Литмир - Электронная Библиотека

Якiм ты будзеш, заўтрашнi дзень?..

ДЗЕНЬ ШАХЦЁРА

Ціхенька ціўкнула кураня – апошняе з усяго вывадку, што ацалела- ўратавалася ад розных дробных хатніх драпежнікаў і перадужала голад—і Мітук, торгнуўшыся, нібы цягнік перад рухам, усім сваім закляклым целам, прачнуўся.

–Ё-маё, дык ужо ж!..–Ён працёр непаслухмяным кулаком вочы, зірнуў на мурзатыя ходзікі, па якіх ходзяць-топчуцца мухі і не выціраюць ногі. – Ё-маё! Кыш, кыш з дарогі, сцерва! Растапчу-у!

Куранятка пырхнула пад трохногі зэдлік, на якім стаяў літровы слоік з вадой, гаспадар прагрукаў побач кірзавымі ботамі і, перш чым піхнуць дзверы, затрымаў, як бы вінаваты і поўны спачування , позірк на куранятку:

– Накармлю сёння да адвалу. Круп куплю. Проса. Чуеш? Пацярпі. Багата цярпела – менш засталося. Вырасцеш – яйкамі аддасі. Ясна, шмакадзяўка? А цяпер сядзі тут і не вытыркайся, а то якая падла сажрэ. Чакай. Сёння мне пенсію прывязуць на пошту. Багата грошай будзе. Я сёння ім свята ўстрою. Яны запомняць Мітука. Здохну, а слава доўга цягнуцца будзе: во нам Мітук свята даў! І аблізнуцца. А то як што языкамі мянцяць: «Алкаш!» Я сам знаю, не трэба напамінаць.Сядзі мне тут і не ціўкай. Пабег я. За грашыма.

Мітук жыў на Крывой Бярозе, самай аддаленай вуліцы, да пошты было крыху мо за кіламетр, і ён шугануў напрасткі – цераз калгаснае жыта, якое сцябала па халявах ботаў, замінала, але ж нельга спазніцца: начэпіць Люба замок на дзверы пошты, тады хоць кусай яго.

Вось так Мітук некалі бегаў у школу – што расло на гэтай дзялянцы калгаснага поля, па тым і тарыў сцежку. Так-сяк адмучыў ён сямігодку, а тады ляжаў на бугарках за школай з хлопцамі ад няма чаго рабіць і прыхінуў твар сухой і жорсткай, як фальга, газецінай,– каб не так моцна пякло. Марылі хлопцы, рашалі, у які свет падацца. А на той газеціне акурат была абвестка, што ў Горлаўку патрабуюцца дужыя хлопцы для работы ў шахце. Зацікавіла. Прачытаў яшчэ раз, перадаў газету сябрукам. Усхапіліся з зямлі, сабраліся похапкам, не зважаючы на пярэчанні бацькоў, як толькі і бачылі іх – паехалі! Здабывалі вугалёк. Потым неяк непрыкметна Мітук застаўся ў Горлаўцы адзін – паспыталі таго хлеба хлопцы-землякі, ды і далі цягу: грошы грашыма, іх усе не заграбеш, але навісла небяспека – спіцца можна , як двойчы два. Кожны дзень, пасля пад’ёму на паверхню, завядзёнка была «паласкаць» горла ад пылу віном і гарэлкай. Яны паехалі, а Мітук паласкаў горла яшчэ гадоў пятнаццаць, здаровы быў – надоўга, як бачна, хапіла, толькі рукі пачалі выдаваць – трымцелі, не слухаліся. Значных змен якіх-небудзь за той час у асабістым жыцці не адбылося. Сям’ёй не абзавёўся, набыў тое-сёе з апранашкі, далі, праўда, асобную кватэрку-аднапакаёўку. Парадзела і ў роце зубоў – каб рамантаваць іх, трэба не піць, а калі ж для іх, зубоў, тут выкраіш час? Не выпадала. Ён і вярнуўся ў Іскань без зубоў, але ў добрым настроі – усмешка, як усё роўна намаляваная, заўсёды вісела на ягоным маршчыністым, з праваленымі ўсяродак шчакамі, твары. Прынялі землякі так, як і прымаюць павяртанцаў: вілы ў рукі – і на гной. У каляіну калгасную ступіў ён без разгону, цвёрда. Характар у Мітука добры, кожнага прывеціць, кожнаму паспачувае, за чарку дык і ў блін расплешчацца, а зробіць, што папросяць вяскоўцы. Безадказны Мітук. І ў выпіўцы таксама. Піў, як і рабіў, да пераможнага канца, таму брыгадзір Шарабод звычайна прыстаўляў да пераносіцы картузікам руку, углядаўся, ці не відаць дзе Мітука, а Мітук, лёгкі на пад’ём, усім сваім задрыпаным тварам тырчыць перад акном, трэ вочы:

– Чаго?

Шалабод заводзіўся маланкава, сыпаў соль на рану – у Мітука ж з учарашняга галава, як цэбар:

– Спіш? Дрыхнеш, абібок? Так? Значыць, запомні...

– Грамчэй гавары ці заходзь у хату, але ў мяне выпіць няма,– казаў Мітук, дыхаў на шыбу, на якой заставаліся кроплі, і брыгадзір ківаў на іх – маўляў, са шкла можна сашкрэбсці і апахмяліцца.

– Слухай сюды. Значыць, так. Каня больш не атрымаеш.

– А на храна ён мне! Хопіць, што адбойны малаток пацягаў!

