«Я прыеду, як выпадзе снег, Я прыеду пры першай парошы».. Мой харошы! Так жыццё і складзем з гэткіх вех.. I чым болей марнуецца дзён У пустой, адзінокай дарозе, У знямозе Усё той жа працяг ёй відзён. Набярыся трывання i сіл, Памудрэй, мае сэрца, нарэшце, Дай давесці Жаль без роспачы за небасхіл. ...I прыйдзеш ты туды, Дзе першы дотык вуснаў быў як выбух: Аглушаныя — Мы не чулі нават стуку ўласных сэрцаў; Аслепленыя — Мы не бачылі, калі ўначэла. ...Ты спынішся ў алейцы той, i памяць Зноў пацалункам першым нема выбухне, Зноў аслепіць, Нават калі й здаецца ўжо табе, Што не кахаеш... I нядзеля запанядзелена. Чым каштоўным я тут надзелена? Ёсць жытнёвы кут з тою хатаю, Што на ласку мне так багатая. У гародчыку спее мачына, За сталом звініць песня матчына. Ой, жураўку, жураўку, Чаго крычыш на ранку? Ой, як жа ж мне не крычаць? Трэба высака лятаць... Падхаплю жалю мову шчырую: Не вяртаецца жораў з выраю. Хай не журыцца, хай не плачацца: Далягляд з жальбы не зыначыцца. Шкода толькі дня, той нядзелі мне, Што святочнасцю так абдзелена. Піла, каб хораша было табе, Каб стаў тваім чуяш дагэтуль горад, Дзе б ты пазбыўся калатнеч i зморы, Дзе б ты хадзіў у шчасці, не ў журбе. А ты глядзеў у вочы i маўчаў. А я вачэй сваіх не апускала. А ты ўсміхаўся, незнарок ласкав а. Глыбокі вечар, як лясны ручай, Не люстраваў ніводнай зоркі... Віно было i светлае, i горкае. Душа мая, дай адпачынак мне: Даволі песень з болем i тугою! Так хочацда ў жытнёвай старане Сябе прыўзняць мелодыяй другою!.. I чую вінаватае ў адказ: Нас абмінае радасць палахліва. Усе ж плачы сыходзяцца да нас: Відаць, зашмат на свопе нешчаслівых. Хмары з самага ранку — набраклыя, шызыя. Дождж ад самага ранку няўтомна пялюшчыць Аж не верыцца ў золкасць за мокраю шыбаю: Ціхамірна i соладка на сэрцы трывушчым. Мілы, што тэта?!. Што ты... зусім i не плачу я. Пачакай... парушынка да вейкі прыпала... За ўсё лета ні разу вясёлкі не бачыла — Аж цяпер вось у небе асеннім заграла!.. He моўкне сонечнае рэха, Сугучча наша доўжыць, доўжыць Бы ты нікуды не паехаў, Бы ты ўсё побач I ўсё той жа — Пяшчотны, ўсмешлівы, шчаслівы, Увесь у песеннай уладзе — Як жаўранак над яснай нівай, Як шпак у развяснелым садзе!.. Ты ўсё, усё мне, Усё на свеце: I кліч жыцця, I прага смерці... Ёсць адзінае выйсце — жыць, Кожнай хвілечкай даражыць. Той хвілінаю, што — з табою, Тою вечнасцю, што — без цябе. I не згледзім, як нас з любоўю Ненасытны нябыт заграбе. Не прыходзіцца наракаць. Журавінкай ірдзее пэўнасць: Застанецца па нас — напеўным Лёгкім клёнікам — цень радка. Над яго жыццяноснай галінкай Пасвятлее хоць на краплінку Сэрцу, бедамі спаласаванаму, Неўміручаму — Закаханаму. ...Як на лета пяе сінічка!.. Дзе шчэ спелае жыта!.. Дзе знічка!.. Камсамольцам 9 «А» кл. СШ № 3 г. Белаазёрска
Дзякую за бэзавы настрой, Дарагія хлопцы i дзяўчаты! Кіне доля вам сваю пальчатку — Вы прыміце грозны выклік той! Хай як хоча сіліцца яна Вас падмяць, скарыць любой цаною — Помніце, ў Максіма Багдановіча: «Піце чару поўную да дна»?! Трыдзевяць зямель, трыдзевяць рэк, Безліч пастак i выпрабаванняў, Можа, будуць вам наканаваны,— Помніце пра званне: Чалавек! Во пакуль не мірыцца душа З асыцеласцю i прыніжэннем — Чалавек не знае паражэння. Піце радасць з Зорнага Каўша! Помніце й найслотнаю парой: Ваша доля толькі ў вас ва ўладзе. Хай буяе зорны бэз на градзе! Дзякую за бэзавы настрой! |