасады мног╕х дамо╝ был╕ ╝прыгожаны крытым╕ тэрасам╕ з калонам╕, дзе-н╕дзе траплялася нават грубаватая ляпн╕на ╝ выглядзе вяночка╝, а таксама г╕рлянд з л╕сця, пладо╝ ды кветак. У некаторых будынках мел╕ся невял╕к╕я, сажань на сажань, прысценк╕ на ╝зро╝н╕ першага паверха - прастакутныя, з вузк╕м╕ каляровым╕ акенцам╕ ╕ мака╝кам╕, зробленым╕ з бл╕скучай блях╕ альбо вычасаным╕ з гран╕ту. Прызначэнне ╕х было незразумела. Лядо╝н╕? Хатн╕я капл╕чк╕? Разглядваючы горад з акна машыны, Стах раптам злав╕╝ сябе на думцы, што яму падабаецца. Збольшага. Гэта цяжкаватая лаб╕рынтная арх╕тэктура не пазба╝лена была своеасабл╕вай прыгажосц╕. ╤ гэта тольк╕ ╝скра╕ны. Пэ╝на, цэнтр горада выглядае куды больш парадна.