3 рабочага цягніка я злез ціхім вячэрнім часам на раз'ездзе, які ў праваднікоў і кандуктараў носіць назву дзвесце семдзесят трэцяга. Звычайна ж яго завуць Дзеўкамі, бо ён прылягае к вёсцы з такой самай назвай.
— Хто к дзеўкам — скакай! — пачулася каманда, пададзеная нейчым басам, і трое хлопцаў у вопратцы чыгуначнікаў ірванулі з вагона ў тамбур. Я падаўся за імі...