Литмир - Электронная Библиотека

У выніку кліматычных змен асобныя прыбярэжныя стаянкі аказаліся паступова затопленымі i з часам затарфаваліся. Пад торфам у слабакіслародным асяроддзі захаваліся шматлікія знаходкі з арганічных рэчываў — рагоў, касцей, дрэва, кары. Такія тарфянікавыя стаянкі— найбольш багатыя крыніцы звестак пра жыццё нашых першабытных продкаў. Падобнае паселішча на Міншчыне знойдзена пакуль што адно — каля вёскі Зацэнне Лагойскага раёна. Па сабраным на ім вугалі яно датуецца сярэдзінай IV тысячагоддзя да нашай эры.

Археалагічныя помнікі Міншчыны - _002.jpg

Знаходкі ca стаянак Міншчыны:

1-4 — наканечнікі стрэл, 5 — разец, 6 — скрабок, 7 — мікраліт, 8 — наканечнік дзіды, 9 — нож, 10 — гліняны гаршчок, 11 — сякера. 1 — вёска Мікольцы Мядзельскага раёна; 2, 3 і 6, 7 — вёска Заямнае Стаўбцоўскага раёна; 4 — вёска Зацэнне Лагойскага раёна; 5, 8-10 — вёска Кругліца Стаўбцоўскага раёна; 11 — вёска Сверынава Стаўбцоўскага раёна

Тут сустракаюцца касцяныя i рагавыя наканечнікі стрэл, кінжалы, гарпуны, праколкі, абломкі арнаментаваных гліняных гаршкоў. Гарадзішчы — рэшткі старажытных умацаваных паселішчаў людзей жалезнага веку i эпохі феадалізму. Яны размяшчаліся на прырэчных мысах у вусцях прытокаў або яроў, на высокіх берагах i паасобных узгорках. Найбольш характэрнымі адзнакамі гарадзішча з'яўляюцца адносна роўная пляцоўка ў цэнтры паселішча i стромкія высокія схілы, часта ўмацаваныя валамі i равамі. У старажытнасці на вяршынях валоў i па краях пляцоўкі знаходзіўся паркан, драўляная або каменная сцяна. На раннім часе такую сцяну месцамі ўтваралі зрубы ўшчыльную збудаваных хат. З эпохі феадалізму на Міншчыне захаааліся i гарадзішчы найбольш умацаваных частак старажытных гарадоў — дзядзінцаў. Гарадзішчамі таксама лічацца месцы, дзе знаходзіліся ўллацаваныя феадальныя сядзібы — замкi. Іx нярэдка называюць замчышчамі.

Археалагічныя помнікі Міншчыны - _003.jpg

Каменная сякера

Інтэнсіўная гаспадарчая i іншая дзейнасць чалавечых калектываў на невялікіх увогуле гарадзішчанскіх пляцоўках, абмежаваных умацаваннямі, прыводзіла да накаплення часам шматмятровых культурных напластаванняў цёмна-шэрага колеру. Пры раскопках на гарадзішчах сустракаюцца рэшткі жыллёвых, абарончых, гаспадарчых i культавых збудаванняў i мноства рэчаў матэрыяльнай культуры — металічныя, касцяныя, драўляныя прылады працы, палявання, рыбацтва, земляробства, зброя, упрыгожанні, творы першабытнага i сярэдневяковага мастацтва, абломкі самага разнастайнага ляпнога i ганчарнага пласкадоннага посуду, шкляных вырабаў i шмат чаго іншага. На некаторых гарадзішчах i замчыщчах, дзе культурны пласт насычаны вільгаццю, выяўляюцца нават вымашчаныя дрэвам вуліцы, скураны абутак, рэшткі вопраткі.

Найбольш плённы спосаб выяўлення гарадзішчаў — роспыты мясцовага насельніцтва. Людзі звычайна добра ведаюць бліжэйшыя старажытныя ўмацаванні, маюць для ix шмат тапанімічных найменняў (гарадзішча, гарадок, гарадзец, замак, замэчак, замчышча, замкавая гара, чорная гapa, царкавішча, касцелішча, вал i інш.) i звязваюць з імі розныя паданні. Знайсці сярэдневяковыя дзядзінцы i замкі дапамагае i вывучэнне пісьмовых крыніц.

Археалагічныя помнікі Міншчыны - _004.jpg

Тарфянікавая стаянка каля вёскі Зацэнне Лагойскага раёна

Гарадзішчы вядомы па ўсёй Міншчыне. Але асабліва шмат ix у Мядзельскім, Лагойскім, Барысаўскім раёнах. Часам яны ўтвараюць цэлыя скапленні, што тлумачыцца існаваннем родаў, якія складаліся з вялікіх патрыярхальных сем'яў. Напрыклад, у Мядзельскім раёне паміж вёскамі Нарач i Дзягілі на адлегласці ў 30 кіламетраў вядома не менш 7 падобных помнікаў.

