Литмир - Электронная Библиотека
Литмир - Электронная Библиотека > Адамчык Вячаслаў Уладзіміравіч

Адамчык Вячаслаў Уладзіміравіч

Страница автора на языке: Русский
Средняя оценка книг:
Пол: мужской
Дата рождения: 1 лістапада 1933
Дата смерти: 5 жніўня 2001
Мой статус автора:
Выбрать действие для автора  
Об авторе:


Вячаслаў Адамчык (нар. 1933, в. ВаракомшчынаНавагрудскі паветНавагрудскае ваяводстваПольшча, цяпер Дзятлаўскі раён — 5 жніўня 2001Мінск) — беларускі празаікдраматургкінасцэнарыст[2].



Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў сямігодку (1949), працаваў грузчыкам на станцыі Наваельня, адначасова вучыўся ў вячэрняй школе. У 1952—1957 займаўся на аддзяленні журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ[2]. Працаваў у газетах «Знамя юности» (1957—1958), «За вяртанне на Радзіму» (1958—1960), рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва БССР (1960—1962), рэдактарам аддзела публіцыстыкі часопіса «Полымя» (1962—1963). Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы пры СП СССР у Маскве (1965)[2]. Працаваў літсупрацоўнікам часопіса «Нёман» (1965—1967), загадчыкам рэдакцыі часопіса «Полымя» (1967—1969), рэдактарам аддзела прозы, намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць» (1969—1977), галоўным рэдактарам сцэнарнай майстэрні пры кінастудыі «Беларусьфільм» (1977—1980)[2], намеснікам галоўнага рэдактара выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1980—1982). З 1982 — галоўны рэдактар часопіса «Бярозка». Прымаў удзел у рабоце XXXVIII сесіі Генеральнай асамблеі ААН(1983). Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1960).



Дэбютаваў вершамі ў 1952. Першае апавяданне апублікавана ў 1957 г[2]. Аўтар зборнікаў прозы «Свой чалавек» (1958), «Млечны шлях» (1960), «Міг бліскавіцы» (1965), «Дзікі голуб» (1972), «Дзень ранняй восені» (1974), «Раяль з адламаным вечкам» (1990) і раманаў «Чужая бацькаўшчына» (1978, паводле рамана зняты аднайменны мастацкі фільм (1982) і пастаўлены тэлеспектакль (1983)), «Год нулявы» (1983), «І скажа той, хто народзіцца…» (1987), «Голас крыві брата твайго» (1990).



Напісаў сцэнарыі да дакументальных фільмаў «Іван Мележ» (зняты ў 1977), «Валянцін Таўлай» (зняты ў 1978), «Дзядзька Якуб» (зняты ў 1981), п’есу «Раіса Грамычына» (1989). Пераклаў кнігу балгарскіх народных казак «Незвычайны асілак» (1961), паасобныя творы М. Прышвіна, Ю. Казакова, С. Залыгіна і інш.



Пахаваны на Кальварыйскіх могілках[3].

Название книгиНазвание книгиОценкаОценкаКол-во оценокCтатусДата добавленияAdd time stampЖанрСтр./Год/ЯзыкСтраницСерияГодЯзыкДобавил
За перагародкай0 (0) 0028.04.2023,
11:27
1682677621Советская классическая проза3/1960/BE31960BE
Ён знойдзе яе...0 (0) 0028.04.2023,
11:23
1682677433Советская классическая проза7/-/BE7BE
Пах летнiх траў 0 (0) 0009.03.2009,
00:00
1236556800Рассказ2/-/BE2BE
Дзень ранняе восенi 0 (0) 0009.03.2009,
00:00
1236556800Рассказ3/-/BE3BE
{"id":"31585","o":50}