Литмир - Электронная Библиотека

Затым адбылося незразумелае. У мяне перад вачыма раптам бл╕снула бледная маланка, а потым усё завалакло шчыльнай белай смугой ╕ ╝ вушах зашумела, як шум╕ць "мора" ╝ ракушцы, тольк╕ гук бы╝ шматкроць мацнейшы. Ног╕ ╝ мяне падагнул╕ся, ╕ я павольна асела за парту. Праз кольк╕ секунд зрок ╕ слых да мяне вярнул╕ся, але ╝сё на╝кол зраб╕лася занадта рэзк╕м, як неадрэгуляваны в╕дарыс на экране, а гук╕, наадварот, стал╕ нейк╕м╕ прыглушаным╕. У кал╕доры зазв╕не╝ званок -- я пачула яго н╕бы скрозь то╝сты слой ваты. Уп╕р спакойна сабра╝ са стала свае паперк╕ ╕ не перастаючы ╝см╕хацца, выйша╝. Пачуццё аглушанасц╕ не адпускала. Я абаперлася далоням╕ аб парту ╕ прымус╕ла сябе падняцца. Так-сяк даплё╝шыся да прыб╕ральн╕, я сх╕л╕лася над ракав╕най, ╕ ╝ мяне з носа цурком л╕нула кро╝. Я не паспела нават спалохацца. Стоячы перад люстэркам, я зац╕скала нос далонню, мне пад ног╕ на кафляную падлогу плюхал╕ барвовыя кропл╕, а я глядзела на сваё ззелянелае абл╕чча ╕ думала: гэта ╝сё, зараз памру...

Я, аднак, не памерла. Мяне адвял╕ ╝ медпункт, медсястра запхала мне ╝ нос камяк ваты, змочаны перак╕ссю, змерала мне ц╕ск, дала нейкую таблетку ╕ загадала паляжаць спакойна на кушэтцы, аддыхацца. Патроху я апрытомнела. У гэты дзень урока╝ у мяне больш не было, бо наша класная к╕ра╝н╕ца, перапалоха╝шыся не на жарт, выкл╕кала ╝ школу маю маму, каб яна забрала мяне дамо╝. Зал╕шн╕ клопат, дадому я б ╕ сама даклыпала. Чыста ф╕з╕чна я была ╝жо ╝ парадку ╕ пачувалася нармальна. Мяне ╕ншае непако╕ла. Я спрабавала зразумець, што ╝сётк╕ адбылося на ╝року г╕сторы╕. Так, я 'сарвалася'. Апошн╕м часам я ╕мкнулася кантраляваць свае эмоцы╕, але Уп╕р мяне дакана╝. Цемра прачнулася, а потым... Потым яна быццам зрыкашэц╕ла, наляце╝шы на нябачную перашкоду, ╕ шарахнула па мне. Падобна на тое. Я не ведала, як╕м чынам Уп╕ру гэта ╝далося. Ясна было тольк╕, што гэтага кадра трэба асцерагацца. Х╕тразроблены аказа╝ся Уп╕р, ╕ пэ╝на, не я адна ведала пра Цемру...

Кал╕ на наступны дзень ён спын╕╝ мяне ╝ кал╕доры, я трох╕ зн╕якавела. Зрэшты, Уп╕р не зб╕ра╝ся са мной сварыцца.

-- Та╕са, -- прамов╕╝ ён, прыязна ╝см╕хаючыся, -- зраб╕це ласку, зайдз╕це пасля ╝рока╝ да мяне ╝ каб╕нет. Хацелася б пагутарыць з вам╕ сам-насам.

Я к╕╝нула ╕ сказала з падкрэсленай абыякавасцю:

-- Добра.

Я здагадвалася, што гутарка будзе малапрыемная, але гэтым разам я не дазволю сябе справакаваць. Няхай нават не спадзяецца. Пасля занятка╝ я сказала Ц╕мку, каб ён мяне не чака╝ - занята я сёння. Мы разв╕тал╕ся, ╕ я адразу нак╕равалася да каб╕нета г╕сторы╕. Чым хутчэй скончыцца гэтая размова, тым лепш. Ля дзвярэй каб╕нета я спын╕лася, зраб╕ла глыбок╕ ╝дых ╕ затрыма╝шы дыханне, як перад нырцаваннем у халодную ваду, увайшла. Уп╕р сядзе╝ за наста╝н╕цк╕м сталом ╕ штосьц╕ крэмза╝ асадкаю ╝ сшытку. Убачы╝шы мяне, ён за╝см╕ха╝ся ╕ жэстам прапанава╝ мне сесц╕ за парту насупраць яго. Я апусц╕лася на крэсла ╕ паклала сабе на кален╕ сваю школьную сумку - гэткая с╕мвал╕чная агароджа пам╕ж ╕м ╕ мной. Так было спакайней. Я чакала, але Уп╕р не спяша╝ся распачынаць гутарку. Ён сядзе╝, абапершыся локцям╕ аб стол ╕ сашчап╕╝шы пальцы рук, ╕ як мне здавалася, разгляда╝ мяне з засяроджанай ц╕ка╝насцю. Поз╕рк яго алавяных вачэй бы╝ ╕ран╕чным, але не варожым. Увогуле выгляд ён ме╝ давол╕ добразычл╕вы.

