Калі мы выехалі з парку на верасовую пустку, што ішла ля Волатавай прорвы, і брама зачынілася за намі ў апошні раз, і ўжо заскакалі вакол курганы і пусткі, я пабачыў чалавека, які стаяў ля дарогі.
Чалавек гэты пайшоў вялікімі крокамі нам насустрач, затрымаў за аброць каня, і мы пазналі Рыгора. Ён стаяў у сваім кажусе, зблытаныя валасы падалі з-пад магеркі на лоб, на добрыя дзіцячыя вочы.
Я скочыў з воза.
- Рыгор, дарагі, што не прыйшоў развітадца?
- Хадеў адных вас сустрэць. Цяжка мне пасля гэтай гісторыі. Вы малайцы, што едзеце, тут паўсюль вам усё будзе нагадваць старое.
Палез рукою ў кішэнь і, пачырванеўшы, дастаў гліняную
ляльку.
- Гэта вам, Надзея Раманаўна... Можа, паставіде дзе... успамінаць будзеце...
Надзея ўзяла яго за скроні і пацалавала ў лоб. Пасля дастала з вушэй завушніцы і паклала іх у шырокую чорную далонь паляўнічага.
- Будучай жонцы тваёй.
Рыгор крэкнуў, пакрудіў галавою.
- Бывайце вы... Бывайце, лепей, хутчэй... А то адзін грэх з вамі: разрумзаешся, як баба... Дзеці вы. Жадаю вам найлепшага, самага добрага на зямлі.
Я расцалаваў Рыгора ад усяе душы.
- Рыгорка! Лепшы друг! Ёдзем з намі, перасядзіш той час, калі будуць шукадь Дубатоўка і іншых. А то яшчэ які-небудзь паскуднік заб'е цябе.
Вочы Рыгора пасуровелі, і жолвы зарухаліся на сківідах.
- Го, няхай паспрабуе!..
I рукі ягоныя сціснулі доўгую стрэльбу, аж жылы на іх надзьмуліся.
- Зброя ў руках. Вось яна. Няхай возьмуць! Не паеду. Маё царства - лясы. I гэтае царства павінна быць шчаслівым.
- I я веру ў гэта, - проста сказаў я.
Калі мы ад'ехалі далёка, я з узлесся ятчэ раз пабачыў на кургане ягоны вялізны сілуэт. Рыгор стаяў на фоне чырвонага неба з доўгай, вытэй галавы, стрэльбаю ў руках, у кажусе поўсю наверх, які абцягваў яго ладную постаць. Вецер развейваў яго доўгія валасы. Цар лясных мясцін!..
Мы праехалі лясы праз дзень, таксама на світанні. Тут толькі я зразумеў, якая была розніца паміж яноўскім наваколлем і гэтай зямлёй. Мокрая высокая трава, сонца, радасць...
I над чыстымі хаткамі бусліныя вялізныя гнёзды і блакітная цішыня.
Гэта была новая, зусім іншая Беларусь. Там-сям стаялі на рэчках сукнавальні - зусім іншая эпоха, іншыя звычаі.
Як жа павінна была глядзець на гэта мая жанчына з вясемняттттятягя стагоддзя, калі нават я за гэтыя тыдні забыў усё гэта!..
Я глянуў на тую, тто мелася стаць маёй жонкай. Вочы яе былі тырока i шчасліва раскрытыя, яна прыціскалася да мяне i часам перарывіста ўздыхала, як дзіця пасля слёз.
Мне вельмі хацелася, кяб ёй было ятчэ лепт. I я часам нахіляўся і цалаваў яе тонкую руку.
Непакоіла мяне ў той час, ды і пазней, толькі яе хвароба. Таму я наняў на ўскраіне горада маленькую хатку з садам. Урачы сказалі, тто гэта пройдзе ад спакойнага жыцця.
I сапраўды, гэта пряйтло, калі яна пражыла са мною два месяцы і сказала, тто ў нас будзе дзіця.
Мы акружылі адзін аднаго такім морам пятчоты і ўвагі, такой любоўю, тто я нават праз дваццаць год здзіўляўся гэтаму, як сну. Нам было добра паўсюль, нават у Сібіры, куды я трапіў у 1902 годзе. Яна была больт чым проста жонкай, яна была другам да смерці.
Мы жылі доўга і тчасліва, як у песні:
Пакуль сонца ззяла над грэшнай зямлёю...
Але ятчэ і зараз я часам бачу ў сне сівыя верасовыя пусткі, чэзлую траву на паверхні прорваў і дзікае паляванне караля Стаха, якое скача па дрыгве. Не бразгаюць цуглі, моўчкі сядзяць у сёдлах прамыя постаді коннікаў.
Вецер развейвяе іх валасы, плашчы, грывы коней, і самотная гострая зорка гарыць над іхнімі галовамі.
У жахлівым маўчянні шалёна скача над зямлёю дзікае паляванне караля Стаха.
Я прачынаюся і думаю, што не прайшоў ягоны час, пакуль ёсць цемра, голад, нераўнапраўе і цёмны жах на зямлі. Яно - сімвал усяго гэтага.
Хаваючыся напалову ў тумане, імчыць над змрочнай зямлёй дзікае паляванне.
Змест
Вока тайфуна Былі ў мяне мядзведзі Краіна Цыганія Калядная рапсодыя
Лісце каштанаў
Дзікае паляванне караля Стаха
Караткевіч У.
Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці. - Мн., Маст. літ., 1974. - 352 с.
Новую кнігу пісьменніка Уладзіміра Караткевіча складаюць апавяданні на сучасныя тэмы, аповесць «Лісце каштанаў» - аб жыцці і прыгодах падлеткаў у гады Айчыннай вайны - і гістарычны дэтэктыў «Дзікае паляванне караля Стаха»