– На гарбу дровы насіць будзеш! На гарбу!

– Ды на зіму я прыб’юся да якой Мар’і !

– Як ты калгасу, так і ён табе! Соткі абрэжам да самых вокнаў!

– Не маеш права! Ты ў шахце быў? Цябе, цяцеру такую, там бы задушылі!..

– Ён яшчэ і агрызаецца!– ніякавеў брыгадзір, вадзіў круглай, як гарбуз, галавой па баках, стараючыся ўбачыць каго з людзей, каб і тыя маглі паслухаць, якая ў яго адбываецца трудная размова з аболтусам і чаго гэта каштуе ягонаму здароўю. – Шкада шкада – нікога няма паблізу. Хай бы паслухалі, як і куды ты выканаўчую ўладу пасылаеш.

– Усё ў цябе?– талопіў вочы Мітук, нахабна глядзеў прама ў твар Шарабоду.

– Ідзі на работу-у! Кідай усё – і давай!.. З віламі сёння ! Шуруй! Прыедуць забіраць лячыцца ад п’янкі – я на цябе першага нацкую. А ты як думаў! Хаханькі табе!

– Ды пайшоў ты!.. – і Мітук насоўваў на акно фіранку, чорную, як камбінезон у трактарыста, плюхаўся на ложак і заплюскваў вочы: спаць,спаць, спаць!

А брыгадзір, заносячы тлустае цела на калёсы,бурчэў:

– Гэта ж трэба!.. Здаровы, як бык, а мінімуму гадавога і блізка не вырабляе, гад. І сораму ж няма ў чалавека. Прапіў увесь сорам. Вернецца з водпуску ўчастковы, ён яго зафугуе ў ЛТП. Майму цярпенню прыйшоў канец. Хопіць. Баста. Такія людзі слоў не разумеюць. А калі яшчэ наконт Веры пацвердзіцца, то галаву адсяку!

Звычайна Мітук, калі брыгадзір палохаў яго затачэннем у ЛТП на прымусовае лячэнне, падціскаў хвост, прыкладаў руку да сэрца, начапляў на твар кіслую ўсмешку і кляўся заўтра ж, з першымі пеўнямі, быць там, куды загадае. ЛТП ён баяўся. Калі ж зачынены там больш месяца сядзіш, як у турме, а пад прымусам якое ж лячэнне? Пшык. Адно – хочацца помсціць таму, хто запёр туды. Больш таго, кругом, лічы, адны наркаманы, і каб не страціць сваю кліентуру, падазроныя асобы носяць ім прама на «лячэнне» розныя каноплі і макі – ухітраюцца перадаць. Да гэтага прывыклі, пра гэта ўсе ведаюць, але ніхто нічога не робіць, усе закрываюць вочы. Спрабавалі пачаставаць і Мітука. І як адкруціўся – не зразумее сёння і сам. Але ганарыцца, ставіць сабе ў заслугу, што не спакусіўся.

Сваё вяртанне адтуль Мітук адзначыў тады даволі шырока – набраўся ў мясцовай краме і доўга шастаў па вуліцы, чапляўся да людзей, бо хацелася яму пахваліцца, як дужа добра яго вылечылі брыгадзір і ўчастковы ад гарэлкі!

Яшчэ калі ён жыў у Горлаўцы, да Мітука прыехаў малодшы брат Колька – вырваўся з вёскі без дакументаў, тады пашпарт атрымаць мог толькі вундэркінд якога-небудзь начальніка. Вельмі хацелася і яму, Кольку, паспытаць шахцёрскага хлеба: хваліўся ж Мітук, што дужа смачны, дапамог Кольку старэйшы брат уладкаваць на шахту, усімі праўдамі і няпраўдамі ўпёр яго туды, хоць і павалтузіўся, канешне ж, багата, пакуль дамогся: загад – не браць. Сам Хрушчоў падпісаў. Але Мітук да таго часу прывык глыбока браць—і ніякая парода, нават самая цвёрдая, не магла перад ім утрываць. Колька пачаў здабываць вугалёк у адной брыгадзе з ім, а паколькі Мітук штодня добра закладваў за каўнер, то ён збіраў торбачку для дваіх, сам яе і нёс. Мітук толькі пры сустрэчы ківаў:

– Брат Колька. Мяншой. Не п’е – можна не прадлагаць.

Калі мужчыны і траха старэйшыя за Кольку хлопцы выпівалі, ён, на здзіўленне тых, толькі грыз што-небудзь з закусі і слухаў, аб чым яны гамоняць. Іншы раз хто-небудзь з выпівох кідаў Кольку: «Не пераводзь закуску». Але так, жартам.

Неўзабаве Колька адбіўся ад Мітука – стаў на ногі, агледзеўся па баках і зразумеў, што, калі не знікне з поля зроку Мітука, той калі-небудзь усё ж даканае яго сваім: «Цяпні!» Колька ўсякі раз аднекваўся, Мітук, махнуўшы рукой і крэкнуўшы, цягнуў адзін, набіраўся як сабака блох і проста з-за стала чыкільгаў, змятаючы ўсё, што сустракалася на шляху, на ложак, хроп. Спаў заўсёды ў тым, у чым і хадзіў.

Колька ж выбіўся ў начальнікі – закончыў вячэрні інстытут, памаленьку- патрохі папоўз угару, і неўзабаве сядзеў у асобным кабінеце. А калі праганялі з шахты Мітука, развёў рукамі:

34
{"b":"549415","o":1}