- Спалохалася пасля смерці Рамана. Усе яны тут у чаканні жывуць, і, я скажу, большасці так і трэба. Мудрагелілі над нашым братам.
- Ну, а Яноўскай таксама?
- Пра Яноўскую не скажу. Добрая баба. Яе шкада.
Я нарэшце асмеліўся. Я зразумеў - гэта не здраднік.
- Слухай, Рыгор, я прыйшоў сюды, каб спытаць пра тое-
сёе.
- Пытай, - сказаў ён, таксама пераходзячы на "ты", што мне вельмі спадабалася.
- Я вырашыў разблытадь гэтую справу з паляваннем караля Стаха. Разумееш, ніколі не бачыў прывідаў, хачу рукамі памацаць.
- Прывіды... - гмыкнуў ён. - Добрыя прывіды, калі іхнія коні самым сапраўдным гноем свае сляды пэцкаюць. І потым, навошта вам гэта, пан ласкавы? Якія такія прычыны?
- Не называй ты мяне панам. Я такі самы пан, як ты. А прычына - што ж... цікава проста. І шкада гаспадыню і многіх людзей.
- Так. Пра гаспадыню і я чую, - скоса глянуў Рыгор і хмурна ўсміхнуўся. - Мы гэтыя рэчы разумеем. Гэта ўсё адно як Зося мне. А чаму ты мне не кажаш, што ты на іх злуешся, адпомсціць жадаеш? Я ж ведаю, як ты ад дзікага палявання ля ракі ўцякаў.
Я быў уражаны:
- Адкуль ведаеш?
- У чалавека ёсць вочы, і кожны чалавек пакідае след на зямлі. Толькі нявістныя не бачадь. Уцякаў ты, як чалавек з розумам. А вось горш тое, што я іхнія сляды заўжды губляю. І пачынаюцца яны, і канчаюцца на гасцінцы.
Я распавёў яму пра ўсё, з самага пачатку. Рыгор сядзеў нерухома, вялікія шурпатыя рукі яго ляжалі на каленях.
- Я даслухаў, - сказаў ён проста, калі я скончыў. - Ты мне падабаешся, пан. З мужыкоў, ці што? І я так думаю, што ты калі і не з мужыкоў, дык ля мужыкоў блізка ляжаў. І сам я даўно думаў гэтых зданях траханудь, каб пер'е паляцела, ды таварыша не было. Калі не жартуеш, давай разам. Але ж, бачу я, ты гэта толькі зараз прыдумаў: звярнуцца да мяне. Чаму раптам так прыдумаў? І чаго хацеў да гэтага?
- Чаму вырашыў, сам не ведаю. Пра цябе казалі, што ты Яноўскую, калі яна сіратой засталася, шкадаваў. Надзея Раманаўна казала, што ты нават хацеў вартаўніком у Балотныя Яліны перайсці, ды не атрымалася. Ну і потым спадабалася мне, што ты незалежны, што хворую так даглядаеш. А да гэтага я проста жадаў спытаць, чаму якраз у той вечар, калі загінуў Раман, дзяўчынка затрымалася ў Кульшаў?
- Чаму затрымалася, я ведаю. У той дзень у маёй гаспадыні дзяўчаты сабраліся з навакольных фальваркаў. Весела было. А вось чаму яе, Яноўскую, запрасілі сюды - я не ведаю, яна ж тут колькі гадоў да гэтага не была. Але пані, самі бачыце, якая, яна не скажа.
- Чаму не, - усміхнулася раптям амаль разумна старая. - Я скажу. Я зусім не звар'яцела, мне проста так зручна і бяспечна. Папрасіў запрасіць бедную Надзейку пан Гарабурда. I ягоная ж пляменніца была тады ў мяне. Такому рыцару, як вы, пан фельдмаршал, я ўсё скажу. Так, так, гэта Гарабурда даў тады такую параду ўзяць дзіця. У нас усе такія добрыя. Натыя вэксалі ў пана Дубатоўка - ён іх не падаваў да сыскання. Гэта, маўляў, залог, тто будзеце часта ездзіць да мяне ў госці, піць віно. Я вас заряз нават сілаю магу запрасіць піць гарэлку... Так, усе запрашалі Надзейку. Гарабурда, і фельдмаршал Кяменскі, і Дубатоўк, і Рамян і кароль Стах. Вось гэты. А бедная ж твая галовачка! А ляжаць жа твае косы залатыя поруч з бацькавымі касцямі.
Мяне перасмыкнула ад гэтага галошання па жывым чалавеку.
- Бачыце, нямнога даведаліся, - панура сказаў Рыгор. -Выйдзем на хвіліну.
Калі мы выйтлі і лямант старой сціхнуў, Рыгор буркнуў:
- Дык давяйце шукаць разям. Карціць і мая дута на гэта дзіва паглядзець. Я буду на зямлі шукаць і сярод простых людзей, а вы ў паперках ды сярод шляхты. Можа, і знойдзем.
Вочы яго раптям сталі злоснымі, вугальныя бровы з'ехаліся да пераносся:
- Бабы д'яблам выдуманыя. Iх трэба ўсіх задушыць, а за нямногіх, тто застануцца, хлопцам усім перадутыцца. Але тто зробіш...
