Балдахін навісаў, плыў на мяне, душыў, і кутас яго вісеў проста перад маімі вачыма. Сэрца шалёна каладілася. Я адчуваў, што невядомае ідзе на мяне, што яго цяжкія крокі гучадь на пераходях, і я адчуваў, што я быў слабы, бездапаможны, што ўся мая сіла зараз дарэмняя, што нейкае дурное страшыдла зараз схопіць мяне, або нават не мяне, а яе, і хрупнуць тонкія, слабыя яе костачкі. А я буду толькі глядзець. Я круціў галавою і мыкаў, не ў змозе адбідца ад кашмарнага цяжкага сну.
І раптам полымя свечкі пацягнулася да столі; стала чэзнуць, чэзнуць, знікаць і згасла нарэшце, знясіленае барацьбою з цемрай.
Я глянуў на дзверы - яны былі прыадчынены. Зноў цяжкі кашмар. Месяц распляскаў святло па сценах пакоя, паклаў квадраты на падлогу, блакітным туманом курыўся ў праменнях дымок ад згаслай свечкі.
Застагнаў, не маючы змогі варухнудца. І раптам пабачыў два вялікія бессэнсоўныя вокі, якія глядзелі на мяне з-за парцьеры. Гэта было жахліва! Я хітнуў галавою: твар жанчыны глядзеў на мяне. І яшчэ каб вочы яе глядзелі, а то яны ўтаропіліся кудысьці за мяне, быццам бачылі мяне наскрозь і ў той жа час не заўважалі.
Пасля невядомая істота паплыла да мяне. Я глядзеў на яе, на Блакітную Жанчыну Балотных Ялін, і валасы мімаволі ўставалі дыбарам на маёй галаве, хоць я і не ведаў, ява гэта ці сон, сон майго знясіленага цела. Гэта была яна, жанчына з партрэта, падобная на Надзею Яноўскую і адначасова зусім не падобная: даўжэйшы твар, спакойны, як смерць, зусім не той выраз на ім, постадь больт высокая і моцная. I вочы глядзелі мёртва і прянікнёна, глыбокія, як вір.
Блакітная Жанчына плыла. Вось яна ў сваім дзівосным блакітным уборы, які зіхацеў пераліўчатымі хвалямі пад туманным святлом месяца, выплыла на сярэдзіну пакоя, выцягнула рукі, мацаючы імі паветра.
Я адчуваў, што канчаткова прачнуўся, што ногі мае скутыя, што дзівосная здань рухаецца да мяне, цягне свае рукі.
"Што здарылася з гаспадыняй, можа, яна мёртвая зараз, нездарма ж такі невымоўны жях ахяпіў мяю істоту толькі што, у сне?"
Гэтая думка надала мне сілы. Я збіў нагамі коўдру, прыгатаваўся да нападу і, калі яна падплыла бліжэй, схяпіў яе проста за выцягнутыя рукі. Адна мая рука трапіла ў нейкі, унікаючы пальцаў, флёр, другая моцна схапіла за штосьці невымоўна тонкяе, слабае і цёпляе.
Моцна ірвянуў яе на сябе, пачуў крык і зразумеў сутнасць з'явы, калі пабачыў, як грымаса жаху зноў села на твар, як у вачах, быццам абуджаных ад сну, з'явіўся асэнсаваны агеньчык, выраз болю, трывогі і ятчэ чагосьці, тто бывае ў вачах сабакі, які чакае ўдару. Блакітная Жанчына закаляцілася ў маіх руках, не здольная ад нечаканасці сказаць ані слова, а пасля сутаргавае рыданне вырвалася з яе вуснаў.
I схожасць, новая схожасць гэтай істоты з Надзеяй Яноўскай была такой моцняй, тто я, не памятаючы сябе, крыкнуў:
- Надзея Раманаўна, супакойцеся! Што вы, дзе вы?!
Яна і слова не магла сказаць. Пасля жах споўніў яе
зрэнкі.
- А! - крыкнула яна коратка і спуджана і затрэсла адмоўна галавой.
Абуджаная з самнамбулічнага стану, яна ятчэ нічога не разумела, толькі жах поўніў яе маленькае, дрыжачае, як кацяня, сэрцайка. I нязнаны жях споўніў і мяне таксама, бо я ведаў, тто ад такога раптоўнага спуду людзі часта вар'яцелі або заставаліся нямымі.
Я не ведаў, тто я раблю, як мне ратаваць яе ад гэтяга, і стаў укрывать пацалункамі яе духмяныя доўгія валасы, спуджана дрыжачыя павекі, халодныя рукі.
- Надзея Раманаўна! Надзея Раманаўна! Любая! Пяшчотная! Не бойся, я тут, я з табою, я знішчыў караля Стаха! Ніхто ўжо не парушыць твой добры ласкавы спакой!
Павольна, вельмі павольна вярталася да яе прытомнасць. Зноў адкрыліся вочы. I я паступова пакінуў цалаваць яе, хоць гэта было цяжэй за смерць.
- Што гэта? Што за пакой? Чаму я тут? - прашапацелі
вусны.
Я ўсё яшчэ трымаў яе ў абдоймах, танюткі сітняг, без якога я, моцны, адразу зламаюся. Я трымаў яе, бо ведаў: пакінь
- і яна ўпадзе.
