Литмир - Электронная Библиотека

Глуха і бязлюдна было тут. Зрэдку цінькала ў верхавінах дрэў маленькая птушка, ды яшчэ самотныя лісцікі падалі і павісалі на павудіне паміж дрэў. Вада ручаіны несла сумныя жоўтыя і чырвоныя чоўнікі лісцяў, а ў адным месцы, дзе быў вір, лісце круділася ў вечным танцы, быццам там вадзянік варыў з яго суп на вячэру. Каб перайсці цераз ручай, мне давялося зламаць на падпорку даволі тоўстую, але зусім сухую асінку, зламаць адным ударам нагі.

За ярам лес зрабіўся зусім густым. Сцежка знікала ў непралазным гушчары, яе акружалі джунглі з малінніку, сухой крапівы, ажыны, дудніку і іншай дрэні. Хмель бег на дрэвы, як зялёнае полымя, абкручваў іх, выдзіраўся на волю і цэлымі снапамі звісаў, чапляючы мяне за галаву. Хутка з'явіліся першыя адзнакі жыцця: кусты здзічэлага бэзу сярод дрэў, прамакутнікі лепш угноенай зямлі (былыя курціны), спадарожнік чалавека - вялізны дзядоўнік. Хутка бэз стаў такім густым, што не пралезеш. Я ледзь выдзерся з яго на маленькую галявіну, на якой стаяў надзейна схаваны дом. На каменным высокім падмурку, з каменным ганкам і драўлянымі калонамі, якія за памяці дзядоў былі, напэўна, пафарбаваныя ў белы колер, ён нахіліўся на мяне, як смяротна паранены, які вось-вось упадзе. Перакошаныя ліштвы, абадраная ашалёўка, шыбы, вясёлкавыя ад старасці. На парадным ганку паміж прыступкамі выраслі лопухі, ваўчкі, магутны скрыпень, які амаль закрываў дзверы. А да чорных дзвярэй праз калюжу былі пакладзены дзве цагліны. Дах быў зялёны, тоўсты ад тлустых пушыстых імхоў. У шэрае акенца ўнутранасць хаты здавалася панурай і занядбанай. Словам, хатка на курыных ножках. Не хапала толькі бабы-ягі, якая ляжала б на дзевятай цагліне і казала: "Фу-фу, чалавечым духам тхне!"

Але хутка з'явілася і яна. У акно на мяне глядзеў твар жанчыны, такі сухі, што здаваўся чэрапам, абцягнутым жоўтай скурай. Сівыя патлы валасоў падалі на плечы. Пасля з'явілася рука, якая ківала мне сухім, як курыная костка, пальцам.

Я стаяў знадворку, не ведаючы, да мяне ці да каго іншага звернуты гэты зварушлівы прызыў.

Пасля адчыніліся дзверы, і на двор высунулася тая самая

галава.

- Сюды, літасцівы пан Грыгор, - сказала галава. - Тут забіваюць няшчасных ахвяр.

Не скажу, каб пасля такога суцяшальнага запэўнення мне палка захаделася зайсці ў гэты дом, але старая сышла з прыступкі і прадягнула мне над лужынаю руку.

- Я даўно чакала вас, мужны збаўца. Справа ў тым, што мой раб Рыгор выявіўся душыцелем накшталт Сіняй Барады. Вы памятаеце, мы чыталі з вамі пра Жыля Сінюю Бараду. Такі гжэчны, галантны кавалер. Я б даравала Рыгору, каб ён забіваў так галантна, але ён хлоп. Што зробіш?

Я пайшоў за ёю. У перадпакоі ляжялі на падлозе кажух, побач з ім сядло, віселі на сцяне бізун і некалькі закарэлых лісіных шкур. Акрамя таго, тут стаяў трохногі зэдлік і ляжаў бокам партрэт нейкага мужчыны, брудны і прадзёрты наўскос. А ў наступным пакоі быў такі гармідар, як быццам тут змяшчаўся чатырыста год таму філіял Грунвальдскай бітвы і з тых часоў тут больш не змяталі пылі і не мылі шыб. Стол з ножкамі ў выглядзе антычных гермаў быў пастаўлены коса, ля яго крэслы, падобныя на ветэранаў вайны, бязногіх і ледзь дыхаючых. Шафа ля сцяны нахілілася і пагражала ўпасці камусь на галаву. Ля дзвярэй стаяў на падлозе вялікі бюст Вальтэра, вельмі падобнага на гаспадыню, і какетліва на мяне паглядаў з-пад анучы, якая замест лаўраў вянчала ягоную галаву. У адным кутку прыткнулася трумо, запэцканае нечым вельмі падобным на птушыны памёт. Апрача таго, верхняя палова трумо была пакрыта шарам пылу, затое з ніжняй паловы пыл быў старанна сцёрты. Чарапкі пасуды, скарынкі хлеба, косткі рыбы пакрывалі падлогу. Усё гэта было, як у гняздзе птушкі-зімародка, дно якога выслана рыбнай лускою. І сама гаспадыня нагадвала зімародка, гэту змрочную і дзівосную птушку, якая любідь самоту.

Яна павярнулася да мяне, я пабачыў зноў яе твар, на якім нос павіс амаль да падбародка, і рот з вялікімі зубамі. Зубы здаваліся асабліва вялікімі, бо былі адкрыты разам з дзяснамі, як быццам на твары не хапіла скуры на тое, каб прыкрыць рот.

