Литмир - Электронная Библиотека
ГОЛАС ЧАЦВЁРТАЙ
Усё гудуць на земным доле,
Гудуць пякельныя віры...
Хацела аднаго ад долі:
Душою з небам гаварыць.
...Hi ў кім,
Hi ў чым не паўтарыцца.
Скіпела ў слёзку — i няма...
Такому толькі там забыцца,
Дзе памяць знішчана сама.
Зноў сад магутна раскашуе
На попеле i на крыві.
Адно мяне, бярозку тую,
Чацвёртую — не ажывіць.
Калі ад душ кара адстане?
Крычы, мой лёс, пячы, шчымі,
Каб людзі ў шматмільярдным стане
Нарэшце зваліся людзьмі!
* * *
Дзе ты, даўняя любасць?
Белы корань душы...
Глей самотнасці грубай
Дзёрзка разварушы!
Даўкіх будняў прагалы
Перакрэслі сабой.
Без цябе што б я знала
Пра пяшчоту, пра боль?
Мне маркоты не збыцца,
Як гарбунні — гарба.
Без цябе не адкрыцца,
Што такое журба.
Так настойліва беды
Промнік сонца дзяўбе...
Як магла б я паведаць
Прагу жыць —
без цябе?
Дзе б я чэрпала сілы
Усміхацца, спяваць?
Чым
падцятыя крылы
Тут змагла б мацаваць?
Ты ці лекі, ці згуба —
Нематой не душы,
Безаглядная любасць,
Вечны корань душы...
A СТАЎ НАПАМІНАМ
Аклікаць юнацтва недарэчна,
Не было яго ў маіх гадах.
...Ты напраўду першы-лепшы стрэчны,
З кім i размінуцца не шкада.
Раскладала ў цвёрдыя дзве столкі
Гарката,
што можна мне,
што — не.
...Ты напраўду субяседнік толькі,
З кім прыемна пабалакаць мне.
Прыпадае да грудзей з павіннай Сталасць марнакрылая мая.
...I нашто ж ты стаў мне напамінам, Што мінаю,
што мінаю я?..
БЫЛО
...I раптам адышоў, амаль адбег.
Hi слова не сказаў на адвітанне.
I кожны крок твой абяцаў вяртанне.
Вясновы дзень гуляў у «сонца-дождж».
I неўпрыкметку набракаў змярканнем.
I набракала цемраю чаканне.
Мне ж без цябе ўжо не было дарог.
A людзі абміналі, нібы здані.
Бы ў прорву,
падалі мае пытанні.
Быў родным горад —
раптам пасткай стаў.
Мая прапала вуліца дазвання.
Дзе я... дзе ты...
гуканне i блуканне...
* * *
Нашто мне гэты дзень
Без цябе?
Сінічка за акном —
Без цябе?
I сонечная плынь —
Без цябе?
I гурт людскі нашто —
Без цябе?
Травінка кволая —
I тая не ўзрастае
Дзеля самой сябе.
Нашто мне гэты дзень
Пустыня?
З ВАЧЭЙ ДАЛОЎ — I З СЭРЦА ПРЭЧ
Прымаўка гэта
Бяскрыўднай малачаінкай гайдалася
Вакол шляхоў чужых,—
Каб на маёй сцяжыне асатом
Аднойчы ўпіцца мне ў свядомасць:
«Так, праўда.
Клятвы —
Ноша непасільная
Для сэрда».
Змірыся з гэтым,
Памяць.
У СВЯТЛЕ МАЛАHAK
Не памыляецца наканаванасць.
Калі пры ясным сонцы заблукаю,
Як знепрытомненая,
У трох соснах,
Яна маланкай выбавіць з зацьмення,
Якая вокамгненна давядзе,
Куды зайшла я,
Дзе мая дарога.
Ці хопіць сілы на дарогу зноў?
Жывая засталася —
Значыць, хопіць.
Не памыляецца наканаванасць.
* * *
— Не хвалюйся, ён не прыйдзе,
I няма чаго чакаць.
Усміхніся — i па крыўдзе,
Бо на што тут наракаць?!
Хто табе ён?
Хто яму ты?
Што вас звязвае? —
Званкі,
Здань
аквечанай мінуты,
Прывід
сябравай рукі!
Смешна прывідаў чакаць!
...Ах, сябе не ашукаць,
Хоць i кепікі цяперка,
Пасміханне ды зарок!..
Бо хацелася ж цяпельца,
Каб ачалавечыць змрок...
3
{"b":"547092","o":1}