У сярэдзiне 1980-х я меў тры любiмыя беларускiя кнiгi: "Вандроўнiк" Леанiда Дранько-Майсюка, "Сурма" Алега Мiнкiна i "Добры дзень, мая шыпшына" Уладзiмiра Арлова. У той час я быў студэнтам наргасу i рабiў першыя крокi ў лiтаратуры. Са свайго чытацкага захапленьня я не зьбiраўся ствараць таямнiцы i паўсюль прапагандаваў любiмыя кнiгi i iх аўтараў.