Литмир - Электронная Библиотека

96. «Найпрасьцей яно — зусім папросту...» (б. 159). Рукапіс (Архіў БІНіМа).

97. «Я шукаў цябе — не знайшоў...» (б. 160). Рукапіс (Архіў БІНіМа).

98. Даты і іксы («Пакідаючы попел, узялі адно...») (б. 161). «Бацькаўшчына», 21-22 (152-153), 31 травеня 1953; «Ля чужых берагоў», 1955, б. 59.

99. Спрытныя жарты («Сонца, важкое і вельмі чырвонае...») (б. 162). «Бацькаўшчына», 21-22 (152-153), 31 травеня 1953; «Ля чужых берагоў», 1955, б. 60.

100. Жалоба («Было ды з вадою сплыло...») (б. 163). «Бацькаўшчына», 12-13, 25 сакавіка 1955.

101. Жылачка («Пад кашуляй зь беларускага радна...») (б. 164). «Бацькаўшчына», 15-16 (245-246), Вялікдзень 1955.

102. Я ня ведаю, дзе ты...(«Я ня ведаю, дзе ты...») (б. 165). «Конадні», 3, 1955, б. 4.

Рукапісны варыянт:

Дзе ты цяпер, ці далёка ад хаты, ці блізка —

хто мне скажа, і як я такое пачую?

На дарогах, расьпечаных сонцам, на скалах сьлізкіх,

як і ў бытнасьць тваю,толькі вусьціш з трывогай начуе...

      і ад сэрца гарачага б’ецца ў халодныя скроні.

Нібы грэшнік які, я сьціскаю да болю далоні

і ад болю спыняюцца сэрца гарачыя пульсы.

Я-ж ніколі ніякай у сьвеце іконе

не маліўся, як сяньня вялікаму вобразу страты...

103. Чорная карта («Як той колас у полі, адзін... ») (б. 167). «Конадні», 3, 1955, б. 3.

104. Да родных, блізкіх і далёкіх. Лісты (б. 168). Цыкл вершаў. 1. «Ня крыўдуй, дарагая Мама...» (б. 168), 2. «Ці мала мелюць чутак-баек...» (б. 169), 3. «Радасьць якая, мой любы сыне...» (б. 170). Рукапіс (Архіў БІНіМа). Верш 1 мае варыянт назвы «Дэпешы...».

Варыянт, частка 1:

Беларусь. Вёска Дудзічы. Мама!

Наяву і ў сьне — з Табою.

За братоў і сясьцёр таксама

лекары не загояць болю.

Пра жыцьцё, разумееш? — проста

раскажу, як казала казкі.

І ці моцна сядзяць наросты

На дубох каля вуліц гразкіх...

І пра вёску, пра шумы пушчаў...

Пра апошні пладлівы вырай...

І ці праўда, што ўжо расплюшчыў

старац вочы свае над лірай?

Пра самога-ж такое ведай —

вось каб толькі дайшла дэпеша,

як той камень, — натура дзеда,

толькі сушаць нуда і вершы...

частка 3, страфа 1:

Шчасьце якое, мой сыне любы,

зь неба звалілася вестка... Бачыш,

рукі дрыжаць, і ўсё крывяцца губы —

ад радасьці сэрца хоць раз паплача.

Варыянты строф, якія не ўвайшлі ў верш:

Дома праўдай ільга пахваліцца —

як табе, сяньня ці многа нам трэба...

Зубы ляжалі-б даўно на паліцы,

калі-б ня добры вузьлянскі Лейба.

Яравіну языком зьлізала

полымя, вырваўшыся із-пад пушчы.

Доўга ўсіх нас цягалі залап —

скурай усе пазнаюць цяпер вушчунь.

Тужэй і тужэй заціскаецца пасак —

адным-жа памазаны людзі мірам...

Хлопцаў сяла ўночы на Спаса

ў лес завалок Сялівон Няміра.

105. Да пары, да часу... («Пад Менскам, на могільніку...») (б. 171). Машынапіс (Архіў БІНіМа).

106. Глухія шчасьця крокі (б. 173). Цыкл вершаў: 1. Кавалачак неба («Да плямкі шкляной вакна...») (б. 173), 2. Шчасьце («У далоні меў тваю далонь») (б. 174), 3. Грахі («Разышліся, як дарогі ў полі...») (б. 175), 4. Пракалоліся вочы жалю («Я нічога зь сябе ня выжаў...») (б. 176), 5. Шлях («Ня ўлукаткі, а проста — напрасткі...») (б. 177). «Конадні», 4, 1955, б. 29. Верш 2 у рукапісе мае варыянт назвы «Глухія шчасьця крокі», верш 3 у рукапісе мае варыянт назвы «За цёмныя горы...».

Рукапісны варыянт верша «Кавалачак неба», строфы 3-4:

І людзі казалі мне

(старое прыйшло на памяць):

«Хто пальцам сьвятое кране —

грахамі душу папляміць...»

І быццам-бы думак бег

пазнаўшы, праменьчык сіні

із плямкі шкляное зьбег

на рукі і кажа: «Сыне...»

107. Журботныя струны (б. 178). Цыкл вершаў: 1. Вусны і песьні («Прачніцеся, вусны і песьні...») (б. 178), 2. Неспадзявана («Неспадзявана сьцішылі хаду...») (б. 179), 3. Далей і далей («Хвалі ад берагу — далей і далей...») (б. 180), 4. На ганьбішчы славы («Прыляж да зямлі і паслухай, як кліча...») (б. 181), 5. Жыцьцё («Шанаваў я цябе, кунежыў...») (б. 182), 6. Няпослуху дзівацкага сакрэт («Патоляй сьвет ня лашчыў нас ніколі...») (б. 183), 7. Ля берагоў крывіцкае Нямігі («Уецца шлях гразкою каляінай...») (б. 184), 8. Сябром («Мякка сьцелюць, ды мулка спаць...») (б. 185), 9. Вузкі стрыб дугі («Сонца плавіцца, а я, дзівак, бажуся...») (б. 186). «Ля чужых берагоў», 1955, б. 64. У газэце «Бацькаўшчына», 12-13 (242-243), 25 сакавіка 1955 і 15-16 (245-246), Вялікдзень 1955 цыкл дапоўнены вершамі: Сьвітанак, Вялікія шэльмы, Жалоба, Жылачка. У рукапісным тэксце верша «На ганьбішчы славы» заўвага аўтара: «Высокае места — месца старадаўняй мены, пазьней Траецкая гара ў Менску-Беларускім».

Рукапісны варыянт верша «Неспадзявана»:

Неспадзявана сьцішылі хаду мы.

Спыніліся. Куды-ж цяпер ісьці нам?

Сьціскаюць і няволяць голаў думы

і неспакой у доме негасьцінным.

І сьняцца штоначы пад гоман тлуму

далёкія і родныя мясьціны,

дзе кожны сьлед расьцілі (нібы сына

расьціла маці) песьнямі і сумам.

Зыбаюцца задымленыя далі,

і сьпіны скалаў пазіраюць тупа.

Чые-ж на хвалях мы чаўны гайдалі

і ў хвалі падалі халодным трупам?

І месіцца штодня ўсё глыбей і далей

на збоішчы бязладны часу тупат.

Дрыжаць самлелыя задымленыя далі,

хаваючы здабытак гнойны струпа...

76
{"b":"552371","o":1}