Народ чака╝. Бацюшка перагарну╝ старонку кн╕г╕ ╕ перайшо╝ да кульм╕нацыйнай частк╕ мал╕твы, якая ╝я╝ляла сабой зварот непасрэдна да нячысц╕ка╝ з патрабаваннем 'выйсц╕ прэч'. Спачатку н╕чога не адбывалася. Потым увагу прысутных прыцягнул╕ скрушныя ╝здых╕, як╕я данос╕л╕ся з правага крыла царквы. Барадаты мужык у кажусе, як╕ сядзе╝ на ╝слончыку кал╕ сцяны, абхап╕╝шы галаву рукам╕, неяк дз╕╝на разгойдва╝ся ╕ несупынна ╝здыха╝ ╕ енчы╝, быццам штосьц╕ грызла яго ╝сярэдз╕не. Цяпер усе вочы был╕ ск╕раваны тольк╕ на яго. Нячысц╕к не прымус╕╝ сябе чакаць. Кал╕ бацюшка, узня╝шы над галавою крыж, прамов╕╝: 'Убягай, аста╝ляй!', мужык раптам падхап╕╝ся з услончыка ╕ завы╝шы вантробным голасам:'Рэчыва!' павал╕╝ся на падлогу ╕ пача╝ б╕цца ╝ канвульс╕ях. Да яго к╕нулся два маладзейшыя мужчыны - пэ╝на, сваяк╕, - ╕ падхап╕╝шы яго пад рук╕, паспрабавал╕ пасадз╕ць зваротна на ╝слончык. Той адштурхну╝ ╕х з нечаканай с╕лай, ╕ ста╝шы на карачк╕, прыня╝ся б╕цца лбом аб край услончыка, выкрыкваючы: 'Рэчыва! Рэчыва!'. Гэта быццам паслужыла знакам для ╕ншых. Немаладая жанчына, якая стаяла каля ╕канастаса, раптам закац╕ла вочы ╕ пачала нема в╕шчаць, сцягваючы з сябе хустку. Мажная баба ╝ левым крыле храма непрыстойна рагатала ╕ мацярылася, як яфрэйтар. Яшчэ на двух напал╕ курчы - небарак╕ качал╕ся па падлозе, зыходзячы пенай ╕ выдаючы дз╕╝ныя гук╕, ц╕ то кашаль, ц╕ то здушаны, сутаргавы смех.
Экзарцыст абвё╝ поз╕ркам прысутных ╕ ╝см╕хну╝ся, пэ╝на задаволены вын╕кам. Закры╝шы кн╕гу, ён зраб╕╝ знак хлопчыку-служку, як╕ ╝жо спяша╝ся да амвона з крап╕лам ╕ чашай у руках. Абрад прайшо╝ паспяхова, ╕ можна было прыступаць да заключнай частк╕.
Ля ╝ваходу ╝ храм, у той частцы царквы, якая завецца прытворам, стаял╕ двое. Мужчына ╕ жанчына. Трымал╕ся яны адасоблена, ╕ зразумела было, што яны тут проста наз╕ральн╕к╕. Абодва яны был╕ ╝жо немаладыя. Мыжчына ме╝ гадо╝ пяцьдзясят, але для свайго ╝зросту ён выгляда╝ надзвычай молада, як могуць выглядаць прафес╕йныя акторы ц╕ пал╕тык╕. Апрануты ён бы╝ у няк╕дкае з╕мовае пал╕то ╕ футравую шапку, але ва ╝с╕м ягоным вобл╕ку адчува╝ся бездакорны густ ╕ той ня╝ло╝ны лоск, як╕, н╕бы лёгк╕ водар дарагога парфуму, атачае людзей заможных ╕ ╝ладных, як╕ ведаюць сабе цану. Яго гладкае, выгаленае абл╕чча было давол╕ невыразным - рысы занадта прав╕льныя, без адметнасцей. Гэта бы╝ адз╕н з тых твара╝, як╕я ╝гледзеш у нато╝пе ╕ адразу ж забудзешся, але ╝ той жа час кожнага, хто бы ╝бачы╝ гэтае абл╕чча, напаткала б пачуццё 'дэжа-вю', яно здалося бы смутна знаёмым, н╕бы ягоны ╝ладальн╕к увесь час м╕льга╝ на тэлеэкране ╝ сюжэтах пал╕тычных нав╕н, але за╝сёды на задн╕м плане, у другасных ролях. Жанчына побач з ╕м выглядала каларытна. Невысокага росту, але стан╕стая, з ганарл╕вай паставай ╕ высока ╝знятай галавой. Апранута яна была ╝ старасвецк╕ кажушок ╕ до╝гую клятчастую спадн╕цу з во╝ны, а валасы яе был╕ схаваны пад яркай хусткай з махрам╕, завязанай не па-правасла╝наму, а на манер каптурыка, як кал╕сьц╕ нас╕л╕ паляшучк╕. Скура ╝ яе была вельм╕ гладкая, з лёгк╕м румянцам, ╕ яе можна было б пал╕чыць маладухай, кал╕ б не жорстк╕я, глыбок╕я зморшчыны каля вусна╝ ╕ пам╕ж бровам╕, як╕я выдавал╕ яе ╝зрост. Яна была не маладзейшая за мужчыну, як╕ стая╝ побач, а магчыма, нават на некальк╕ гадо╝ старэйшая за яго.
