Альжбета адступ╕ла на крок, агледзела яго з ног да галавы - вусны сс╕нелыя ад холаду, куртка расшп╕лена, пад ёй заношаны швэдар. Аляксея памерлага швэдар. Гэтк╕ адмысловы пратэст супраць г╕бел╕ брата, з якой Леан╕д так ╕ не зм╕ры╝ся.
-- Ты б цяплей апрана╝ся, Лёня, -- сказала яна з папрокам.
-- Ды н╕чога. Я нармальна, -- адказа╝ ён.
У ягоным голасе чулася ╝партасць. Альжбета не стрымала ╝смешк╕. Лёня за╝сёды бы╝ з норавам, гэтак жа, як ╕ Аляксей. Нарав╕стасць гэту Сашка до╝га з яго выб╕ва╝. ╤ дамогся ╝сётк╕ свайго, пералама╝ аб калена.
-- Чакай...
Яна апусц╕ла руку ╝ к╕шэнь кажуха ╕ выцягнула адтуль штосьц╕ накшталт кудменя - пляскаты каменьчык з прасв╕драванай адтул╕най, у якую бы╝ працягнуты тонк╕ скураны шнурок. На каменьчыку была выграв╕равана выява стыл╕заванай руны, падобнай да хваёвай гал╕нк╕ з пяцю атожылкам╕ - тры зверху, два зн╕зу. Альжбета ╝зяла Леан╕да за руку ╕ ╝клала каменьчык ╝ яго далонь.
-- Трымай.
-- Навошта? - спыта╝ ён.
-- Леан╕д, твая мац╕ да мяне звярнулася. Упершыню за стольк╕ гадо╝. 'Альжбета, кажа, ратуй, не дай ╕м заб╕ць яго'. Я хачу дапамагчы. Усё гэта можна спын╕ць.
Ён мо╝чк╕ глядзе╝ на каменьчык, як╕ ляжа╝ на ягонай далон╕. Раптам рука яго сутрагава тарганулася, ╕ кудмень упа╝ у снег. Альжбета хутка падхап╕ла яго ╕ працягнула Леан╕ду.
-- Вазьм╕.
Ён адступ╕╝.
-- Ты гэта не спын╕ш, -- прагавары╝ ён.
Голас гуча╝ абыякава, але ╝ ╕м адчувалася пагроза.
Альжбета зраб╕ла крок да яго ╕ загаварыла мякка ╕ цярпл╕ва, як гавораць з дзецьм╕ альбо вар'ятам╕:
-- Леан╕д, я вам не вораг. Я хачу дапамагчы. Вам абодвум. ╤ табе, ╕...╤ншаму. Мне вядома, чаго ён патрабуе. Ён гэта атрымае. Але тольк╕ пры ╝мове, што цябе не заб'юць раней. Яна заб╕вае, ты ведаеш. Ты ╝жо адчу╝ на сябе яе ╝дар. Гэты каменьчык - кудмень, абярог. Пакуль ён з табой, яна н╕чога табе не зроб╕ць. Так ты будзеш у бяспецы ╕ здолееш дапамагчы ╤ншаму. Ты ж жадаеш гэтага? Жадаеш, ц╕ не так? ╤ я таксама. Жадаю яму дапамагчы.
Альжбета казала няпра╝ду, ╕ ёй было брыдка ╝сведамляць, што яна хлус╕ць Леан╕ду, для каго яна заставалася, бадай што, адз╕ным чалавекам, якому ён яшчэ давяра╝. ╤ напэ╝на, хлусня гэта здалася яму перакана╝чай, таму што кудмень ён усётк╕ ╝зя╝.
-------------
* Адчытка (экзарцызм) -- чын малiтвасло╝я╝ i свяшчэннадзеяння╝ для выгнання злога духа з чалавека.
