Доўга цягнуцца зiмовыя досвiткi. За вокнамi цёмна i лютая сцюжа, а ў сцюдзёнай хаце невясёла гарыць цямнявая лучына, нудна трынкаюць марудныя верацёны. Да свету яшчэ далёка-далёка!..