- Рыцар, чаму б вам не сцерці гэты пыл, з верхняй паловы трумо? Я хацела б бачыць сябе ва ўвесь рост. Ва ўсёй прыгажосці.

Я толькі хацеў было выканаць гэта, як яна раптам сказала:

- А вы вельмі падобны да мяйго нябожчыка мужа. Ух, які гэта быў чалавек! Ён жыўцом узнёсся на неба, першы з людзей пасля !ллі-прарока. А Раман жывым трапіў у япраметную. Гэта ўсё злы геній яноўскага наваколля - дзікае паляванне караля Стаха. З таго дня я пакінула прыбіраць у гэтым доме на знак сваёй жалобы. Праўда, прыгожа? I так рамантычна!

Яна какетліва ўсміхнулася да мяне і пачала строідь вочкі па няпісяных правілях пянсіёнаў высакародных дзявіц: "Вочкі на субяседніка, пасля ўбок з лёгкім няхілам галавы, зноў на субяседніка, у верхні кут залы і ў зямлю".

Гэта была злосная пародыя на чалавечыя пачуцці. Усё адно як малпа пачала б нечакана спявяць песню Афеліі ў англійскім арыгінале.

- Тут прыгожа. Толькі жахліва! Уй, як жяхліва! Бр-р-р!.. Бр-р-р!..

Яна раптам кінулася ад мяне на падлогу і залезла гялавою пад купу нейкіх брудных януч.

- Прэч! Прэч адсюль! Вы кароль Стах!

Жанчына білася і крычала, яе жоўтая нага выглядала з пыльных рызманоў. Я з жахям падумаў, тто, магчыма, такі будзе лёс усіх людзей наваколля, калі незразумелы жах будзе і далей чорным крылом вісець над гэтай зямлёй.

Я збіраўся адступіць, як нечая рука лягла на мяё плячо і грубы мужчынскі голас сказаў:

- Чаго вы тут? Хіба вы не бачыце, тто яна трохі... дзівачка?

Хлоп пайшоў у перадпакой, прынёс адтуль прадзёрты партрэт мужчыны ў фраку і з "Уладзімірам" у пятлічцы і паставіў яго на стол. Пасля выцягнуў жанчыну з рызманоў, пасадзіў яе перад партрэтам.

- Пані Культа, гэта не кароль Стах, не. Гэта з'явіўся пан фельдмаршал паглядзець на славутую тутэйтую красуню. А кароль Стах, вось ён, на партрэце, ён зусім мёртвы і нікога не можа забіць.

Жанчына паглядзела на партрэт. Сціхла. Мужчына дастаў з-за пазухі кавалак хлеба, чорнага, як зямля. Старая паглядзела на невядомага, засмяялася радасна і пачала шчыкадь пальцамі хлеб і класці яго ў рот, усё гледзячы на партрэт.

- Кароль Стах. Мужанёк ты мой. Што вароціш свой твар?!

Яна то драпала партрэт, то радасна нешта шаптала яму і

ўсё ела хлеб. Мы атрымалі магчымасць размаўляць. Я глядзеў на мужчыну, апранутага ў сялянскую світку і поршні - скураныя палескія лапці, а ён глядзеў на мяне.

Мужчына быў год пад трыццаць, выключна высокі і добра складзены, з магутнымі пукатымі грудзьмі, трохі гарбаватай, калі сядзеў, спіною і загарэлай шыяй. Доўгія вусы рабілі твар суровым і жарсткаватым. Гэтаму ўражанню дапамагалі яшчэ дзве зморшчкі паміж броваў і шырока пастаўленыя пякучыя вочы. Белая магерка была насунута нізка на лоб. Чымсьці вольным, лясным веяла ад яго.

- Вы, пэўна, Рыгор, вартаўнік Кульшы?

- Так, - адказаў ён з іроніяй. - А вы, напэўна, новы госць пані Яноўскай? Чуў я пра такую птушку. Добра спяваеце.

- І вы заўжды так з ёю? - Я паказаў на старую, якая засяроджана плявала ў партрэт.

- Заўжды. Вось ужо два гады, як яна такая.

- А чаму вы яе не завязеце ў павет лячыць?

- Шкода. Як была здаровая, дык госці ездзілі, а зараз ніякая сабака... Шляхта! Паночкі нашы, туды іх...

- І цяжка даводзіцца?

- Ды не, калі я на паляванні, дык Зося глядзіць за ёю. Ды яна не часта шалее. І не патрабуе многа. Толькі хлеба вельмі многа есць, а так нічога не хоча. Ён выцягнуў з кішэні яблык і прадягнуў старой:

- На, пані шаноўная.

- Не хачу, - адказала тая, упісваючы хлеб. - Паўсюль атрута, толькі хлеб чысты, божы.

- Бачыце, - сказаў Рыгор змрочна. - Сілком раз на дзень гарачым кормім. Пальцы мне часам пакусае, калі даём, так і схопіць. А нядрэнная была пані. Ды хоць і дрэнная, нельга кідаць божую душу.

І ён усміхнуўся такой вінаватай дзіцячай усмешкаю, што я здзівіўся.

- І чаго гэта яна?

68
{"b":"829347","o":1}