Мужчына крану╝ яе за руку ╕ прамов╕╝ напа╝голасу:
-- Ну, ╕ як табе аперэта? Канчэрта гроса. Я ж каза╝, што будзе аншлаг.
Жанчына хутка з╕рнула на 'бацюшку', як╕ засяроджана крап╕╝ вадою нато╝п, ╕ спытала, таксама напа╝голасу:
-- Ён жа не мае блаславення на адчытку, ц╕ не так?
-- Ён наогул не святар. Але якая розн╕ца? -- мужчына пац╕сну╝ плячыма. -- Народу спадабалася, а гэта гало╝нае. Бачыш, як яны рэагуюць?
Жанчына зябка сцепанулася, н╕бы адчу╝шы потых холаду, ╕ прагаварыла:
-- Пойдзем адгэтуль, В╕ктар.
Яна рэзка ра╝вярнулася ╕ ледзь не бегма выйшла з царквы. Чалавек, якога яна назвала В╕ктарам, рушы╝ следам.
Удва╕х яны крочыл╕ цераз брукаваную плошчу, зацярушаную снегам. Пасля навагодн╕х свята╝ усё яшчэ трымал╕ся маразы, нават в╕рл╕вая Овелька схап╕лася лёдам, што задаралася нячаста. На ╕мправ╕заваную ко╝занку высыпала местачковая дзятва, паверхня замёрзлай рак╕ была раскрэслена слядам╕ ад канько╝ ╕ саначак. Усё гэта: рака пад ╕льдом, старажытны горад, засыпаны снегам, шэрае з╕мовае неба - нагадвала пейзаж з карц╕ны Брэйгеля, здавалася, што ╝далечын╕, на стромк╕м беразе Овельк╕, вось-вось з'явяцца ф╕гуры паля╝н╕чых, чорныя на тле белага снегу.
-- Цябе з царквы за╝сёды вык╕двала, Альжбета. З дзяц╕нства памятаю, - прагавары╝ В╕ктар. -- На малебнах ты магла пратрымацца не больш за пяць хв╕л╕н, а потым на цябе ледзь не трасца нападала, ╕ ты вылятала з храма куляй. Я ╝жо тады веда╝, што ты апантаная.
Яна хмыкнула.
-- Не перабольшвай. Мяне проста раздражняла гэта царко╝нае баб'ё з ╕стэрыкай у вачах. Ад ╕х я ╕ бегла.
Яны пама╝чал╕.
-- Здз╕╝лены, што ╝ нас на Овельшчыне стольк╕ шаленца╝? - спытала Альжбета, маючы на ╝вазе 'апантаных', як╕я, магчыма, усё яшчэ курчыл╕ся на падлозе царквы.
Ён пах╕та╝ галавой.
-- Н╕кольк╕. Беларусы - народ з вельм╕ цёмнай аурай. Прычым ╕х цемра схавана глыбока ╝сярэдз╕не, неспрактыкаваным вокам ╕ не ╝гледзеш. Я жы╝ у Герман╕╕, у Расее, мне ёсць з чым пара╝но╝ваць. Душа тутэйшага -- як ц╕х╕ ставок з гн╕лаватай вадой, увесь зарослы багав╕ннем, ╕ н╕хто не ведае, як╕я пачвары ходзяць у глыб╕н╕ каля глухога дна.
Альжбета не адказала, пэ╝на не маючы чым запярэчыць.
