Дапамагае берагу рака. Дапамагае бераг кволым вербам, Ралля — ўзысці, а колас — выспець зерню. I вышыня — птушынаму крылу. Марская хваля — плаўніку дэльфіна. Дапамажы мне хоць напалавіну, На чвэрць, як ты магла б, дапамажы,— Мы дапамогай звязаны ў адзінае,— На бераг Даравання прывядзі мяне, Каб да Былога берага даплыць!.. Не ведаю, аб чым яшчэ прасіць. Цэлы тыдзень ён малюе В і О, То пад сэрцам са стралой, То пад крыжыкам... Гавару яму: — Малы, не сваволь, Паглядзі, ляглі снягі Белым пыжыкам. Паглядзі, якія гульні ў лагу, Як імчацца з гары лыжы з санкамі! А малы мне ў адказ: — Не магу, Не магу, калі яна З рыжым Санькам... Жыла баба Дора. Заўчора, учора Жыла баба Дора... А сёння дзед Ясь Дамавіну збівае. Старанна збівае, З сабой размаўляе. «Мо й час табе, Дора... Не скажаш, што рана. Ды вунь памідоры Яшчэ не сабраны. Шчэ яблыкі трэсці I бульбу капаць...» Габлюшкі на цеслю, Як ружы, вісяць. Памерла старая. Што зробіш: пара... На момант змірае Рука цесляра. Ён цяжка, нягнутка Сядае пад плот — Скруціць самакрутку I выцерці пот. У доме насупраць мыла жанчына акно. Мокрае шкло ў ранішнім сонцы іскрылася. Ён падышоў. Яна да яго прыхілілася. У доме насупраць мыла жанчына акно. Больш у той дзень нічога ў мяне не здарылася. На іпадроме скачкі! Скачкі! Спёка... З блішчастых конскіх спін Дажджом сцякае пот. Глядзі, як гнедая ўсіх абышла далёка! Не бег, а пылам над, зямлёю над — Палёт. Ківаюць знаўцы: лепш за ўсіх ідзе, Хто ставіў на яе — не памыліўся... А ёй самой за гэта што перападзе?.. А гнедая адчула, як стаміўся Стары жакей, і хоча даскакаць Хутчэй за ўсіх бясконцымі кругамі, Каб там, на фінішы, апухлымі губамі Пяшчоту рук пачуць — I заіржаць. Святкуем дзень сустрэч. Удвух святкуем. Ціха. Спявае ў хаце печ Чырвонай салаўіхай. З-пад чорнага крыла Выпырсквае вуголле Той песні, што прыйшла Да нашага застолля. Відаць, яна на раз. Усё, чаму спявацца, Згарае ў лепшы час -— I нельга ўратавацца. Дык што ж рабіць, стары? Падкінем дроў бярэмя... Няхай агонь гарыць I кот на куфры дрэмле. Не лічачы гадзін, Давай змарнуем вечар, I моўчкі пасядзім, I вып'ем за сустрэчу. Адну з усіх сустрэч, Калі ў сусвеце ціха I толькі ў хаце печ Спявае салаўіхай.. Горкім дымам пацягне Ад барвова-чырвонага лісця, Ад асенняга... Ўжо не асенняга... Пасля смерці, хто скажа, З якой ён знікае пары? Адчуваецца ў дыме пах адмерлай кары I сапрэлага сена, Гэта новы наш дворнік парадак завёў, Каб запальваць кастры... Ён і іншыя ў нашым двары абяцаў перамены. Скарыцца I легчы пад коламі часу... Няўжо самагубства?! Прытупвае эра жалезным абцасам! Прытупвае эра жалезным абцасам! Паэзія — глупства. Запрэгчы Пегаса — Паехаць ад выгану глупства Да горада Глуска. У Глуску Нахілена неба, як зрэзана з бохана луста. П'ю піва I соль рассыпаю з талеркі шчарбатай... А час — вочы ў вочы,— Нібы перад ім вінаваты я, Скрозь вінаваты... Якою віхурай Мяне падхапіла, З карэннямі вырвала?! Ляцяць мае думкі Птушыным разгубленым выраем. Да нейкае зоркі адзінай, Маўклівай, як пошта без сувязі, Дзе душна і цесна, нібыта Зашпілена ыеба на гузікі. О, як беспрытульна ў сусвеце! Знянацку. Раптоўна. Плыве над зямлёй беспрытульнай Беспрытульная поўня. Па вуліцах Глуска Снуюць Беспрытульна Кіборгі?!. Буфетчыца лаецца... Значыць, Да гэтага доўга. Плачў я буфетчыцы, Плачу ў забруджаны сачык... А потым На рэшту купляю вясёлкавы мячык, Зялёна-чырвоны, Падскоквае Ён Пад рукою Зялёна-чырвонай, Да роспачы любай Зямлёю. |