Литмир - Электронная Библиотека

На грудзе выгану рудым

акачанеў падбіты бусел.

Шчыпаюць корань лебяды

лятою змораныя гусі.

Туга спанатрыла гусей,

і вартаўнік прыжмурыў вока:

ці выган посны напасе

усіх прад выраем далёкім?

Ці уратуе пух густы

ад зябкай плыні цела дзічы?

А мо’, як бусла, пад кусты

прыгорнуць хвалі роднай Пцічы?

І мо’ дарэмна ля уструг,

вазёр палескага балота

чакае — блізкая нутру —

гусей асмужаная лотаць?

І спогад точыць мозак іх,

і ім такое нават сьніцца,

што усьміхнуцца на куп’і

’шчэ беларускія брусьніцы,

і прыме ветліва у стан

радню спагадлівая плойма...

Абмые Прыпяць на хвастах

ляты завільжаную пойму.

Аж тупат нейчае хады

на хвалі пасьці іх прымусіў.

Застаўся корань лебяды

у дзюбе шчупленькае гусі.

7

Галосяць роспачна вятры.

І, нема стаўшы ля дарогі,

глядзіць зьняважліва на тры

сьвятыя сымбалі двухногі...

Каго-ж убачыў я? Пажджы...

Згадай, дагодлівая памяць,

пакуль раптоўныя дажджы

і цемра постаці ня сплямяць!

Увагі-ж вобраз гэты варт:

ў вітрынах славіўся ружовых...

Але чаму ягоны твар

тупымі зморшчкамі пажован?

Мо’ гэта здань? А можа сон

на вочы скінуў вэлюм шэры?

Чаму-ж ён чорнае крысо

падняў на вузкі лысы чэрап?

Калі-ж прыйшоў сюды і скуль?

Якія ў думках мае дзеі?

Пазнаў па цені на пяску

намер злачынны ліхадзея...

Хавай-жа твар свой, сьцеражы...

Душа і сам ты у палоне.

Паслухай, неба як дрыжыць

ад гневу нашых Сцыпіёні.

8

Нябёс базырны сакатун,

здалося, хмары бічам хвошча.

Прысеў на чорную пяту

зямлі зьвярэджанае пошчак,

стуліўся вузьлікам тупым,

прыліп — ні слыху і ні дыху,

сьцігуе сьлед яго ступы

маною купленае ліха,

ачнуўся, луснуў і яшчэ

(не адпачынак-жа на пятах)

праз морак вечару шпарчэй

памчаўся, сорамам праняты,

туды, дзе згас ужо і счах

спадзеў абецанай уцехі,

дзе зноў жалобная сьвяча

гарыць ля саламяных стрэхаў,

дзе людзі змораныя, сны

снуюць ружовыя карункі

пра золак раніцы, вясны

на павуціньні думак стрункіх...

Імчыся-ж, пошчак, не маўчы,

усьцеражы ты наша шчасьце,

скажы, што сяньня уначы

імкнецца зьвер двухногі ўкрасьці

душу з грудзей людскіх; скажы

і урачы нячуты пострах:

на скрыжаваньні тры крыжы

перад лязом сякеры вострай

стаяць маўкліва. Зварушы,

ускалыхні ты навакольле!

Няўжо зьвярынае душы

ніхто на восьці не наколе?

Няўжо абыдзе, не кране

жывога сэрца сіла гневу?

... Упаў над полем і счарнеў

у хмарах

неба зорны невад.

9

Апошні згас агеньчык — дагарэў.

Запахла у паветры прэлай вікай.

— Якая-ж, згінь ты, цемра на дварэ,

ну, прост’ хоць вока пальцам выкаль...

І трэба-ж, выгнала якраз сюды

мяне нялёгкая да іх часіна.

Надвор’ем гэтакім, я чуў, заўжды

прымаюць грэшніка сукі асіны...

Э, думкі чорныя, ідзеце прэч!

Што мне да грэшніка таго ці сука?

Хіба ўжо першую сьвятую рэч

мае спрытоньваюць са сьвету рукі?..

Хіба ня бачыў на сваім вяку

яшчэ мо’ горшае ля ног ахвяры?

Ня я — дык іншыя павалакуць

33
{"b":"552371","o":1}