I лагічна скончыў:
- Вось і я, хоць шкада маёй лясной волі, хоць, можа, і дажыву век адзін у лесе, усё ж часам пра Зоську думаю, якая тут таксама жыве. Можа, і ажанюся. Яна кухаркяю тут. Дык вось тто я скажу табе, сябар. Таму я і табе паверыў, тто сам так часам пачынаў шалець з-за чортавых бябскіх вачэй. (Я зусім не думаў пра гэта, але не палічыў патрэбным пераконваць гэтага мядзведзя.) Але скажу табе шчыра. Калі ты прыйтоў падбіць мяне на гэта, а потым здрадзіць - многія тут на мяне зубы точаць, - так і ведяй - не жыць табе на зямлі. Рыгор тут нікога не бацца, наадварот, Рыгора ўсе баяцца. I сябры ў
Рыгора ёсць, іначай тут не пражывеш. І страляе гэтая рука добра. Так што ведай - забю.
Я глядзеў на яго з дакорам, і ён, глянуўшы мне ў вочы, засмяяўся, быццам у бочку, і зусім іншым тонам скончыў:
- А наогул, я цябе даўно чакаў. Здавалася мне чамусьці, што ты гэтай справы так не пакінеш, а калі пойдзеш разблытваць яе - мяне не абмінеш. Што ж, дапаможам адзін аднаму.
Мы развіталіся з ім на ўзлессі, ля Волатавай прорвы, дамовіўшыся аб новых сустрэчах. Я пайшоў дадому надянькі, праз парк.
Калі я з'явіўся ў Балотныя Яліны, прысмерак ужо агарнуў парк, жанчына з дзіцем спала, нагадаваная ў адным з пакояў на першым паверсе, а гаспадыні не было ў доме.
Я чакаў яе з гадзіну і, калі стала ўжо зусім цёмна, не вытрымаў, і пайшоў насустрач. Я не паспеў далёка адысці змрочнай алеяй, як пабачыў белую постаць, якая палахліва рухалася мне насустрач.
- Надзея Раманаўна!
- О-о, гэта вы? Дзякуй Богу. Я так непакоілася. Вы пайшлі нацянькі?
І засаромелася, апусціла вочы ў зямлю. Калі мы падыходзілі да палада, я сказаў ёй ціха:
- Надзея Раманаўна, ніколі не выходзьце з двара ўначы. Абяцайце мне гэта.
Мне ледзь удалося вырваць у яе гэтае абяцанне.
Раздзел дзевяты
Гэта ноч прынесла мне разгадку аднаго цікавага пытання, якое выявілася зусім нецікавым, калі не лічыць таго, што я лішні раз пераканаўся ў тым, што подласць жыве і ў дурных, добрых, наогул, душах.
Справа ў тым, што я зноў выйшаў уначы на крокі, пабачыў ахмістрыню са свечкай і зноў прасачыў яе да пакоя з шафай. Але на гэты раз я вырашыў не адступаць. Шафа была пустая, значыцца, шукаць трэба было там. Я пахітаў дошкі ў задняй сценцы (шафа стаяла, засунутая ў нішу сцяны), пакрудіў усё, што магчыма было крудідь. Пасля паспрабаваў падняць іх угару і пераканаўся, што мае спробы маюць поспех. Бабуля была,напэўна, глухаватая, іначай яна пачула б мае практыкаванні. Я з цяжкасцю пралез у атвор і пабачыў скляпеністы ход, які спускаўся строма ўніз, як быццам у сутарэнне. Збітыя цагляныя прыступкі збягалі ўніз, і ход быў такі вузкі, што я чапляўся плячыма за сценкі. З цяжкасцю спусціўся па прыступках і пабачыў невялічкі, таксама скляпеністы пакоік. Ля сцен яго стаялі скрыні, акутыя палосамі жалеза, дзве шафы. Усё гэта было адчынена, і аркушы пергаменту і паперы ляжалі паўсюль. Пасярэдзіне пакоя стаяў стол і ля яго грубы табурэт, а на ім сядзела ахмістрыня і разглядала нейкі пажоўклы аркуш. Мяне ўразіў выраз сквапнасці на яе твары.
Калі я ўвайшоў, яна закрычала з перапуду і паспрабавала схавадь аркуш. Я паспеў узяць яе за руку.
- Пані ахмістрыня, дайце мне гэта. І ці не скажаде вы, чаму вы кожную ноч ходзіце сюды, у таемны архіў, што робіде тут, нашто палохаеце ўсіх сваімі крокамі?
- Ух ты, бацюхна мой, які спрытны!.. - незадаволена сказала яна. - Усё яму ведаць трэба.
І, відаць, таму, што знаходзілася на першым паверсе, загаварыла з выразнай народнай інтанацыяй:
- А скулля з макам ты не хочаш? Бачыце вы, што яму трэба! І аркуш схаваў. Каб ад цябе твае дзеці так хлеб на старасці год хавалі, як ты ад мяне той аркуш! У мяне, можа, больш правоў тут сядзець, чым у цябе. А ён, бачыце, сядзідь ды пытаецца. Каб на цябе так верады сядалі ды не пыталіся!
Мне гэта апрыкрала, і я сказаў ёй:
- Ты што, у турму захацела? Ты чаго тут? Ці, можа, ты адсюль дзікаму паляванню знакі даеш?