Литмир - Электронная Библиотека

Таму нікога не здзівяць мае злосць і хандра.

Я быў у такім настроі, калі адзін мой знаёмы параіў мне паехадь у Н-скі павет, месца, якое нават у той час лічылася глухім.

Ці думаў ён, што я там ледзь не звар'яцею ад жаху, адкрыю ў сабе мужчынскую мужнасць і знайду... Але не будзем забягаць наперад.

Зборы мае былі нядоўгімі, я сабраў невялікі сак, узяў котчы вазок і хутка пакінуў "сталіду" гэтага параўнаўча цывілізаванага павета, каб адрачыся ад усялякай цывілізадыі, пераехаўшы ў суседні лясны і балотны павет, што па тэрыторыі мала чым паступаўся перад якой-небудзь дзяржавай, накшталт Люксембурга.

Спачатку паабапал дарогі цягнуліся яшчэ палеткі з раскіданымі там-сям дзічкамі, падобнымі на дубы. Трапляліся вёскі з цэлымі калоніямі буслоў, але потым урадлівая глеба скончылася і пацягнуліся бясконцыя лясы. Дрэвы стаялі, як калоны, ігліца на дарозе глушыла стук колаў. У лясных ярах пахла прэллю і цвіллю, раз-пораз зрываліся з-пад самых капытоў коней цецеруковыя чароды (цецерукі заўсёды збіваюцца ў купу восенню), там-сям глядзелі з-пад ігліцы і верасу чырвоныя або счарнелыя ад старасці брылі сімпатычных тлустых баравікоў.

Два разы мы начавалі ў лясных глухіх вартоўнях і радаваліся, калі бачылі праз начны змрок немачныя агеньчыкі іх сляпых акон.

Ноч, плача дзіцёнак, якога ядуць прусы, коні на двары трывожацца чагосьці - напэўна, блізка праходзіць мядзведзь, -над верхавінамі дрэў, над лясным акіянам часты зорны дождж.

У хаце не прадыхнуць, дзяўчынка люляе нагой калыску. Старажытны, як свет, напеў: "А-а-а..."

Не хадзі, коцю, па лаўцы

Буду біці па лапцы,

Не хадзі, коцю, па масту -

Буду біці па хвасту!

А-а-а!

О, якая жахлівая, якая вечная і нязмерная твая туга, Бе ларусь!

Ноч. Зоры. Першабытны змрок лясоў.

І ўсё ж нават гэта было Італіяй у параўнанні з тым, што мы пабачылі праз два дні.

Лес пачаў чэзнуць, радзець, і хутка бязмежная раўніна адкрылася нашым вачам.

Гэта не была звычайная раўніна, на якой коцяць рудыя рэдкія хвалі нашы жыты, гэта не была нават дрыгва - дрыгва ўсё ж не пазбаўлена разнастайнасці: там ёсць трава, ніцыя скарлючаныя дрэўцы, там можа бліснуць азярцо, - не, гэта быў самы жахлівы, самы безнадзейны з нашых краявідаў: тарфяныя балоты.

Трэба быць чалавеканенавіснікам, каб выдумаць такія мясціны, і ўяўленне пра іх можа з'явіцца толькі ў пячорным мазгу зласлівага ідыёта. Але гэта не было выдумкай, вось яны ляжалі перад намі...

Неабсяжная раўніна, роўная, як стол, была карычневага, нават бурага колеру, безнадзейна роўная, нудная, змрочная.

Часам трапляліся на ёй вялізныя купы нагрувашчанага камення, часам буры конус - нейкі пакрыўджаны Богам чалавек, выбіраў тарпу невядома дзеля чаго, - часам сіратліва глядзела на дарогу адным акенцам хатка з высокім комінам, і вакол яе - ані дрэўца. І нават лес, які цягнуўся за гэтай раўнінай, здаваўся больш змрочным, чым на самай справе.

Праз якую гадзіну пачалі і на гэтай раўніне трапляцца астраўкі лесу, чорнага, у мхах і павуцінні, толькі часам роўнага, а больш за ўсё скарлючанага, як на малюнках да страшнай казкі.

Але гэтыя ляскі з'яўляліся і знікалі, і зноў цягнулася раўніна, раўніна, бурая раўніна.

Я гатовы быў зараўці ўголас ад крыўды.

І надвор'е на такі выпадак стала псавадца: нізкія чорныя хмары паўзлі нам насустрач, там-сям з іх цягнуліся наўскос зямлі свінцовыя палосы дажджу. Ніводнай птушкі-пасмяцюхі не траплялася нам на дарозе, а гэта была дрэнная прыкмета: павінен быў пайсці цяглы начны дождж.

Я хацеў быў завярнуць да першай хаткі, але і яны больш не трапляліся. Памінаючы ліхам майго знаёмага, я сказаў фурману, каб ён ехаў хутчэй, і шчыльна закруціўся ў плашч.

А хмары накіпалі, чорныя, нізкія, дажджавыя; над раўнінаю цягнуўся прысмерак, такі непрытульны і халодны, што мурашкі паўзлі па скуры. Недзе бліснула нясмелая асенняя маланка.

