Литмир - Электронная Библиотека
Археалагічныя помнікі Міншчыны - _011.jpg

Унутраная канструкцыя абарончага вала старажытнага Менска. Раскопкі Г. В. Штыхава

Рудні — месцы выплаўкі жалеза з балотнай руды.

Важным заняткам людзей, пачынаючы з ранняга жалезнага веку, была здабыча жалезнай руды i выплаўка з яе жалеза. Яго выплаўлялі ў домніцах, што ўяўлялі сабой гліняныя стажкаватыя збудаванні з сопламі, праз якія скуранымі мяхамі нагняталася паветра. Пры згаранні дроў або драўніннага вугалю стваралася высокая тэмпература, руда разагравалася i з яе выдзялялася жалеза, якое асядала на дне домніцы ў выглядзе блінападобных крыц памерамі ў 20-30 сантыметраў. З ix у далейшым i выкоўваліся самыя розныя неабходныя чалавеку жалезныя рэчы. Домніцы перш былі невялікія, дыяметрам крыху больш паўметра. Пасля заканчэння плаўкі яны разбіваліся, каб можна было дастаць крыцы. Потым ix пачалі будаваць большымі, адпаведна атрымліваліся i большыя крыцы, якія вымаліся праз спецыяльную адтуліну ў сценцы.

Спачатку домніцы ставіліся на саміх гарадзішчах i селішчах, хоць i воддаль ад драўлянай забудовы. Пазней, калі ў эпоху феадалізму значна вырас попыт на жалеза, узніклі цэлыя вытворчыя комплексы— рудні, якія складаліся з некалькіх домніц, дзе метал выплаўляўся працяглы час. Яны размяшчаліся за межамі паселішчаў, бліжэй да крыніц паліва i сыравіны.

Зараз на месцах рудняў сустракаецца шмат перапаленай руды — жужла, абломкі сценак домніц або нават ix развалы, перапаленыя камяні, выкінутыя няякасныя крыцы.

Найбольш вядомая на Міншчыне рудніца знойдзена каля вёскі Бязводнае Вілейскага раёна.

Шкляныя гуты — невялікія прадпрыемствы, дзе варылі шкло, выдзімалі з яго разнастайны посуд, a таксама рабілі аконнае шкло. Шырокае развіццё шкларобства на Міншчыне пачалося з XVI стагоддзя. Зараз на месцах былых гут сустракаюцца рэшткі цагляных печаў, асколкі шкляных вырабаў, кавалкі шкламасы, перапаленая цэгла, чарапкі глінянага посуду i варніц, мноства попелу. Існаванне большасці шкляных гут зафіксавана ў сярэдневяковых дакументах. Канкрэтным пошукам на мясцовасці дапамагаюць роспыты старажылаў. На тэрыторыі нашай вобласці гуты былі ва Урэччы, Налібоках, Іллі. Выраблялі шкло таксама ў Мінску, Слуцку i іншых гарадах i буйнейшых мястэчках.

Іншыя помнікі. На тэрыторыі Міншчыны сустракаюцца i іншыя археалагічныя помнікі. Сярод лясоў можна выявіць земляныя валы, замкнутый ў правільнае кола, дыяметрам у некалькі метраў. Гэта месцы выпалу драўніннага вугалю, неабходнага ў гутнай i кавальскай справе. Дзе-нідзе захаваліся i высокія валы, што засталіся ад часовых фартыфікацыйных збудаванняў, якія ладзіліся пад час войнаў XVI-XIX стагоддзяў. Маладаследаванымі i загадкавымі з'яўляюцца камяні са старажытнымі выбіванымі знакамі. На старадаўніх могільніках, каля спрадвечных шляхоў узвышаюцца вялізныя каменныя крыжы. Месцамі яшчэ захаваліся свяшчэнныя камяні i каменныя божышчы, якім пакланяліся нашы продкі-язычнікі.

Мэтазгодна выявіць i зберагчы найбольш характэрныя ўчасткі з землянымі i жалезабетоннымі ўмацаваннямі часоў першай сусветнай i Вялікай Айчыннай войнаў. Вартыя ўвагі i захавання рэшткі старадаўніх гаспадарчых i іншых збудаванняў — млыноў, кузняў, корчмаў, бажніц, характэрныя ўчасткі старасвецкіх дарог з прысадамі i забрукоўкай.

Вялікае навуковае значэнне маюць i асобныя знаходкі з розных гістарычных эпох. Найчасцей гэта каменныя сякеры, булавы, матыкі, медныя, бронзавыя i жалезныя прылады працы, зброя, упрыгожанні, касцяныя i рагавыя вырабы, манетныя скарбы, гліняны i металічны посуд, рэчы з культавай сімволікай, рэшткі чоўнаў-даўбёнак i шмат чаго іншага. Побач з такімі знаходкамі можна шукаць адначасовыя ім паселішчы i могільнікі. Знойдзены пад'ёмны матэрыял неабходна перадаваць у бліжэйшыя краязнаўчыя або гістарычна-археалагічныя музеі.

