Литмир - Электронная Библиотека
A
A

Апошнія два гады жыцця Я. Тышкевіча складваліся драматычна. Многае з задуманага не здзейснілася. Слабела здароўе. Усімі прызнаны вучоны — сябра Дацкага каралеўскага таварыства аматараў паўночных старажытнасцей, Стакгольмскай Каралеўскай акадэміі выяўлегічага мастацтва і старажытнасцей, Лонданскага археалагічнага інстытута, ганаровы сябра Пецярбургскай Акадэміі навук, — у апошнія гады ён адчуваў сябе забытым, ва ўсякім выпадку, ён сам так думаў.

Даўнія сябры не забываліся адведваць шчырага рупліўца навукі, нажаль, і яны старэлі, хварэлі ды адыходзілі ў нябыт. Маладзейшыя спадкаемцы памяталі пра свайго духоўнага настаўніка і імкнуліся на спатканне з ім (М. Кусцінскі, А. Ельскі, Т. Саподзька). Адведаў слабеючага дзядзьку Яўстаха пляменнік Аскар Тышкевіч, які ўжо падаваў надзеі ў археалогіі. Усіх шматвопытны вучоны арыентаваў на даследаванне беларускіх старажытнасцей.

Апошнія дні жыцця Я. Тышкевіч правёў пад апекай сястры. Пры ёй ён і памёр[6].

Шмат людзей сабралася на пахаванне знакамітага чалавека, аддалі яго цела зямлі на прэстыжным месцы на Росах — на Літаратурнай горцы, поруч з яго аднадумцам Уладзіславам Сыракомлем. Спачатку былі вянкі, кветкі. Пазней на магіле клопатамі сястры Паўліны паставілі помнік з гербам «Ляліва». А неўзабаве ў друку з'явіліся некралогі, успаміны, словы памяці сяброў, калег. Усе сведчылі, што ў асобе Я. Тышкевіча навука страціла таленавітага даследчыка ў многіх галінах чалавеказнаўства, адзначалі, што грамадства страціла сапраўднага рыцара навукі.

Не ўсё ён паспеў апублікаваць, у рукапісах засталіся яго працы: «Зельнік барысаўскіх ваколіц», «Матэрыялы да нашай гісторыі», матэрыялы па археалогіі, збор гістарычных дакументаў і нават верш.

Вобраз Я. Тышкевіча застаўся на жывапісных палотнах, на гравюрах, медальёнах. Яшчэ ў 1850 годзе Рафал Слізень выканаў партрэт вучонага для медальёна. Потым над партрэтамі Я. Тышкевіча працавалі Л. Марачэўскі, А. Рагульскі, Л. Страус, Я. Дамель, У. Валькевіч і А. Пекжэт. Дарэчы, Люцыян Марачэўскі пасля смерці Я. Тышкевіча ў Пецярбургу адчаканіў медаль у яго памяць.

Я. Тышкевіч за сваё жыццё зрабіў вельмі шмат ў розных сферах народазнаўства: археалогіі, этнаграфіі, фалькларыстыцы, краязнаўстве, музеязнаўстве, мастацтвазнаўстве, ахове помнікаў, бібліятэчнай справе, тапаніміцы, мемуарыстыцы, народнай медыцыне, навуказнаўстве… Прыродай дадзены талент вучонага спалучаўся з выключнай працавітасцю і мэтанакіраванасцю. І калі ў нечым ён не паспеў давесці да канца задуманае, то гэта не яго віна. У рэшце рэшт, Я. Тышкевіч жыў у той час, калі толькі займаўся світанак беларускай навукі. І сёння як запавет чытаюцца словы сумленнага вучонага, сказаныя ім яшчэ ў маладыя гады: «Абавязак кожнага адукаванага і ўлюбёнага ў свой край чалавека старацца растлумачыць усё, што падпала пад сумненне і складае матэрыял для айчыннай гісторыі. Здагадвацца, шукаць, адкрываць, а адкрытае перадаваць людзям — значыць падаваць руку дапамогі тым, хто прысвяціў жыццё сваё і здароўе навукам для дабра грамадскага».

Крыніцы і літаратура

1

Шпилевский П. Путешествие по Полесью и Белорусскому краю // Современник. 1854. Т. 48. С. 54–56.

2

Минское слово. 1912. № 1525. С. 2.

3

Цэнтральны дзяржаўны гістарычны архіў БССР (далей — ЦДГА БССР), ф. 299, воп. 1, спр. 125, арк. 763–766.

4

ЦДГА БССР, ф. 299, воп. 7, спр. 125, арк. 766 адв.

5

ЦДГА БССР, ф. 320, воп. 1, спр. 184, арк. 9.

