Литмир - Электронная Библиотека

Афармiцель зрабiў усё, што прасiў Малы чалавек, i пайшоў дадому пешкi. Праз хвiлiну яго абагнаў зусiм пусты аўтобус.

Афармiцель не паслухаў Малога чалавека i не пайшоў праз сквер. Калi ён звярнуў у завулак, яму насустрач выйшлi з двара дзве дзяўчыны.

— Добры вечар, — павiталася дзяўчына ў малiнавай сукенцы.

— Добры вечар, — паўтарыла сяброўка ў сiнiх сандалях.

— Вечар добры, — афармiцель спынiўся.

— Прабачце, нам вельмi няёмка, але, можа, вы нас пачастуеце цыгарэтаю?

— Калi ласка, — афармiцель прапанаваў цыгарэты.

— Дзякуй вам, — сказала тая, што была ў сукенцы.

Тая, што была ў сiнiх сандалях, толькi кiўнула.

— У мяне ёсць вiно, — афармiцель пстрыкнуў па рулоне.

Дзяўчаты запытальна глянулi адна на адну.

— Мы не супраць, — сказала адна з iх.

— Можна пайсцi да нас, — прапанавала другая.

У дзяўчат была двухпакаёвая кватэра, але вiно пiлi на кухнi. Iграў магнiтафон. Афармiцель танчыў з дзяўчатамi. Калi скончылася кабернэ, ён пайшоў на вулiцу, спынiў таксi i набыў у шафёра бутэльку сталiчнай. Пiць афармiцелю больш не хацелася, ён i не пiў, а дзяўчаты пiлi з задавальненнем.

Потым дзяўчына ў сiнiх сандалях сказала, што стамiлася, i пайшла класцiся спаць.

Афармiцель танчыў з другой дзяўчынай, пакуль не ўгаварыў яе легчы спаць разам.

Яны па чарзе прынялi душ. Пакуль афармiцель чаргаваў гарачую i халодную ваду, каб пад кантрастным душам вярнуць сабе цвярозасць i бадзёрасць, дзяўчына разабрала ложак i схавалася пад коўдраю.

У яе была выдатная фiгура i ненавязлiвы тэмперамент.

Прачнуўся афармiцель на золку.

На развiтанне ён пацалаваў дзяўчыну, якая спала.

IХ. ДАМАВІК-3

Жонка ўзяла ключ ад паштовае скрынi i пайшла па газеты. Разам з газетамi яна прынесла ў кватэру лiст. На канверце друкаванымi лiтарамi было выведзена "Ад Дамавiка". У лiсце было напiсана наступнае:

Паважаныя муж i жонка, цi партнёры!

Не дзiвiцеся, калi прачытаеце гэты лiст. Больш за год назiраю за вамi, дакладней, за вашым iнтымным жыццём. Таму лiчу сваiм абавязкам даць цi прапанавацъ вам колькi парадаў.

Праз акно спальнага пакоя мне было цудоўна вiдаць мноства вашых палавых актаў. Мне спадабаўся сваiм тэмпераментам партнёр, i чэлес у яго нармальных памераў. Партнёрка больш стрыманая, але таксама любiць гэты занятак. Параю вам перад тым, як непасрэдна займацца актам, паболей расцягваць эратычную гульню. Мне здаецца, што ты замала ўзбуджаеш сваю партнёрку. Да прыкладу: пачнi з таго, што распранi яе да бялiзны, потым пачынай распранацца сам, а станiк i майткi здымай з партнёркi падчас свайго распранання. І не спяшайся. Потым цалуй партнёрку i пальцам ласкава-ласкава ўзбуджай секель... Потым цалуй грудзi... Партнёрка таксама не павiнна ляжаць без удзелу, а рукою браць твой чэлес, цалаваць яго, браць у рот... Дарэчы, мне вельмi не падабаюцца вашыя позы. Звычайна адна i тая ж. Трэба позы мяняць: партнёрка зверху; яна стаiць на каленях, а ты — ззаду; лежачы — ты ззаду... Бо, звычайна, яна ногi ўздымае, потым выпроствае i кладзе на ложак, а ты ў гэты час "працуеш", пэўна ж, нязручна, бо партнёрка худая, ногi яна павiнна трымаць i вышэй i шырэй...

