Литмир - Электронная Библиотека

Бялеў цень прыкрасьці на жоўтым прышлых твары...

_________

У цішыні трывожны шум.

Ты — ў белым, а я — ў чорным.

Чорны колер здаўна да густу...

Хлеба чэрствая луста...

_________

На няпростай, крутой дарозе

я пра гора сьпяваў у прозе,

а ў вершах — пра сум і тугу.

І стагнала мая дарога...

_________

Гавораць, што       ўсё ня гнуся я...

Ці праўда яно ці не,

давайце пачнем дыскусію

аб восені і вясьне

(і справа ўзбоч міне)...

_________

І вузей ’шчэ прыжмурыў вочы

і падаўся у глыб прасек,

каб ня бачыць, як цела точыць

Беларусі дваццаты век...

_________

Думкі — пыл ліпкое мелі,

думкі — дым куравы хорту...

Супыніліся на мелі

караблі паблізу порту...

_________

Ня сплямілася, не заліпла

трывога грахоў і правін.

Як месяц з-пад воблакаў,

выплыў

праз морак гадоў успамін...

_________

На пераломе спады і няўдачы

пласьмя упалі. Сны нам адмысловы

сьлязою абліваюцца...

_________

На пераломе спадаў і няўдач

сьціраюцца нязручнасьці і жарты;

і як ты спрытна зьявішч ні тлумач,

яны губляюць моц сваю і вартасьць.

Пачатак ня трымаецца канца —

канец ня вельмі вяжацца з пачаткам...

А дзе-ж канец?..

_________

Пасьля адліву спадаў і няўдач

падрахаваў і мінусы і плюсы...

—Тваю бяду і пальцам разьвяду, —

сказаў сучасны магік не да ладу.

Бывай! Таго, што на віду,

зладзеі красьці, ведама, ня крадуць.

Каму паскарджуся і раскажу...

_________

Душылі іх майстры адметнай пробы,

пазьней вялікі крытык Верхадум

знаходзіў цень таемнае мікробы

і выцінаў радкі. Ягоны глум

яшчэ й дасюль, здаецца, ня прысох-бы...

_________

Тасуюцца і плямяцца тузы,

і войнік жджэ адказу варажбіткі.

Прыліп да губ змардованых язык —

цярпеньне напінае кончык ніткі...

_________

Апошні ліст календара

перахінуў на год аджыты.

Пара, мой верш, табе пара

спатоліць сэрца боль сукрыты.

Аддаўся голас, горам біты,

упраўнай гібкасьці пяра...

ПЕРАКЛАДЫ З ТАРАСА ШАЎЧЭНКІ

Запавет

Як памру я, пахавайце

мяне на магіле

сярод стэпу шырокага

на Ўкраіне мілай,

каб палёў шырокіх нівы

і Дняпро, і кручы

было бачна, было чутна,

як раве равучы!..

_____

Пахавайце і паўстаньце,

кайданы парвіце,

і варожай злой крывёю

волю акрапіце!

І мяне ў сям’і вялікай,

ў сям’і вольнай, новай

не забудзьце, ўспамяніце

нязлым, ціхім словам!

(25.12.1845 г.)

Ня грэе сонца на чужыне

Ня грэе сонца на чужыне,

а дома-ж надта ўжо пякло.

І мне нявесела было

і ў нашай слаўнай Украіне.

Ніхто-ж ня вабіў, ня вітаў,

і я ня гнуўся ні да кога,

блукаў сабе, маліўся Богу,

і панства, катаў праклінаў

і згадаваў гады ліхія,

нягодныя, бы золь, слата:

расьпялі вырадкі Хрыста —

й цяпер ня ўцёк-бы сын Марыі!

Нідзе ня весела ўжо мне

53
{"b":"552371","o":1}