**Маецца на ╝вазе нос Панурга, 'вечнага студэнта', круцяля ╕ прайдз╕света (Франсуа Рабле, 'Гарганцюа ╕ Пантагруэль')
20. Уп╕р
Адразу ж пасля навагодн╕х свята╝ мяне пачала пераследваць мроя -- адз╕н ╕ той жа в╕дзеж, як╕ па╝тара╝ся зно╝ ╕ зно╝. Пустое неба -- н╕ Сонца, н╕ Месяца, н╕ зорак. Зямля пера╝тварылася ╝ пляскатую камян╕стую пустыню, пазба╝леную гука╝ ╕ руха╝. Неба свец╕цца ╕льдз╕ста-зялёным, гэткае ж халоднае, фасфарчнае свячэнне зыходз╕ць ад глебы, ╕ ╝ паветры н╕быта разл╕╝ся атрутны святл╕вы газ. На тле гэтага асляпляльнага ззяння сцены дамо╝ выглядаюць чорным╕. ╤ целы -- дзясятк╕, сотн╕ цела╝ - як╕я покатам ляжаць на брукаванай плошчы, таксама здаюцца чорным╕. ╤х кро╝ ператварылася ╝ лёд, тканк╕ зраб╕л╕ся крохк╕м╕, н╕бы шкло, тольк╕ кран╕ - ╕ яны парассыпаюцца на аскепк╕. У сваёй мро╕ я крочыла пам╕ж цела╝, уз╕раючыся ╝ застыглыя твары, пакрытыя коркаю лёду, у спадзеве знайсц╕ хаця б аднаго жывога, але дарэмна. Усе яны был╕ мёртвыя. Найгоршым было тое, што сярод памерлых я бачыла нашых хлопца╝. Стася. Тол╕ка. ╤ Ц╕мку таксама. Яны ляжал╕ на брукаванцы, умёрзлыя ╝ лёд, ╕ на ╕х змярцвелых абл╕ччах адб╕вался зелянявае свячэнне, разл╕тае ╝ спусцелых нябёсах. Я н╕чога не магла зраб╕ць, не магла ╕м дапамагчы, я проста стаяла над ╕м╕, мёртвым╕, ╕ плакала. Я прачыналася ╝начы, абуджаная ╝ласным╕ рыданням╕, ╕ мая падушка была мокрая ад слёз. Потым прыходз╕╝ дзень, ╕ я бачыла ╕х жывым╕, ус╕х трох, яны гаман╕л╕, смяял╕ся, ╕ Ц╕мка бы╝ побач, я магла да яго дакрануцца, сц╕снуць ╝ абдымках - ╕ тады жудаснае насланнё адыходз╕ла, раставала, як начная смуга. А потым зно╝ была ноч, ╕ зно╝ мро╕, мёртвыя целы на брукаванцы ды трупнае свячэнне над заледзянелай зямлёй. 'Ц╕м, што нам раб╕ць? Як выратавацца?' думала я са смуткам. Вядома, я н╕чога не магла яму сказаць. Кал╕ б я распавяла яму пра свае мро╕, ён бы тольк╕ пасмяя╝ся. У свае няпо╝ныя шаснаццаць ён бы╝ ужо перакананым рэал╕стам, веда╝, што баяцца можна тольк╕ здрадн╕ка╝, любога паганца можна пастав╕ць на месца, да╝шы як след яму ╝ зубы, а ╝сялякая тагасветная жудасць - лухта, проста лухта.
Апош╕ дзень з╕мовых вакацый мы прабав╕л╕ разам. Мы сядзел╕ ╝ Ц╕мкавым пако╕, забра╝шыся з нагам╕ на канапу, ╕ глядзел╕ на кампе серыял, спампаваны з Сец╕ва. Серыял называ╝ся LOST, ╕ ён аднолькава падаба╝ся ╕ мне, ╕ Ц╕мку. Рэдк╕ выпадак, кал╕ нашыя густы супадал╕. У нас з Ц╕мкам было так мала агульнага, мы мел╕ розныя ╕нтарэсы ╕ захапленн╕, характары нашы розн╕л╕ся, як неба ╕ зямля, аднак нас цягнула адно да аднаго, ╕ я не ╝я╝ляла, як бы мы магл╕ ╕снавацть паасобку. Святло мы выключыл╕, у пако╕ панава╝ па╝змрок, тольк╕ м╕гаце╝ ман╕тор камп'ютара ды на падваконн╕ ╝спыхвала с╕няя г╕рлянда -- дом ╝сё яшчэ бы╝ убраны па-навагодняму. Мы сядзел╕, абня╝шыся, яго рука ляжала на ма╕м стане, я прыц╕скала вусны да ягонай скрон╕. Ад ягоных валасо╝ пахла тытунем -- крышачку. Я здагадвалася, што ён заба╝ляецца цыгаркам╕, ад Таляна нахапа╝ся, няйнакш, а я трываць не магла людзей з залежнасцю, н╕катынавай у тым л╕ку. Кал╕-небудзь трэ будзе пагутарыць з ╕м на гэтую тэму, вырашыла я, кал╕-небудзь, але тольк╕ не цяпер. У ягоных абдымках я разамлела ╕ разнявол╕лася, мне не хацелася думаць н╕ пра што благое, ╕ я цалкам засяродз╕лася на серыяле. Не, як╕ ж усётк╕ засранец гэты Джэйкаб, разважала я, удае з сябе херув╕мчыка, а насамрэч брыда найрэдкая, не лепш за галаварэза К╕м╕. ╤ мамаша ягоная таксама брыда ╕ фашыстка, учын╕ла на востраве генацыд, ╕ Дымка чмырыла з дзяц╕нства, вось ╕ атрымалася з яго пачварына. Не, я тут адназначна за Дымка, а Джэйкаб ╕хн╕ казёл, вось так!...
