Страницы автора на других языках и псевдонимы:
|
|
Іва́н Гаўры́лавіч Чыгры́наў (21 снежня 1934, вёска Вялікі Бор Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці — 5 студзеня 1996) — беларускі пісьменнік, драматург, перакладчык, публіцыст. Народны пісьменнік Беларусі (1994 г.).
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Бацька — Гаўрыла Чыгрынаў быў старшынёй сельсавета. Маці — Хадоска Ігнатаўна была звычайнай працаўніцай-калгасніцай. У дзяцінстве перажыў Вялікую Айчынную вайну. У 1940 годзе пайшоў у першы клас Вялікаборскай сямігодкі. Нямецкая акупацыя перапыніла вучобу, але пасля вызвалення Магілёўшчыны ад фашыстаў будучы пісьменнік зноў сеў за школьную парту і ў 1949 годзе паспяхова скончыў сямігодку. Далей вучыўся ў Саматэвіцкай сярэдняй школе, якую скончыў у 1952 годзе. Пасля школы паступіў на аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ. У 1950-я гады быў супрацоўнікам газеты «Прыпяцкая праўда»[2]. Пасля заканчэння ўніверсітэта (1957) працаваў рэдактарам, загадчыкам рэдакцыі літаратуры і мастацтва ў выдавецтве Акадэміі навук БССР. У 1965—1975 — рэдактар аддзела публіцыстыкі і нарыса ў часопісе «Полымя». З 1975 года намеснік старшыні, а ў 1976—1986 гадах — сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў БССР. У 1987 годзе абраны старшынёй праўлення Беларускага фонду культуры. З 1989 года — галоўны рэдактар часопіса «Спадчына».
У 1978 годзе ў складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце XXXIII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1986—1990), старшыня пастаяннай камісіі Вярхоўнага Савета БССР па нацыянальных пытаннях і міжнацыянальных адносінах (1988—1990).
У 1988 г. ўваходзіў у склад Дзяржаўнай камісіі па расследванні злачынстваў у Курапатах.
Народны пісьменнік Беларусі (1994 г.).
У друку дэбютаваў вершам «Сон трактарыста» у 1952 годзе, як празаік — у 1958 годзе (газета «Чырвоная змена»). Аўтар кніг апавяданняў і аповесцей «Птушкі ляцяць на волю» (1965), «Самы шчаслівы чалавек» (1967), «Ішоў на вайну чалавек» (1973), «Ці бываюць у выраі ластаўкі?» (1983).
Найбольш вядомы як аўтар пенталогіі раманаў: «Плач перапёлкі» (1972), «Апраўданне крыві» (1977), «Свае і чужыя» (1984), «Вяртанне да віны» (1992), «Не ўсе мы згінем» (1996).
Аўтар п’ес — «Дзівак з Ганчарнай вуліцы» (1986), «Следчая справа Вашчылы» (1988), «Чалавек з мядзвежым тварам» (1988), «Звон — не малітва» (1988), «Толькі мёртвыя не вяртаюцца» (1989), «Ігракі» (1989), «Прымак» (1994), кнігі крытыкі і публіцыстыкі — «Новае ў жыцці, новае ў літаратуры» (1983), «Паміж сонцам і месяцам» (1994). У 1984 годзе выйшлі выбраныя творы ў 3 тамах.
Адзін з аўтараў сцэнарыя шматсерыйнага тэлевізійнага фільма «Руіны страляюць…» (пастаўлены ў 1973).
Пераклаў з рускай мовы «Аптымістычную трагедыю (руск.)бел.» У. Вішнеўскага.
Название книги | Оценка | Cтатус | Дата добавления | Жанр | Стр./Год/Язык | Серия | ||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
0 (0) | 06.09.2023, 13:09 | 1694002180 | Драматургия | 12/2008/BE | ||||
0 (0) | 06.09.2023, 13:07 | 1694002071 | Советская классическая проза | 77/1977/BE | ||||
0 (0) | 06.09.2023, 13:04 | 1694001855 | Советская классическая проза | 72/1970/BE | ||||
0 (0) | 10.03.2009, 00:00 | 1236643200 | Советская классическая проза | 3/-/BE |