-- Та╕са, мне ╕мпануе ваша пас╕янарнасць, -- сказа╝ ён нарэшце. - Бачна, што вы неабыякавая да 'праклятых' пытання╝ г╕сторы╕, гэтая тэма вас захапляе. Ухваляю. Але, на вял╕к╕ жаль, вы апынул╕ся ╝ палоне м╕фа╝. Так, так. ╤ м╕фы гэтыя зус╕м не бясшкодныя. ╤х з задавальненнем выкарысто╝ваюць несумленныя людз╕, каб завалодаць сэрцам╕ так╕х юных пас╕янарыя╝, як вы, Та╕са. Яны штурхаюць вас на барыкады пад кул╕ ╕ шрот, а сам╕ хаваюцца за вашым╕ сп╕нам╕ ╕ ╝збагачаюцца за ваш рахунак, будуюць сабе палацы на вашай крыв╕!..

Далей я не слухала. Уп╕р плявузга╝ сабе, а я безуважл╕ва к╕вала галавой, засяродз╕╝шы поз╕рк на ягоных вушах. Вушы ╝ яго ад прыроды был╕ трох╕ адтапырыныя, а праз гладка прыл╕заныя валасы яны здавал╕ся непрапарцыянальна вял╕зным╕. Я ╝яв╕ла, што вушы ператвараюцца ╝ крылы кажана, Уп╕р пачынае энерг╕чна ╕м╕ махаць, адрываецца ад падлог╕ ╕ вылятае ╝ фортку. Мяне адразу стала праб╕ваць на рогат, ╕ я прыкус╕ла губу, каб не заржаць.

-- Ну вось, вы ╝жо усм╕хаецеся, цудо╝на! Уцешна, што ╝ нас з вам╕ складваюцца даверл╕выя аднос╕ны, -- сказа╝ Уп╕р. - Ведаеце, я вас разумею. Мне вядома вашае ста╝ленне ла спадара На╝мысн╕ка, як╕ працава╝ тут да мяне. Ён зраб╕╝ся для вас а╝тарытэтам, што не дз╕╝на. Спадар На╝мысн╕к пас╕янарый, як ╕ вы. Але ён таксама ахвяра м╕фа╝. Нажаль. А разбурэнне м╕фа╝ - справа складаная, часам ня╝дзячная. Я ведаю, пра што кажу, я прысвяц╕╝ гэтаму не адз╕н год свайго жыцця. Хв╕л╕начку...

Ён пакла╝ на стол чамаданчык, расшп╕л╕╝ ╕ пача╝ выкладваць перада мной кн╕жк╕ ╝ шыко╝ных глянцавых пераплётах. На вокладках значылася ягонае ╕мя. Я ажыв╕лася.

-- Вы кн╕г╕ п╕шаце? - спытала я з ц╕ка╝насцю.

Уп╕р стрымана ╝см╕хну╝ся.

-- Гэта хутчэй хоб╕, я педагог, а не белетрыст. Можаце азнаём╕цца, кал╕ жадаеце. Усё надрукавана выдавецтвам 'Ступн╕к ╕ Пархом' у Санкт-Пецярбургу. Выдаць кн╕гу ╝ нас на радз╕ме, нажаль, праблематычна, прыходз╕цца звяртацца да суседзя╝. Тут я, у некаторым сэнсе, дыс╕дэнт.