Часцей за ўсё сустракаюцца гарадзішчы жалезнага зеку, плошча якіх складае ў сярэднім 0,4-0,7 га. Археалагічнымі раскопкамі даволі грунтоўна даследавана больш 10 такіх помнікаў, сярод якіх гарадзішчы каля вёсак Банцараўшчына, Лабеншчына i Збаравічы Мінскага, Аздзяцічы Барысаўскага, Вязынка Маладзечанскага, Малышкі Вілейскага, Васількоўка Лагойскага раёнаў. На Лабенскім гарадзішчы добра прасочваецца характар абарончых збудаванняў. Спачатку паселішча было неўмацаванае, але пасля пажару, які, мабыць, узнік у выніку варожага нападу, яго жыхары зрабілі больш стромкімі схілы ўзгорыстага мыса, падсыпалі краі суглінкам і супессю, а па перыметру пляцоўкі збудавалі драўляную сцяну, якая падтрымлівалася ўкапанымі ў зямлю слупамі. На найбольш даступных краях гарадзішча былі насыпаны тры валы, а паміж імі выкапаны равы. Спадзістыя ўчасткі схілаў таксама ўмацаваны дадатковымі валамі. На самой пляцоўцы размяшчаліся доўгія жытлы слупнай канструкцыі, у якіх знаходзіліся каменна-гліняныя агнішчы падковападобнай формы. Каля аднаго з ix знойдзена 9 жалезных сярпоў, 3 шылы, нож, абломак невялікага наканечніка дзіды, 3 шпількі, бронзавыя падвескі, пярсцёнак, скроневае кальцо, абломкі тыгляў для плаўкі металаў, 48 праселак, абломкі гаршкоў i іншыя рэчы. Знаходкі сустракаліся i навокал іншых агнішчаў.

Гарадзішчаў эпохі феадалізму на Міншчыне выяўлена менш, але яны ўражваюць вялікімі памерамі i магутнымі зямляна-драўлянымі ўмацаваннямі. Так, паселішча каля вёскі Гарадзішча Мінскага раёна, дзе, як мяркуюці вучоныя, першапачаткова размяшчаўся старажытны Менск, займала больш аднаго гектара, a вышыня яго валоў дасягала месцамі 12 метраў.

Археалагічныя помнікі Міншчыны - _005.jpg

Гарадзішча каля вёскі Кашчэлічы Валожынскага раёна

Важнейшае значэнне для папаўнення звестак пра нашу сярэдневяковую гісторыю маюць шматгадовыя даследаванні дзядзінца Мінска — замчышча. Тут раскрыты вуліцы ca шматслойнымі драўлянымі насціламі, рэшткі жыллёвых i гаспадарчых пабудоў, падмурак царквы, сабраны шматлікі рэчавы матэрыял, які дазваляе ўсебакоза асвятліць побыт i заняткі старажытных мянян. Сярод знаходак інструменты рамеснікаў — кавалёў, цесляроў, шаўцоў, краўцоў, ювеліраў; жалезныя побытавыя рэчы — нажы, нажніцы, замкі з ключамі, дзвярныя ручкі, спражкі ад паясоў, шпількі, крэсівы; упрыгожанні — бранзалеты, пярсцёнкі, падвескі з каляровых металаў; драўляныя, касцяныя i скураныя вырабы; кераміка i шкляныя рэчы; зброя i інш. Жыхары горада, акрамя рамяства i гандлю, займаліся сельскай гаспадаркай i паляваннем, Пра гэта гавораць знаходкі сашнікоў, сярпоў, кос, ручных i нажных ступ, жорнаў, касцей свойскіх i дзікіх жывёл, Раскопкі апошняга часу выявілі на замчышчы рэшткі абарончай вежы з уяздной брамай i вал з добра захаванымі ўнутрывальнымі драўлянымі канструкцыямі.

Археалагічныя помнікі Міншчыны - _006.jpg

Знаходкі з гарадзішча каля вёскі Малышкі Вілейскага раёна: 

1 — наканечнік дзіды, 2 — наканечнік стралы, 3 — серп, 4 — праселка, 5 — сякера, 6 — шпількі, 7 — глінянае грузіла, 8 — гліняны гаршчок. 

Шырока вядомы таксама гарадзішчы іншых старажытных гарадоў Міншчыны, якія вывучаліся археолагамі. Шмат цікавых матэрыялаў атрымана на гарадзішчах-замчышчах Маладзечна i Мядзела. На месцы мядзельскага замка выяўлены рэшткі мураванай вежы, пераўзыходзячай памерамі слынную Белую вежу.

Селішчы — месцы, дзе пачынаючы з ранняга жалезнага веку, размяшчаліся неўмацаваныя паселішчы — вёскі. Калі стаянкі папярэдніх эпох мы знаходзім каля буйных вадаёмаў, то селішчы сустракаюцца i каля дробных рэчак i ручаёў, крыніц i нават на сухіх узвышэннях каля балот. Гэта ўскосна сведчыць, што насельніцтва асноўны спажытак мела не з рыбацтва i палявання, a з сельскай гаспадаркі.

Селішчы, асабліва калі там жылі працяглы час, адрозніваюцца цёмнай афарбоўкай глебы, на ix можна знайсці абломкі ляпнога (на помніках жалезнага веку) або ганчарнага (на помніках эпохі феадалізму) посуду, касцяныя i металічныя вырабы, перапаленыя камяні. Раннія па часе селішчы археолагі звычайна знаходзяць самі шляхам палявой разведкі, звесткі ж пра большасць падобных помнікаў сярэдневяковага перыяду яшчэ захаваліся ў памяці мясцовага насельніцтва. Іх у народзе так i называюць — селішчы.

2
{"b":"549405","o":1}