Литмир - Электронная Библиотека
Литмир - Электронная Библиотека > Каханоўскі Генадзь Аляксандравіч

Каханоўскі Генадзь Аляксандравіч

Страница автора на языке: Белорусский
Средняя оценка книг:
Пол: мужской
Дата рождения: 8 студзеня 1936
Дата смерти: 15 студзеня 1994
Мой статус автора:
Выбрать действие для автора  
Об авторе:


Генадзь Аляксандравіч Каханоўскі (8 студзеня 1936, в. Дамашы, Маладзечанскі раён — 15 студзеня 1994, г. Маладзечна, Маладзечанскі раён) — беларускі гісторык, археолаг, краязнавец, фалькларыст, літаратуразнавец.



З 1959 года ўдзельнічаў у раскопках у Крыме і Беларусі (пераважна на Міншчыне). Скончыў Маскоўскі педагагічны інстытут (1963). 3 1964 — супрацоўнік, намеснік дырэктара і дырэктар Мінскага абласнога краязнаўчага музея ў Маладзечне. У 1979 годзе абараніў кандыдацкую па тэме «Станаўленне археалогіі і гістарычнага краязнаўства Беларусі ў эпоху феадалізму», з 1981 — старшы навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, з 1991 — старшы навуковы супрацоўнік, загадчык аддзела Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Ф. Скарыны. Ініцыятар стварэння і першы старшыня Беларускага краязнаўчага таварыства (1989)[1]. Доктар гістарычных навук (1992).



Даследаваў гісторыю археалогіі, музейнай справы, краязнаўства, пытанні аховы помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Выступаў у друку пад псеўданімамі Габрук, Верасень, Г. Гак. Аўтар літаратурна-краязнаўчых нарысаў пра Я. Купалу, М. Багдановіча, Я. Баршчэўскага, А. Гурыновіча, Ф. Тапчэўскага, М. Чарота, гісторыка-эканамічных нарысаў «Вілейка» (1974), «Маладзечна» (1988) і інш. Адзін з аўтараў помніка «Дарозе» ў в. Мясата на Маладзечаншчыне.

Название книгиНазвание книгиОценкаОценкаКол-во оценокCтатусДата добавленияAdd time stampЖанрСтр./Год/ЯзыкСтраницСерияГодЯзыкДобавил>Дата редактированияEdit time stamp
Руплівец нашай старасветчыны: Яўстах Тышкевіч0 (0) 0019.05.2014,
05:56
1400475379История, Биографии и мемуары14/1991/BE141991BE1400475379
{"id":"85046","o":50}