Литмир - Электронная Библиотека
ХАРЭІ
Што, Валодзька?.. Зноў, здаецца,
З каляіны выбіла...
Ах, як выбалела сэрца!
Ах, як выбалела.
Таргаваў на кірмашы
Весела ранетамі...
Вершаў сумных не пішы,
Дурань гэтакі.
Ах, зялёным лоннем вод
Вочы дзеўчыны!..
Не пішы святочных од.
Сні пра вечнае.
Вам — за вочы і касу —
Яблыкі найлепшыя...
Рыфмай лозунгі не псуй.
Смешна.
Пакацілася — трымай! —
Сэрца яблыкам...
Вось пра гэта і спявай
Ямбамі.
* * *
Жанчына...
Каханая ўстала над цёмнай ракой.
Жанчына...
Каханая доўга глядзела ў ваду.
На поплаве дальнім
Я потым русалку знайду,
Русалчыны вочы закрыго спакойнай
рукой.
Пасля я — аслеплы — па беразе
Буду
Ісці.
I будуць дзве чорных гадзюкі
За мною
Паўзці.
Дагоніць адна з іх —
Ударыць маланкаю лютай.
Дагоніць другая —
I высмакча з раны атруту.
* * *
Праплыў перон і знік.
I колы зачасцілі.
Дрымотны праваднік
Разносіць чай астылы.
Салдат... Жанчына... Дзед...
Дзяўчынка (ў сёмым классе).
Ніяк не ўспомню, дзе
Я з імі сустракаўся.
Калыніацца вагон
Чаёва, вечарова...
Шануй дарожны сон
Да станцыі чарговай.
Пацягне скразняком...
Жалеза праляскоча...
Махне нам дзед кійком,
Па цаліку пакроча.
Запорхае за ім
Дзяўчынка, як сняжынка...
Сцячэ з адхону дым —
I захіне сцяжынку.
* * *
Не з першага крыку,
Не з першай слязіны,
Не з першага смеху
Пачаўся быў я,
а пачаўся быў с першага снегу
Над плошчай вакзальнай,
дзе ты мяне ціха гукнула,
I перш чым гукнула —
Пазнала,
Прызнала,
Пачула,
I перш чым сляды нашы,
збегшыся, рушылі побач,
I перш чым у дом наш
прыйшла варажбіткаю поўнач,
I перш чым цябе анідзе
Назаўсёды не стала —
Сняжына апошняя
Першага снегу
Растала...
У САДЗЕ НАД РАКОЙ
Несупадзенне дат.
Несупадзенне вех.
Вяртаецца назад
Даўно забыты снег.
Узняў забыты дождж
Блакітнае крыло.
Усё было — і ўсё ж,
Што будзе — не было.
I ў садзе над ракой,
Чырвоным ад калін,
Пружынай
Пад рукой
Напружанне галін.
Галінку адпушчу —
Мільгне за далягляд,
I вернецца назад,
I вернецца назад.
ГАРМАНІСТ
«Слухай, давай мы з табой пагамонім.
Сядзем ды вып'ем віна.
Я паіграў бы табе на гармоніку,
Каб не вайна.
Ах, быў гармонік!
Басовыя — з жоўцю,
З цёмным блакітам — галасавыя...
Чуў бы ты,
як па руках маіх жонка
Дзень галасіла
I ноч галасіла.
Яна ўспаміны не люты
Будзем мужчынамі.
Толькі бываюць мінуты —
Жыць немагчыма.
Ты не падумай!..
Хоць выжыў на мізеры —
З просьбамі ў пояс нікому не кланяўся.
А немагчыма — калі ў тэлевізары
Рукі
і клавішы.
Памяць мая травянее ў акопе,
Міны ўзрывае...
А на гармоніку кожную кнопку
Помню.
Іграю.
Так, брат,
накоціць, агорне, ахутае! —
Толькі не вернеш...
Дай, калі ласка, далоні. Пахукаю.
Пальцы
Замерзлі».
НА КАТЭРЫ «ГРОЗНЫ»
На Волга-Балтыйскім канале
Замерзлая чайка
Канала.
Ну што там, здавалася б...
Птушкі
Штодзённа канаюць і гінуць,
Бы суцрацьптушыныя міны
Птушынае дрэва цярушаць.
I гэтая птушка не лепшая,
З усіх нашых птушак не першая.
Адкрыліла, колькі паспела,
Вяслуе крылом набалелым,
Знікаючы ў хвалі за катэрам,
Як з ніткі сарваная пацерка.
Самкнулася нема вада.
Ну што там, дальбог, за бяда!
Ды раптам —
бы выбухнуў кратэр! —
Хіснуўся і ўздыбіўся катэр,
Сінечай
Марознае
Сталі
гарматныя
рулі
паўсталі,
I падалі з неба, як грушы,
Птушыныя вечныя душы!
33
{"b":"547093","o":1}