Вывучэнке помнікаў старажытнага часу на Міншчыне пачалося ў мінулым стагоддзі, але асабліва інтэнсіўна гэта работа разгарнулася ў савецкі час. За апошнія дзесяцігоддзі археолагамі выяўлена i абследавана каля тысячы розных аб'ектаў мінуўшчыны, многія з якіх раскопваліся на вялікіх плошчах. На цяперашні час на тэрыторыі Мінскай вобласці маецца амаль 200 стаянак, 157 гарадзішчаў, 268 курганных могільнікаў, многія дзесяткі селішчаў i іншых помнікаў. Трэба адзначыць, што ў сапраўднасці археалагічных помнікаў значна больш, i ix выяўленне — справа будучых даследаванняў.

Археалагічныя помнікі Міншчыны - _012.jpg

Раскопкі М. А. Ткачова

(Злева - Фрагмент падзямелля вежы Мядзельскага замка, справа - Каменная выява з-пад вёскі Даўгінава Вілейскага раёна)

* * *

На працягу стагоддзяў археалагічныя помнікі паступова разбураліся пад уздзеяннем прыродных фактараў — размываліся паводкамі, развейваліся вятрамі, старажытную муроўку нішчылі карані дрэў. Але сапраўднай бядою для ix стала непрадуманая гаспадарчая дзейнасць некаторых людзей, асабліва з выкарыстаннем машыннай тэхнікі. Гарадзішчы раскопваюцца пры будаўніцтве дарог, курганы зносяцца бульдозерамі i разворваюцца. Гумусаваныя культурныя напластаванні старажытных паселішчаў разбіраюцца на агароды. Псуюць даўнія пахаванні i скарбашукальнікі-марадзёры, якіх часам прыцягваюць да помнікаў беспадстаўныя паданні пра быццам бы закапаныя ў ix каштоўнасці. За апошняе паўстагоддзе знішчана або значна пашкоджана каля паловы археалагічных помнікаў вобласці.

Помнікі старажытнасці — своеасаблівыя летапісы даўняй мінуўшчыны, дзе звесткі не занатаваны на пергаменце або паперы, a ўтрымліваюцца ў рэчах. Гэта найбольш архаічная крыніца нашай гістарычнай памяці. А, як вядома, знікненне гістарычнай памяці вядзе да страты народам сваёй самабытнасці i ўрэшце да знікнення самога народу як этнічнай адзінкі. Таму знішчэнне нават аднаго гарадзішча, замчышча ці курганнага могільніка з'яўляецца несвядомым або наўмысным замахам не толькі на спадчыну, што засталася нам ад продкаў, але і на будучыню нашых нашчадкаў.

Пасля прыняцця Прэзідыумам Вярхоўнага Савета БССР у 1978 годзе Закона аб ахове i выкарыстанні помнікаў гісторыі i культуры стан аховы археалагічных помнікаў палепшыўся. У пераважнай большасці раёнаў на гэтыя аб'екты заключены ахоўныя абавязацельствы, устанаўляюцца ахоўныя знакі. Актыўную работу па ахове i прапагандзе старажытных помнікаў праводзіць Мінскі абласны савет Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі i культуры i яго секцыі.

КАРОТКІ ТЭРМІНАЛАГІЧНЫ СЛОЎНІК

АРХЕАЛОГІЯ — галіна гістарычнай навукі, якая вывучае мінулае чалавецтва па рэчавых крыніцах.

АРХЕАЛАГІЧНЫЯ ПОМНІКІ — рэшткі старажытных паселішчаў, культавых i гаспадарчых збудаванняў, могільнікі, старажытныя рэчы.

АРХЕАЛАГІЧНАЯ КУЛЬТУРА — сукупнасць помнікаў аднаго перыяду ці эпохі на акрэсленай тэрыторыі, аб'яднаных агульнасцю тыпаў жылля, прылад працы, керамікі, упрыгожанняў, падабенствам пахавальнага абраду.

КУЛЬТУРНЫ ПЛАСТ — пласт зямлі, які ўтрымлівае рэшткі жыццядзейнасці чалавека.

СВІДЭРСКАЯ КУЛЬТУРА — археалагічная культура позняга палеаліту i ранняга мезаліту (X-VII тысячагоддзі да н. э.), пашыраная ў Польшчы, Беларусі, Літве, на паўночным захадзе Украіны. Насельніцтва, якое займалася пераважна паляваннем, ужывала лістападобныя наканечнікі стрэл, канцавыя скрабкі, бакавыя разцы i іншыя крамянёвыя прылады.

НЕМАНСКАЯ КУЛЬТУРА — археалагічная культура неаліту, якая ў IV-III тысячагоддзях да н. э. была распаўсюджана ў заходняй Беларусі, паўднёвай Літве i паўночна-усходняй Польшчы. Насельніцтвй ўжывала лістападобныя i трохвугольныя наканечнікі стрэл, разнастайныя скрабкі, разцы, нажы, вырабляла вастрадонны гліняны посуд з выяўленай шыйкай, арнаментаваны грабеньчатымі адбіткамі, насечкамі, наколамі, рыскамі.

4
{"b":"549405","o":1}