Гэтая гiсторыя зусiм i не гiсторыя, так сабе, нейкая прыдумка. Бывае, уталопiцца штосьцi ў галаву й вярэдзiць, i вярэдзiць, i дробна зумкае. Ня тое, каб замiнае жыць. Проста ведаеш - недзе ёсьць, прысутнiчае ў нетрах сьвядомасьцi. Калi заманiцца - прыслухаесься, дык i пачуеш. А не - дык не. Бо хто гэта будзе адмыслова прыслухоўвацца да розных недарэчных дробязяў?