Я з ╕нтарэсам разглядвала кн╕г╕. Назвы гучал╕ экстравагантна: 'Хазарыя ╕ князь Уладз╕м╕р: крывавая павуц╕на каганату', 'Лжэдзм╕трый. Сакрэтны праект англасакса╝', 'Карн╕к╕-1863. Карныя экспедыцы╕ 'к╕нжальшчыка╝' В╕нцэнта-Канстанц╕на "Кастуся" Кал╕но╝скага на тэрыторыях Заходняй Рус╕. А╝тарскае расследванне', 'БНР ╕ золата масона╝. Хто ф╕нансава╝ 'народную рэспубл╕ку?', 'У к╕пцюрах л╕цв╕н╕зму: ╝ратуйце нашы душы!' Аднак ╝раз╕л╕ мяне не загало╝к╕, а сам факт: спадар Каялов╕ч п╕ша кн╕г╕ ╕ мае друкаваныя выданн╕, многа выдання╝, ╕ надрукаваных не ╝ якой-небудзь шарашк╕най канторцы, а ажно ╝ П╕церы. А ён круты мужык, аказваецца!

-- Я таксама п╕шу, -- прамов╕ла я, аб чым адразу ж пашкадавала, зразуме╝шы, што ляпнула л╕шняе.

-- Што ж, пахвальна, -- сказа╝ Уп╕р. -- Вы дзесьц╕ друкуецеся?

-- Не, -- адказала я.

Я схлус╕ла. У мяне мелася маленечкая публ╕кацыя ╝ местачковай газец╕не, але я чамусьц╕ пасаромелася ╝ гэтым прызнацца.

-- Але, напэ╝на, у вас ёсць нейкае портфол╕ё? Л╕таратурныя нарыхто╝к╕, фрагменты тэкста╝, ц╕ нават гатовыя творы? - дапытва╝ся ён.

Уп╕р канчаткова зб╕╝ мяне з панталыку. Я не магла да╝мецца, здзекуецца ён з мяне ц╕ гаворыць сур'ёзна.

-- Ну... нешта ёсць, -- прагаварыла я ня╝пэ╝нена.

Я мела на ╝вазе кароценьк╕я апавяданн╕, як╕я я размяшчала ╝ сва╕м ╕нтэрнэт-блогу. Гало╝ным чынам гэта был╕ бессюжэтныя плын╕ свядомасц╕ (я л╕чыла, што п╕шу ╝ стыл╕ Лотрэамона), але мелася там ╕ пара-тройка апавядання╝, у як╕х прысутн╕чала нейкае падабенства ╕нтрыг╕ ╕ сюжэту. Кал╕ б гэтыя опусы выдал╕ аф╕цыйна, я б памерла шчасл╕вая, але штосьц╕ мне падказвала, што наша "Овельская пра╝да" н╕завошта ╕х не надрукуе.

-- Я б з задавальненнем азнаём╕╝ся, -- заяв╕╝ Уп╕р.

Я не паверыла сва╕м вушам.

-- Пра╝да? - спытала я ашаломлена

Ён к╕╝ну╝.

-- Та╕са, я в╕таю ╕ ╝сяляк падтрымл╕ваю ╕н╕цыятыву маладых а╝тара╝. У рэдакцы╕ 'Ступн╕к ╕ Пархом' таксама зац╕ка╝лены ╝ тым, каб адкрываць новыя ╕мёны ╝ л╕таратуры. Яны займаюцца не тольк╕ навукова-папулярным╕ выданням╕, але друкуюць таксама мастацкую л╕таратуру, прозу, паэз╕ю. Гало╝ны рэдактар -- мой добры знаёмы, ╕ я рады буду паспрыяць вашаму л╕таратурнаму дэбюту. Кал╕, вядома, вашыя творы падыдуць ╕м па фармаце.

-- Яны ╝ электронным выглядзе, -- сказала я.

-- Цудо╝на. Можаце даслаць ╕х на маю паштовую скрыню, адрас я дам. Ведаеце, я сам зац╕ка╝лены з гэтым праекце. Таленав╕ты вучн╕ - гонар для наста╝н╕ка!

Карацей кажучы, разв╕тал╕ся мы ледзь не сябрам╕. Нечаканы атрыма╝ся паварот. ╤дучы на гэтую гутарку, я рыхтавалася да найгоршага, а як выяв╕лася, Уп╕р - файны дзядзька, ды яшчэ паабяца╝ паспрыяць з выданнем кн╕жк╕. Маёй кн╕жк╕, майго а╝тарства! Ад адной гэтай думк╕ займала дух. На разв╕танне ён упёр мне сва╕х 'Карн╕ка╝', настойл╕ва пара╕╝шы прачытаць. 'Гэта навуковае выданне, але не хвалюйцеся, кн╕га нап╕сана даступнай мовай з разл╕кам на ╝се катэгоры╕ чытачо╝, -- сказа╝ ён. - Будзем л╕чыць гэта вашым першым крокам на шляху вызвалення з павуц╕ны ╕лжывых м╕фа╝'. Я паабяцала, што прачытаю, абавязкова прачытаю!..

37
{"b":"544601","o":1}