Пасля навагодн╕х вакацый нам у школу даслал╕ новага наста╝н╕ка г╕сторы╕, як╕ па сумяшчальн╕цтве заня╝ таксама ваканс╕ю штатнага ╕дэолага. Помн╕цца, кал╕сьц╕ спадару На╝мысн╕ку таксама прапано╝вал╕ пасаду ╕дэолага, але ён з абурэннем яе адпрэчы╝. Па-мойму, дарма. Ну сапра╝ды, што тут такога -- плявузгай сабе ╝сялякую ╕дэалаг╕чную лухту, на якую ╝сё ро╝на ╝с╕м насраць, ды атрымл╕вай свае падвойныя прэм╕яльныя. Грошы не смярдзяць. ╤ апроч таго, пасада ╕дэолага, магчыма, абаран╕ла б Альгерда Алегав╕ча ад звальнення...
Нашага новага наста╝н╕ка звал╕ Я╝ген Бенедыктав╕ч Каялов╕ч, ╕ з самага першага дня я яго зненав╕дзела. Ён бы╝ мужчынам гадо╝ трыццац╕ васьм╕, худым ╕ вуглаватым, з бледнаватай ф╕з╕яном╕яй, на якой выдзяля╝ся тонк╕ до╝г╕ нос ╕ маленьк╕я, бл╕зка пасаджаныя вочк╕ колеру волава. Апрана╝ся ён у чорныя п╕нжак╕ ╕ чорныя, наглуха зашп╕леныя кашул╕, а свае цёмныя валасы гладка зачэсва╝ ╕ шчодра пал╕ва╝ гелем. Не дз╕ва, што я, ледзь з╕рну╝шы на яго, адразу ж у думках назвала яго 'Уп╕р'. Не╝злюб╕ла я яго, канечне, не за знешнасць. Ён уя╝ля╝ сабой нейкую гнюсную пародыю на Альгерда Алегав╕ча, ╕ гэта жудасна раздражняла.
Уп╕р Каялов╕ч таксама бы╝ 'маньякальшчыкам', памяшаным на сва╕м прадмеце, ╕ кажны занятак ён пачына╝ з патрабавання адкласц╕ падручн╕к╕, бо ╝сё, што там панап╕свана, ёсць лухта ╕ трызненне с╕вой кабылы, пасля чаго пачына╝ выкладаць сваё уласнае бачанне г╕сторы╕. Аднак Альгерда Алегав╕ча я за╝сёды слухала з захапленнем, а кал╕ гавары╝ Уп╕р, мяне пачынала калац╕ць ад злосц╕. Усё, што было для мяне кашто╝нага - ВКЛ, Кал╕но╝ск╕, Збройны Чын - для Уп╕ра было смеццем. Вял╕кае Княства Л╕то╝скае ён называ╝ 'ф╕кцыяй', Рэч Паспал╕тую - 'турмой народа╝', а Кал╕но╝скага - 'польск╕м шп╕ёнам', затое генерал-губернатар Мура╝ё╝ бы╝ ╝ яго ген╕яльным стратэгам, айцом беларускага народа ╕ проста добрым чалавекам, як╕ заслужы╝, як м╕н╕мум, сц╕плага бюста ╝ бронзе на цэнтральнай плошчы стал╕цы. На яго першым уроку я сядзела вельм╕ ц╕ха ╕ ма╝чала, бо ягоныя пасажы мяне нагэтульк╕ ашалам╕л╕, што ╝ мяне папросту адняло мову. На наступным уроку я ╝жо не стрымалася. Кал╕ Уп╕р пача╝ расказваць пра 'БНР - штучную фармацыю, створаную кайзера╝скай Герман╕яй у стратэг╕чных мэтах', я падхап╕лася з-за парты ╕ выкл╕кнула, што ён памыляецца, насамрэч усё было зус╕м не так!.. Уп╕р выслуха╝ мае аргументы са змя╕най усмешкай, а потым пача╝ грам╕ць мяне фактам╕. ╤ маладушны зварот да кайзера памяну╝, ╕ ╕нтэрвента╝, ╕ П╕лсудскага, як╕ став╕╝ся да ╝раду БНР з крайняй пагардай, кпл╕ва называючы яго 'аперэткаю'... Я спрабавала парыраваць, але хутка зразумела, што крыць мне няма чым, ╕ не╝забаве Уп╕р мяне проста нака╝тава╝, уб╕╝ у бруд ╕ размаза╝, як саплю па плоце. Гэта была по╝ная кап╕туляцыя. Ён паз╕ра╝ на мяне, пераможна ╝см╕хаючыся, у класе чул╕ся стрыманыя смяшк╕ - натуральна, ржал╕ з мяне, а я раптам адчула такую лютасць, быццам перада мной стая╝ не г╕сторык, а кайзер, П╕лсудск╕ ╕ губернатар-вешацель ╝ адным абл╕ччы. Усярэдз╕не мяне н╕быта выпрасталася тугая спружына, ╕ я адчула, што каля сонечнага спляцення -- акурат там, дзе гнездавалася Цемра -- пача╝ раскручваца в╕хор. Я разумела, што губляю кантроль, але мне было ╝жо ╝сё ро╝на. Проста хацелася адкруц╕ць ╕дэолагу галаву, ╕ начхаць на наступствы.