|
Максі́м Іва́навіч Гарэ́цкі (1893, в. Малая Багацькаўка, Мсціслаўскі павет, Магілёўская губерня[заўв 1] — 10 лютага 1938, Вязьма[заўв 2]) — беларускі пісьменнік, дзеяч беларускага нацыянальна-дэмакратычнага адраджэння, літаратуразнаўца, лексікограф, фалькларыст[1]. Адзін з пачынальнікаў нацыянальнай мастацкай прозы[2]. Зрабіў вялікі ўклад у развіццё беларускай культуры і фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці[2].
Аўтар аповесці «Дзве душы», дакументальна-мастацкіх запісак «На імперыялістычнай вайне», раманаў «Віленскія камунары» і «Камароўская хроніка». Напісаў першую «Гісторыю беларускае літаратуры», аўтар літаратурна-крытычнай працы «"Маладняк" за пяць гадоў. 1923—1928», «Хрэстаматыі беларускае літаратуры. XI век — 1905 г.», «Руска-беларускага слоўніка» (з Г. Гарэцкім), «Беларуска-расійскага слоўнічка», «Практычнага маскоўска-беларускага слоўніка» (з М. Байковым).
Карыстаўся літаратурнымі псеўданімамі Максім Беларус, М. Б. Беларус, М. Г., А. Мсціслаўскі, Дзед Кузьма, Мацей Мышка, Мізэрыус Монус і іншымі; у сваіх творах таксама выступаў як Кузьма Батура і Лявон Задума.
Название книги | Оценка | Cтатус | Дата добавления | Жанр | Стр./Год/Язык | Серия | ||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
0 (0) | 10.03.2009, 00:00 | 1236643200 | Русская классическая проза | 1/-/BE |