Литмир - Электронная Библиотека

Седнев Масей

Страница автора на языке: Русский
Средняя оценка книг:
Пол: мужской
Мой статус автора:
Выбрать действие для автора  
Об авторе:
Масей Сяднёў, сапр.: Майсей Ларывонавіч Сяднёў (19 жніўня (1 верасня) 1913, в. Мокрае, Клімавіцкі павет — 5 лютага 2001, Глен-Коўв , ЗША) — беларускі паэт, празаік.Вучыўся ў Мсціслаўскім педтэхнікуме (1930—1931), Мінскім педагагічным інстытуце (4 курсы ў 1933—1936, не скончыў з-за арышту).

Арыштаваны 21.10.1936 годзе, абвінавачаны ў нацдэмаўшчыне і распаўсюдзе «упадніцкіх твораў Язэпа Пушчы і „Матчынага дару“ Алеся Гаруна»[2]. Высланы на Калыму. У чэрвені 1941 года прывезены ў Мінск на перагляд справы, з набліжэннем нямецкай арміі быў адпушчаны канвоем каля Чэрвеня.

Падчас нямецкай акупацыі жыў у бацькоў, працаваў на гаспадарцы. У кастрычніку 1943 года выехаў у Беласток[4], Працаваў карэктарам у рэдакцыі газеты «Новая дарога» (Беласток, 1943—1944), якая выдавалася пры Беларускім камітэце, сябраваў з Хведарам Ілляшэвічам. У 1944 годзе выехаў у Берлін, жыў у амерыканскай і англійскай зонах акупацыі Германіі. Сябра Замежнага сектару Беларускай незалежніцкай партыі.[5]

Пасля вайны быў настаўнікам у беларускай гімназіі ў Міхельсдорфе. З 1950 года жыў у ЗША, каля 10 гадоў працаваў на металаапрацоўчай фабрыцы, выкладаў рускую мову ў Індыянскім універсітэце (1960-1967). Жыў у Глен-Коўв.

Рэабілітаваны 22.1.1992 года.

Пахаваны на Беларускіх могілках Саўт-Рывера (Нью-Джэрсі, ЗША).

Друкаваўся з 1933 года, у часопісах «Полымя», «Беларуская работніца і сялянка», газетах «Савецкая Беларусь», «Літаратура і мастацтва», «Чырвоная змена». Падчас нямецкай акупацыі ў Беластоку падрыхтаваў зборнік вершаў «Ад сына твайго, Беларусь»[6] і кнігу «Ахвяры бальшавізму».

Перажытае ў турмах і лагерах, успаміны пра свабоду і няволю, туга па радзіме, вайна і чужына, філасафічнасць, лірызм выявіліся ў зборніках паэзіі «У акіяне ночы», «На край святла», «Спадзяванні», «Цень Янкі Купалы» (усе 1947), «Ля ціхай брамы» (1955), «Патушаныя зоры» (1975), «Ачышчэнне агнём» (1985), «А часу больш, чым вечнасць» (1989).

Напісаў раманы «Раман Корзюк» (1985), «І той дзень надышоў» (1987), зборнік вершаў «Патушаныя зоры» (1992), успаміны «Масеева кніга» (1995).

На беларускую мову пераклаў санеты Мікеланджэла, некаторыя творы І. В. Гётэ, Г. Гейнэ, Р. М. Рыльке ды інш.

Масей Сяднёў імкнуўся ўвесці ў беларускую паэзію тэмы, звязаныя з традыцыямі сусветнага мастацтва, вобразамі класічнай паэзіі. Паказваючы свет у вобразах нябеснай і зямной красы, ён імкнуўся раскрыць высокую духоўнасць свайго героя праз чыстую, узвышаную лірыку. Звычайна асноўная сутнасць, галоўная ідэя такіх вершаў выказваецца ў апошніх 2-3 радках — гэта т.зв. гейнаўская пуанта, пра якую гаварыў, аналізуючы творчасць Сяднёва, украінскі літаратуразнавец Юры Шэрах. Побач з інтуітыўным пачаткам у вершах ёсць і тое, за што ўкраінскі паэт Яр Славутыч назваў Сяднёва паэтам думкі. «Пранікненне ў таямнічасць прыроды Беларусі», — адзначаў прафесар Мюнхенскага ўніверсітэта Бойка-Блахін, — «эротыка, напоўненая ідэалістычнымі тонамі, рэфлексія, упрыгожаная ціхай засмучонасцю над недасканаласцю чалавека, — матывы паэзіі М.Сяднёва». І ўсё ж пры багатай разнастайнасці тэм, матываў, лірычных вобразаў праз яго творчасць праходзіць адна нязменная тэма — Бацькаўшчына, маці, мова, прызначэнне паэта.
Название книгиНазвание книгиОценкаОценкаКол-во оценокCтатусДата добавленияAdd time stampЖанрСтр./Год/ЯзыкСтраницСерияГодЯзыкДобавил
I той дзень надыйшоў (на белорусском языке)0 (0) 0030.10.2010,
16:40
1288453228Русская классическая проза58/-/RU58RU
Раман Корзюк (на белорусском языке)0 (0) 0030.10.2010,
16:40
1288453224Русская классическая проза66/-/RU66RU
{"id":"36981","o":50}