Литмир - Электронная Библиотека

Вярнуўся ў Мендыжэчы, хлеба купіў. Шэсць боханаў. Рэшту, восем капеек, пад гумку трусоў закруціў. Закінуў авоську за плечы і назад пасунуўся. Цяжкавата.

За маслазаводам куча каменнага вугалю насыпана. I з-за яе «абстралялі» Ігнася. Двое хлопцаў пачалі кавалкамі вугалю кідацца. Відаць было, што проста так кідаюцца, не стараюцца пацэліць. Можа пазнаёміцца хочуць. Добра было б, а то ў Навіны хадзіць гуляцца не выпадае, пакуль То­лк не з'едзе. Нагнуўся, падняў кавалак вугалю, ды і шпурнуўу адказ. Нават авоську са спіны не здымаў, і не цэліў зусім.

Не, дзень сёння нейкі няўдалы! Дакладна ў лоб вышэйшаму бамбануў! Каб і хацеў так пацэліць, то не здолеў бы. А тут — на табе! Войкнуў хло­пец, схапіўся за твар, і ўпаў за кучай. А другі над ім схіліўся. Што на вайне, далібог! Зараз паранены расчухаецца, і ўдвох яны Ігнаську будуць біць. I хлеб у пыле выкачаюць. Потым бацькі ў разбіральніцтва ўцягнуцца. Трэба ўцякаць, хоць і сорамна. I нязручна — з такім грузам за спіною...

...Захэканы і ўспацелы забег у Казіну, азірнуўся. Не, не даганяюць. Відаць моцна прыклаў тым вугалем. Ну вось, цяпер яму ні ў Навіны, ні ў Мен­дыжэчы сунуцца нельга. I як цяпер за хлебам хадзіць? А тут што? Ну што гэта за лёс такі?! Гумка раскруцілася, рэшту згубіў, пакуль бег. Дзе ты яе зараз знойдзеш — пяць капеек і тры. Упалі ў пыл, як у ваду.

6.

...Распрасцёрся Ігнаська на «сваім» валуне. Сумныя думкі ягоныя. А раптам таму хлопцу вока пашкодзіў? Не за сябе страшна, за яго. Хоць і за сябе таксама. Можа злётаць буслом у Мендыжэчы, разведаць? Цэлыя вочы ў таго хлопца, ці барані Бог — не.

Буслом занадта заўважна. Так разведку не робяць. На якую птушку ма­ла ўвагі звяртаюць? На вераб'я. Але далекавата вераб'ём адсюль да Мендыжэчаў ляцець, малы вельмі. Галкай! На галку ніхто ўвагі не зверне, а даляцець ёй адсюль — раз плюнуць.

Яшкаўзгадаўся. Па-залетась, ці па-за-па-залетась зграшыў Ігнаська. Злазіў да гнязда, ды малое галчаня дастаў. Ужо ў пер'і было, але яшчэ не лётала. Бацькам схлусіў (другі раз зграшыў), што пад дрэвамі знайшоў, выпала маўляў. Галчаня тое крычала ўвесь час, есці прасіла. Карміў чарвякамі дажджавымі, конікаў у траве лавіў, проста кавалачкамі мяса. Галодным не трымаў, не. Цікава было назіраць, як Яшка расце. Тыдні праз два пачаў лётаць пакрысе. Усё лелей, лелей. Пад канец лета зусім вырас у дарослую галку. Лётаў куды хацеў. Але варта было паклікаць: «Яшка-Яшка-Яшка!» — адкуль толькі браўся. Прыляціць, на плячук, або на галаву сядзе, і пяшчотна так валасы дзюбай перабірае. А потым знік раптам. Можа да сваіх прыбіўся. Але застаўся ў Ігнаськавай душы сум па Яшку. I пачуццё віны.

Крутануўся белы свет перад вачыма, і паўстала сцяна. A-а! Трава ля валуна. «Гэта ж я зараз маленькі, што трава для мяне як лес».

— Ч-ж-ж-ы-рр-к, Ч-ж-ж-ы-рр-к! — О, старыя знаёмыя!

— Г эта ты, Ігнаська? — Пеўнік падбег і стаў побач. — Будзь вельмі асцярожным. Цябе падпільноўвае шмат небяспечнага! Увесь час круці галавой! Вельмі ўважліва! Вельмі ўважліва!

Узляцеў лёгка, адразу адчуў наколькі ён болыи вёрткі ў параўнанні з учарашнім. У сэнсе — за бусла болыи вёрткі. I наўпрасткі — у бок Мендыжэчаў.

«Чаму гэта пеўнік прасіў увесь час круціць галавой?» — падумаў Ігнаська і пакруціў. I адразу заўважыў нейкі хуткі прадмет, што імкліва набліжаўся да яго з вышыні. 3 боку сонца. I пачуў свіст крылаў. У апошні момант паспеў зрабіць зігзаг, і — ж-жух-х — выставіўшы ўперад кіпцюрастыя лапы, міма прамільгнуў сапсан. Ігнаську скаланула ад жаху, ён замахаў з усяе сілы, імкнучыся хутчэй даляцець да Казіны. Там, сярод лістоты яму здавалася бяспечней. Сапсан пасля выхаду з «пікіравання» — падаў на Ігнаську склаўшы крылы — таксама замахаў і пачаў набіраць вышыню. 3 Казіны вылецела чорная гаманлівая чарада і кінулася на сапсана. Галкі, яны там гняздзяцца цэлай калоніяй. Зрэшты, ударыць сапсана не насмельваліся, толькі палохалі.