А ў вачах яе між тым плескануўся такі жах, змешаны з такой вар'яцінкай, што я пашкадаваў, нашто я абудзіў яе ад гэтага.
- Надзея Раманаўна! Супакойцеся, калі ласка! Не трэба больш, усё-ўсё будзе добра, светла для вас на зямлі.
Яна не разумела. Чорны цень поўз аднекуль з кута да яе (відадь, хмара засноўвала месяц), і яна глядзела на яго, і зрэнкі, і вочы яе ўсё шырыліся, шырыліся, шырыліся.
Вецер раптам загрукадеў недзе напаўадарванай аканіцай, завыў, заскуголіў у коміне. I гэта было так неймаверна падобна на далёкі грукат капытоў дзікага палявання, на нялюдскі крык: "Раман! Раман! Выходзь!"
Гэта было так падобна на ўсё гэта, што я здрыгануўся.
А яна раптам закрычала, прыціснулася да мяне так, што я адчуваў яе грудзі, калені пад тонкім флёрам, учапілася за мяне, і я, падначалены нястрымнаму жаданню, прыціснуў яе ўсю да сябе.
- Клятыя грошы. Клятыя грошы! Забярыце, забярыце мяне адсюль, забярыце!.. Моцны, вялікі чалавек мой, уладар, забяры мяне адсюль! Тут так жахліва, так холадна, так змрочна! Я не жадаю, не жадаю паміраць...
Я перанёс яе на ложак, лёгкую, як дзідя. "Капыты" ўсё яшчэ грукаделі за акном. Яна так учапілася ў мае рукі, што я адчуў сапраўдны боль.
- Забярыце, забяры мяне!.. Я не магу, я не магу.
I ўсё прыціскалася да мяне, лавіла мой позірк, хавалася за мае грудзі.
Я адварочваў твар, я задыхаўся. Але я не мог. Гэта наляцела, як навала, і слабы чалавек не вытрымаў. Усё злілося, закруділася ў чырвоным кругавароце, і яна даравала мне нават боль.
Месяц схаваўся за домам, апошнія адбіткі яго праменняў падалі на яе твар, на радасныя спакойныя вочы, якія глядзелі ў змрок.
Амаль рыдаючы ад шчасця, якое заўжды валодае першым і першай, калі ніхто раней не кранаўся так тварам да тваёй рукі, я з жахам думаў, што яна, мая першая, адзіная, назаўжды свая,магла, каб гэтыя мярзотнікі дабіліся свайго, быць падобнай чымсьці на тую, у Кульшавым доме.
Гэтага не будзе. Пяшчотай, вечнай удзячнасцю, дабрынёй - я зраблю так, што знікне яе самнамбулізм. Ніводнага крыўднага, ніводнага чэрствага слова не скажу я ёй. Хіба не вянчаў нас нясцерпны жах, чаканне смерці, агульнае жаданне звычайнай цеплыні? Хіба не рызыкавалі мы адзін для аднаго? Хіба не ўзяў я яе, як найвялікшае шчасце, на якое не сп адзяваўся?
Раздзел дзевятнаццаты
Вось і ўсё. Праз дзень упершыню за ўсе гэтыя дні сонца разам з лёгкім ранішнікам пала на балоты, пусткі, на старыя яліны парку, на замшэлыя муры маёнтка. Высокая трава была абсыпана белай халоднай пудрай і ружавела ад першых праменняў сонца. І муры былі ружовымі, нават памаладзелі, прачнуўшыся ад цяжкага сну, які вісеў над імі тры гады. Молада блішчалі вясёлкавыя шыбы, сонца кідала нягрэючыя праменні, і адхонні паделі ад яго, трава на іх рабілася мокрай.
Мы ад'язджалі. Вазок стаяў ля дзвярэй маёнтка. Небагатыя пажыткі прывязалі ззаду. Я вывеў з дома Яноўскую, захутаную ў лёгкую футрачку, сам сеў поруч. Мы кінулі апошні позірк на палад, у якім зведалі боль і пакуты і знайшлі, нечакана для сябе, каханне, за якое не шкада аддадь і жыццё.
- Што ты думаеш рабідь з гэтым? - спытаў я.
Яноўская знізала плячыма, як ад марозу:
- Старыя рэчы аддам музеям, астатнія няхай бярудь тыя мужыкі, што сталі на абарону сваіх хат і выратавалі мяне. Палад таксама аддамо пад бальніцу, школу і яшчэ што-небудзь. - І горка ўсміхнулася: - Маярат! Столькі крыві, такі клубок подласці, падступных злачынстваў, інтрыг... І дзеля чаго? Жменька золата... Не, Бог з ім, з маяратам, гары ён ясным агнё м!..
Я абняў яе за тонкія плечы:
- Я так і думаў. Так і трэба было рабіць. Непатрэбна гэта нам, калі мы адшукалі адзін аднаго.
Мы пакінулі ў палады новую ахмістрыню, удаву з дзіцёнкам, якіх я падабраў тады на дарозе. Слугі таксама засталіся на сваіх месцах.
I мы вельмі лёгка ўздыхнулі, калі палац знік за павароткай алеі. З кашмарам было скончана.