Я толькі паспеў адзначыць неспакойнай думкаю, што гэта занадта позна для навальніды, як на мяне, на коней, на фурмана абурыўся акіян халоднай вады.

Нехта аддаў раўніну ў лапы ночы і дажджу.

І ноч гэтая была цёмная, як сажа, я не бачыў нават сваіх пальцаў і толькі па паштурхванню вазка здагадаўся, што мы яшчэ едзем. Фурман таксама, відадь, нічога не бачыў і цалкам аддаўся інстынкту коней.

Не ведаю, ці сапраўды быў у іх які інстынкт, але хутка вазок наш пачало кідадь з байрака на байрак, з ямы на нейкі бугор і зноў у яму.

Шматкі гразі і нейкай твані ляцелі ў вазок, на плашч, мне ў твар, але я хутка асвойтаўся з гэтым і маліўся толькі аб тым, каб не наехаць на якую прорву: самыя жахлівыя твані трапляюцца менавіта сярод такіх балот, праглыне і вазок, і коней, і людзей, і ўранцы ніхто нават не здагадаецца, што тут хтосьці быў, што тут дзве хвіліны крычала чалавечая істота, пакуль бурая каша не налезла ў рот, што зараз гэтая істота ляжыць разам з коньмі на тры сажні ніжэй паверхні праклятага месца.

Нешта раўнула з левага боку: доўгі, працяглы, нялюдскі крык. Коні тузанулі вазок - я ледзь не выпаў - і памчалі кудысьці, відадь, напрасткі па балоце. Пасля штосьці хрумснула, і заднія колы вазка пасунуліся ўніз. Адчуваючы, што пад ногі мне надякае нешта мокрае, я таргануў за плячо фурмана. Той з нейкай абыякавасцю сказаў:

- Гінем, пане. Тут і гамон.

Але мне не хаделася памірадь. Я схапіў руку фурмана, расціснуў яму пальцы і, выхапіўшы пугу, пачаў хвастадь па тым месцы ў цемры, дзе павінны былі быць коні.

Нехта нема закрычаў такім голасам, што коні, відадь, спудзіўшыся, шалёна тарганулі вазок, ён задрыжаў увесь, як быццам таксама намагаўся вырвадца, пасля штосьці голасна цмокнула пад коламі.

Вазок нахіліўся, затросся яшчэ мадней, загігатала кабыла. І штосьці здарылася. Вазок зноў пакаціўся і хутка загрукатаў па нечым цвёрдым. Толькі тут я зразумеў, што нема крычаў не хто іншы, як я. Мне стала сорамна.

Я збіраўся ўжо было папрасіць фурмана, каб ён спыніў коней на гэтым адносна цвёрдым, каб перачакаць ноч, але тут дождж быццам зрабіўся рэдкім, і адначасова штосьці мокрае і калючае хвастанула мяне па твары. "Яловая лапа, - адзначыў я. -Значыцца, гэта лес. Коні спыняцца самі".

Але прайшоў час, лапы яшчэ разы са два дакраналіся да маёй галавы, а вазок не скакаў па карэннях, каціў роўна і гладка. І коні аніводнага разу не спыніліся.

Значыцца, гэта была лясная дарога.

Я вырашыў, што яна павінна кудысьці давесці нас, і аддаўся на волю лёсу. І сапраўды, мінула, можа, хвілін трыццаць, і наперадзе замігцеў цёплы жывы агеньчык, такі ружовы і прывабны сярод гэтай золкай і мокрай цемры.

Праз некаторы час можна было пабачыць, што гэта не хата палясоўшчыка і не будан смалакура, як я падумаў быў спачатку, а нейкая вялікая будыніна, занадта вялікая нават для гарадскога дома. Перад ёю - клумба, вакол мокрыя шаты дрэў, чорнае жарало яловай алеі, адкуль мы выехалі.

Ганак быў пад нейкім высокім навесам, на дзвярах вісела цяжкае бронзавае кальцо.

Спачатку я, потым фурман, пасля зноў я грукалі гэтым кальцом у дзверы. Грукалі нясмела, грукалі трошкі мацней, білі кальцом наводмаш, спыняліся, клікалі, пасля білі нагамі - хоць бы які водгук.

Нарэшце за дзвярыма захадзілі, няўпэўнена, нясмела. Пасля пачуўся аднекуль з вышыт сіпаты жаночы голас:

- Хто такія?

- Мы падарожныя, цётухна, пусціце.

- А ці не з палявання вы часам?

- Якое там паляванне, мокрыя ўсе, ледзь на нагах стаім. Дальбог, пусціце нас.

Голас змоўкнуў, пасля з нейкімі ноткамі нерашучасці спытаў:

- А хто ж вы такія? Прозвішча як?

- Беларэцкі маё прозвішча. Я з фурманам.

Бабуля за дзвярыма раптам пажвавела:

- Граф Бе ларэцкі?

- Спадзяюся быць графам, - адказаў я з плебейскай непачцівасцю да тытулаў.

44
{"b":"829347","o":1}