6

ЦДГА СССР у Ленінградзе, ф. 733, воп. 66, спр. 902, арк. 16.

7

Тышкевіч Е. О древних могилах в Минской губернии и Литве // Сын Отечества. СПб, 1838. Т. 6. 51.

8

E. hr. T. Rzeczy krajowe. Wiadomości o kurhanach // Tygodnik Petersburski. 1837. № 94. S. 561–562.

9

Поболь Л. Древности Белоруссии в музеях Польши. Мн., 1979. С. 107; Дробаў Л. У пошуках скарбаў // Літ. і мастацтва. 1970. 11, 18, 25 верас.

10

Listy o Szwecji. Pisał Eust. Hr. Tyszkiewicz. Wilno. 1846. T. 1; 1847. T. 2.

11

Historia nauki Polskiej. 1795–1862. Wrocław etc., 1977. T. 3. S. 203.

12

Улащик Н. Н. Очерки по археографии и источниковедению истории Белоруссии феодального периода. М., 1973. С. 51.

13

Кісялёў Г. Героі і музы. Мн., 1982. С. 23–29.

14

ЦДГА БССР, ф. 299, воп. 7, спр. 125, арк. 778–779.

15

Gabriela z Güntherów Puzynina. W Wilnie i w dworach litewskich. Wilna, 1929. S. 264.

16

ЦДГА ЛітССР, ф. 716, воп. 4, спр. 28, арк. 16–17.

17

Аддзел рукапісаў Цэнтр. б-кі АН ЛітССР, ф. 22–40, арк. 5, 6, 8.

18

Там жа, арк. 12.

19

Костомаров Н. И. Несколько слов о славяно-русской мифологии и язычницком периоде, преимущественно в связи с народной поэзией. СПб, 1871. С. 137.

20

Архіў АН СССР, ф. 1, воп. 2 (1859 г.), № 2, § 27, арк. 1.

21

Луцкевіч Л. Скарбніца Беларушчыны // Літ. і мастацтва. 1991. 15 сак.

22

Гэты тэзіс Я. Тышкевіча пацвярджаецца навейшымі даследаваннямі. Гл.: Мугуревич Э. С. Восточная Латвия и соседние земли в X–XIII вв. Рига, 1965. С. 20, 26.

23

Opisanie zabytków niektórych starożytności odkrytych w zachodnich guberniach cesarstwa rosyjskiego, przez Eust. hr. T… PL. Rok 10. W Lesznie, 1849. T. I. S. 119.

24

Там жа.

25

Митрофанов А. Новые данные о памятниках VI–XIII вв. Средней и Северной Белоруссии // Древности Белоруссии. Мн., 1966. С. 230–233.

26

Badanie archeologiczne nad zabytkami przedmiotów sztuki rzemiosł i t. d. w dawnej Litwie i Rusi Litewskiej przez E. Hr. Tyszkiewicza. Wilno, 1850. S. 16.

27

Ткачоў М. Замкі Беларусі (XIII–XVII стст.). Мн., 1977; Ён жа. Замки Белоруссии. Мн., 1987.

28

Аддзел рукапісаў Віленскага дзярж. ун-та, ф. 236, л. 11–20.

29

Tyszkiewicz E. Archeologia na Litwie. Kraków. 1872.

30

Аддзел рукапісаў Цэнтр. б-кі АН ЛітССР, ф. 79-645, арк. 3.

31

Гісторыя Беларускай ССР. Мн., 1972. Т. I. С. 88.

32

Штыхов Г. Города Полоцкой земли. Мн., 1978. С. 100–102.

33

Карский Е. Ф. Белорусы. Вильно, 1904. Т. 1. С. 217.

34

Пыпин А. Н. История русской этнографии. Белоруссия и Сибирь. СПб, 1892. Т. 4. С. 57–58.

35

Гілевіч Н. З клопатам пра песні народа. Мн., 1970. С. 20.

вернуться

6

Падаем упершыню тэкст асобна надрукаванага лістка з паведамленнем аб смерці вучонага: «Августа 13 дня (1873 года. — Г.К. і А.К.) скончался в г. Вильне, после продолжительной болезни, граф Евстафий Пиевич Тышкевич, камер-юнкер Двора его императорского величества. Сестра покойного с душевным прискорбием извещает родных и знакомых, что вынос тела последует 14 сего августа в 6 часов по полудни из дома Огинского, что на Большой улице, на кладбище Росса, а заупокойная литургия и погребение 16 августа в 11 ч. утра. (Печатать дозволяется. 13 августа 1873 г. Виленской полиции полковник Федоров.)»

13
{"b":"205304","o":1}