Калі даляцеў да лесу, прысеў на галінку старой асіны, усыпанай гнёздамі галак і гракоў. Аддыхаўся ад перажытага ўзрушэння. Жыхары калоніі, адагнаўшы сапсана, вярнуліся назад, і падняўся такі крык, такі лямант, што Ігнаська ледзьве не аглух. Усе сварыліся на яго, што адзін насмеліўся ля­цець праз луг. 3 усіх крыкаў Ігнаська зразумеў — у галак і гракоў шмат ворагаў. У паветры — сокалы, у паветры і на зямлі — ястрабы, на дрэвах — куніцы і кошкі. «Дык вось чаму яны гнездзяцца вялікімі групамі, — зразумеў Ігнаська. — Грамадой лягчэй змагацца з драпежнікамі!»

«Што ж рабіць?—думаў Ігнаська-галка, седзячы сярод лістоты на галінцы. Ваколяго па-ранейшамуз крыкамі мітусіліся «суродзічы». Вучыліжыццю, але крычалі адначасова, так што ллёну было мала. — Зараз ясна, што ляцець у Мендыжэчы небяспечна. Але ж і ляцець назад да валуна — таксама».

Ігнаська прыгледзеўся да неба, і высока-высока заўважыў сапсана — та­га, ад атакі якога ён шчасліва ўхіліўся. Ледзве бачнай кропкай сокал кружыў над наваколлем, выглядаючы якую-небудзь самотную ахвяру. «Так. Трэба рабіць высновы. Калі прымаць выгляд мірных птушак і звяроў — вельмі проста можна загінуць. Дзякуй курапаткам. Каб не іхняе папярэджанне (якім — трэба прызнаць — скарыстаўся выпадкова, а ўвогуле прапусціў паўз вушы), то зараз мяне ўжо б ірваў на кавалкі сапсан. Сокал-сапсан з'еў бы Сокала Ігнася. — разважаў Ігнаська. — Што рабіць? Не сядзець жа тут да ночы. Ды і ўначы невядома што будзе. I мама з татам будуць хвалявацца. Вырашана! Працягваю разведку!»

Пералятаючы з дрэва на дрэва, увесь час азіраючыся, Ігнаська прамінуў Казіну і сеў на галінцы высокай таполі непадалёку ад кучы з вугалем, дзе некалькі гадзінаў таму трапіў у «перастрэлку». Прытаіўся сярод лісця і выглядаў зверху. Мендыжэчы вёсачка невялікая — з паўтара дзясятка хат вакол маслазавода, калі той хлопец дзе на вуліцы (а дзе яму яшчэ быць улетку сонечным днём?) — то нідзе не дзенецца. Тым болыи — Ігнаська адзначыў пра сябе — зрок у яго стаў нашмат болыи вострым. Вось сядзіць сабе на вышыні, а на зямлі дробныя пясчынкі і каменьчыкі бачыць. Вунь бліснула нешта. Дык гэта ж згубленая рэшта! Зляцеў, паскакаў па прыдарожным гарачым пяску, узяў у дзюбу пяць капеек. Куды б прыхаваць? Вось — прыкметны куст дзядоўніку ля дарогі. Сунуў манету ў траву пад ім. Цяпер за другой. I тры капейкі — туды ж. Вылез з травы. I тут жа побач — фантанчык пяску. Ад нечаканасці замахаў крыламі і ўзляцеў, не разабраўшыся яшчэ ў чым справа. (Нездарма курапаткі папярэджвалі: «Вельмі ўважліва!»). Ага! 3-за дарожнага насыпу Ігнатаў «хроснік» з рагаткай. Ледзьве не пацэліў! Праз галаву павязка белая, ну чыста паранены баец! А вочы цэлыя. Калі з рагаткай выйшаў на «паляўнічую сцежку», значыць жыць будзе! Можна за яго болей не перажываць. Зараз галоўнае — без прыгодаў да валуна дабрацца...

7.

...Гопнуўся ў траву ля каменя, ускочыў, і — бягом у Мендыжэчы. За капейкамі, што пад дзядоўнікам схаваў. Грошы невялікія, толькі перад мамай сорамна. Як дзіця малое: «Дзе рэшта? — Згубіў...» Пра «перастрэлку», на­туральна, нічога казаць не стаў. Прамаўчаць — гэта ж не зманіць!

Вецер у вушах, пот вочы залівае, падбягаў ужо. I — на табе! Твар да твару з тым, параненым. Белы бінт праз лоб, кепка брылём назад, за па­сам нагавіц рагатка тырчыць. Босы, голае тулава аж чорнае ад загару. Вышэйшы крыху за Ігнаську, і рукі мускуламі як вяроўкамі перавіты. Калі біцца прыйдзецца, кепска. Ой, як жа біцца не хочацца!

— Ігнаська! — працягнуў нечакана для сябе руку. Той, відаць таксама не чакаў такога жэсту, паціснуў зніякавела. — Алег.

— Алег, я не хацеў пацэліць, далібог! Так проста кінуў, ненаўмысна атрымалася! Моцна разбіў? — затрашчэў Ігнаська. — Ты, гэта... Ты даруй мяне! Чэсна-найчэсна не хацеў!

— Ды нічога, ужо не баліць. Скуру крыху рассек. Такой бяды! Загоіцца.

— А гэта што ў цябе? Рагатка? Па чым страляеш?

— Ды гэта я так... Куды прыйдзецца. Па мішэнях. Па варонах.

4
{"b":"551300","o":1}