-- Увогуле наз╕раць за ╕м╕ ц╕кава, -- працягва╝ В╕ктар. -- Яны як дзец╕. ╤м патрэбна зус╕м няшмат, каб адчуць сябе шчасл╕вым╕. Прывёз я ╕м зорак эстрады - яны ╕ цешацца. Экзарцыста вось выдабы╝, на ╝ласным а╝то з-пад Смаленска транспартава╝. Зно╝ цешацца. Потым зладжу ╕м Дажынк╕, прывязу мошчы якога-небудзь святога, ╕ яны таксама будуць цешыцца. ╤ мяне добрым словам пам╕наць. Глядз╕, ╕ года не прайшло, а я ╝жо зраб╕╝ся прызнаным л╕дарам. Здабы╝, так бы мов╕ць, любо╝ ╕ прых╕льнасць простага народа.
-- Аднак ╕ апаз╕цыя ╝жо намец╕лася, -- за╝важыла Альжбета.
В╕ктар не стрыма╝ смеху.
-- Дасц╕пна, Альжбета! Ну ты ведаеш, якая там апаз╕цыя. Некальк╕ гэтак званых 'свядомых' -- местачковая ╕нтэлгенцыя, супрацо╝н╕к╕ дзяржустано╝. Жалю вартыя. Яны заторкнул╕ся, кал╕ ╕м проста прыграз╕л╕ дэпрэм╕раваннем. З верн╕кам╕ было складаней. У гэтых людзей усётк╕ маецца паняцце сакральнага... Я выяв╕╝ завадатара. Святар ╕х падбухторва╝, нават не з нашага прыходу, з Крушн╕. Блюзнерства, каза╝, не дапусц╕це апаганьвання святын╕! Я пагутары╝, з к╕м трэба. Цяпер гэты святар служыць у ╕ншым прыходзе, за сто к╕ламетра╝ адсюль. А верн╕ка╝ я супако╕╝, сказа╝шы ╕м, што крыж той став╕л╕ амерыканск╕я мармоны. Няправ╕льны, карацей кажучы, крыж, басурманск╕, так╕ ╕ звал╕ць не грэх.
-- Ты зраб╕╝ глупства, -- прагаварыла Альжбета.
В╕ктар з╕рну╝ на яе, прыжмуры╝шыся.
-- Чаму 'глупства'? Гэта тычыцца нашай сям'╕. Ты ж сама кал╕сьц╕ забрала тыя справаздачы, каб усяляк╕я газетчык╕ не цягнул╕ свае брудныя рук╕ да нашай сямейнай трагеды╕. Твае словы, Альжбета.
Яна сказала з запалам:
-- Анягож, братка! Трагедыя. ╤ не з Яромк╕ гэта пачалося. Бог адвярну╝ся ад нас яшчэ тады, пры генерал-губернатары. Помн╕ш гэтую г╕сторыю? Крушнявецк╕я прадавал╕ фам╕льнае золата, каб куп╕ць зброю для па╝станца╝, а стары Кунцэв╕ч карагодз╕╝ся з Мура╝ёвым-Вешальн╕кам, каньяк╕ яму паднос╕╝. А Пархомка Ляпец, прапойца тутэйшы, дапамага╝. Па╝станца╝ веша╝ на шыбен╕цы. Сва╕м╕ рукам╕, тут, ╝ яры. Грошай Пархомку захацелася, зямельк╕. ╤ што, дапамагло яму мура╝ё╝скае золатка?
-- А х╕ба не? - адказа╝ В╕ктар, усм╕хну╝шыся. - Глядз╕ - Крушнявецк╕я зг╕нул╕, Кунцэв╕чы зг╕нул╕, а Ляпцы ╝сё кв╕тнеюць.
У яе вырва╝ся горк╕ смяшок.
-- Н╕што сабе кв╕тнеюць! Баран╕ Божа ад такога 'шчасця'. Жы╝ Яромка, ды памёр, ╕ застал╕ся ╝ яго тры сыны - Га╝рылка, Па╝лушка ды Ляксейка. Га╝рылка, старэйшаньк╕, аж з дзяц╕нства мары╝, што вось пасталее ╕ пойдзе ╝ свет шчасця шукаць. Так ╕ сталася. Як стукнула яму васемнаццаць гадко╝, пакла╝ ён у торбачку лусту хлеба ды шмат сала, перажагна╝ся ╕ ╝ Амерыку пайшо╝. Пешшу. Больш яго не бачыл╕.