Литмир - Электронная Библиотека

ДНЕПРА-ДАНЕЦКАЯ КУЛЬТУРА — археалагічная культура неалітычных плямёнаў, якія ў V-III тысячагоддзях да н. э. насялялі паўднёва-ўсходнюю Беларусь, паўночную i центральную Украіну. Сярод характэрных матэрыялаў на стаянках гэтай культуры — вастрадонны i пласкадонны посуд, аздоблены адбіткамі грэбня, трохвугольнымі наколамі, рыскамі.

ВЕРХНЕДНЯПРОЎСКАЯ КУЛЬТУРА — археалагічная культура неалітычных плямёнаў, якія ў IV-III тысячагоддзях да н. э. займалі большую частку ўсходняй Беларусі i сумежныя раёны РСФСР. Для крамянёвых знаходак найбольш характэрны невялікія сякеры. Кераміка прадстаўлена пераважна гаршкамі з яйкападобным корпусам i вострым дном, арнаментаванымі па ўсёй паверхні частымі паясамі адбіткаў грэбня, глыбокіх ямчатых адбіткаў, наколаў.

ТЫПОВАЙ ГРАБЕНЬЧАТА-ЯМАЧНАЙ КЕРАМІКІ КУЛЬТУРА— археалагічная культура неалітычнага насельніцтва, якое ў III тысячагоддзі да н. э. займала паўднёва-ўсходнюю Прыбалтыку i паўночную Беларусь. На паселішчах сустракаюцца лістападобныя i рамбічныя наканечнікі стрэл, іншыя крамянёвыя вырабы, абломкі таўстасценных гаршкоў, упрыгожаных пачарговымі паясамі глыбокіх ямак i адбіткаў шыраказубага грэбня.

НАРВЕНСКАЯ КУЛЬТУРА — археалагічная культура неалітычных плямёнаў, якія ў IV-ІІІ тысячагоддзях да н. э. засялялі паўднёва-ўсходнюю Прыбалтыку i паўночную Беларусь. Для ix характэрна шырокае ўжыванне касцяных прылад працы, гаршкоў з гліны з дамешкамі тоўчаных ракавін, аздобленых разрэджанымі арнаментамі з грабеньчатых i вусеневых адбіткаў, нарэзак, выяўленчых элементаў.

КУЛЬТУРЫ ШНУРАВОЙ КЕРАМІКІ — група блізкіх між сабою культур, якія ў познім неаліце i ў раннім бронзавым веку займалі шырокія прасторы Еўропы ад Рэйна да Верхняй Волгі i ад паўднёвай Скандынавіі да верхняга цячэння Дуная i Днястра. Найбольш характэрны для ix грунтовыя пахаванні з трупаскладаннем, каменныя баявыя сякеры i пласкадонны посуд, арнаментаваны шнуравымі i наразнымі ўзорамі. Большасць даследчыкаў лічыць носьбітаў гэтых культур продкамі славян, балтаў і германцаў.

ТШЦІНЕЦКАЯ КУЛЬТУРА — археалагічная культура плямёнаў бронзавага веку, якія ў XV-XI стагоддзях да н. э. насялялі тэрыторыю сярэдняй i ўсходняй Польшчы, паўночнай Украіны i паўднёвай Беларусі. Насельніцтва жыло ў паўзямлянках i наземных жытлах слупнай канструкцыі, вырабляла крамянёвыя сярпы i іншыя каменныя, касцяныя, медныя i бронзавыя прылады, зброю, упрыгожанні, карысталася пласкадоннымі высокімі гаршкамі з наразным арнаментам, памерлых хавала на курганных i грунтовых могільніках.

СОСНІЦКАЯ КУЛЬТУРА — археалагічная культура плямёнаў, якія ў сярэднім бронзавым веку (XV—XІI стагоддзі да н. э.) жылі ў паўднёва-ўсходняй Беларусі. Насельніцтва будавала паўзямлянкі, вырабляла высокі пласкадонны посуд, аздабляючы па ўсёй паверхні ружанцавым, шнуравым, пракрэсленым арнаментам, памерлых хавала па абрадзе трупаспальвання. Сосніцкая культура мае шмат агульных рысаў з культурам тшцінецкай.

МІЛАГРАДСКАЯ КУЛЬТУРА — археалагічная культура плямёнаў жалезнага веку, якія ў VII-III стагоддзях да н. э. жылі ў Сярэднім i Верхнім Падняпроўі на гарадзішчах i селішчах, дзе будавалі жытлы слупнай канструкцыі i паўзямлянкі. Ужывалі жалезныя наканечнікі дзідаў, нажы, сярпы, ляпны кругладонны посуд, памерлых хавалі на курганных i бескурганных могільніках па абрадзе трупаскладвання i трупаспальвання.

ЗАРУБІНЕЦКАЯ КУЛЬТУРА — археалагічная культура плямёнаў жалезнага веку, якія ў ! I! стагоддзі да н. э. — V стагоддзі н. э. засялялі тэрыторыю сучасных Гомельскай, Магілёўскай, частку Брэсцкай i Мінскай абласцей, поўнач Украіны. Для культуры характэрны гарадзішчы, селішчы i бескурганныя могільнікі з трупаспаленнямі, на якіх сустракаюцца жалезкыя сякеры, наканечнікі дзідаў, сярпы, нажы, металічныя i шкляныя ўпрыгожанні, ляпны пласкадонны посуд, гліняныя праселкі. Большасць даследчыкаў лічыць носьбітаў зарубінецкай культуры старажытнымі славянамі.

ШТРЫХАВАНАЙ КЕРАМІКІ КУЛЬТУРА — археалагічная культура плямёнаў жалезнага веку, якія з VII стагоддзя да н. э. да V стагоддзя н. э. жылі на тэрыторыі цэнтральнай Беларусі i ўсходняй Літвы. Насельніцтва на гарадзішчах будавала наземныя жытлы, вырабляла разнастайныя жалезныя прылады працы i зброю, металічныя ўпрыгожанні, ляпіла з гліны таўстасценныя рабрыстыя гаршкі з заштрыхаванымі паверхнямі.

БАНЦАРАЎСКАЯ КУЛЬТУРА — культура насельніцтва канца жалезнага веку, якое ў VI-VIII стагоддзях жыло пераважна ў цэнтральнай Беларусі. Характэрныя помнікі — селішчы, гарадзішчы, могільнікі з трупаспаленнямі. Сярод знаходак найбольш тыповымі з'яўляюцца ляпны гладкасценны посуд, біканічныя праселкі з вялікімі адтулінамі.

5
{"b":"549405","o":1}