Спадабаўся мне адзiн ваш акт, у мiнулую сераду. Вы забаўлялiся пад кружэлку "Бiтлз". Тады ты ўсё рабiў добра, але крыху зацягнуў узбуджэнне секеля языком, трэба таксама рабiць гэта больш разнастайна. Але вось ногi ты ёй задраў ну проста выдатна, я нават крыху спалохаўся, крый бог, парвеш ёй похву. Затое яна была ў экстазе i нават стагнала, чаго-чаго, а гэтага раней не заўважаў. І яшчэ, партнёрка павiнна спаць у начной кашулi, гэта ўзбуджае значна лепш. Мне на яе аголеную глядзець надакучыла.

Зрэшты, усяго вам найлепшага.

Забаўляйцеся часцей, бо ў мiнулым годзе вы рабiлi гэта ледзь не штодня, а цяпер толькi раз цi два на тыдзень.

Развiтваюся.

Дамавiк.

Жонка паказала лiст мужу. Той прачытаў, парваў яго на дробныя кавалкi i выкiнуў у сметнiцу.

Цяпер яны завешваюць шторы на вокнах так, каб не заставалася нiводнай шчылiны.

X. СУПРАЦОЎНІК

— Што ты робiш увечары? — спыталася сакратарка.

— Не ведаю яшчэ, — адказаў супрацоўнiк.

— Ты мог бы да мяне прыйсцi?

— А хто яшчэ пойдзе?

— Цiшэй. Нашто крычаць? Нiхто не прыйдзе.

— ...

— Няўжо ты не верыш, што можна вось так, раптоўна закахацца i прапанаваць сябе?

— ...

— Дык што, прыйдзеш?

— Заўтра прыйду.

Яна паклала яму ў кiшэню каталожную картку, дзе зграбным почыркам быў напiсаны адрас i тэлефон.

Ён вярнуўся ў кабiнет, дзе над паперамi схiлiўся калега.

— Жанчыны пашалелi, — сказаў супрацоўнiк.

— Пашалелi. Ты пра што? — калега ўзняў галаву.

— Падыходзяць i прапануюць сябе.

— За грошы цi так, з-за кахання?

— Так, без кахання i грошай.

— Ты адмовiўся?

— Не. Але ведаеш, у гэтым нешта не тое.

— Жанчына просiць, трэба iсцi, — калега схiлiўся над сталом.

Супрацоўнiк затэлефанаваў да сакратаркi з метро.

— Гэта я, — сказаў ён, — праз паўгадзiны буду.

— Чакаю, — сказала яна.

Калi ён здымаў куртку, яна пацалавала яго i прашаптала:

— Не палохайся, тут у мяне госцi, але яны хутка сыдуць.

Госцi сядзелi на канапе i глядзелi тэлевiзар. Іх было двое. Ён — худы, з акулярамi "ровар" на гарбаносым твары. Яна — зграбная славянка з папяловай фрызурай i ласкавай паставаю.

Транслявалi футбол.

— Хутка скончыцца, i мы пойдзем, — госць глядзеў на экран.

— Мы з табой былi ў кiно, глядзелi "Кiнг-Конг", — сказала госця да гаспадынi.

— Пра што фiльм? — спыталася тая.

— Пра каханне малпы i жанчыны.

У тэлевiзары зафуркаў свiсток арбiтра, i матч скончыўся. Госць падышоў да акна i сказаў:

— Дождж пачаўся. Можа, перачакаем?

— Трэба iсцi. Калi б мы выйшлi пасля сеанса, мы б не чакалi, а iшлi б, нават беглi б.

Супрацоўнiк падумаў, што ён з большым задавальненнем пераспаў бы з госцяй, чым з гаспадыняю, але гэта цалкам нерэальна.

Госцi зашпiлiлiся i сышлi ў вечаровы дождж.

Сакратарка села на каленi супрацоўнiку. Ён досыць пяшчотна пагладзiў яе па спiне. Пацалункi былi даволi прыстойныя.

— Так светла яшчэ... Не ведаю, што рабiць? — сказала сакратарка.

— А мне ўсё адно, светла цi цёмна.

— Тады я зараз прыйду.

Яна вярнулася ў кароткай кашулi, што ледзь-ледзь прыкрывала клубы.

— Я люблю на падлозе, — жанчына дастала з шафы крухмальную прасцiну i раскiнула яе на кiлiме.

Супрацоўнiк раптам падумаў, што ў яго можа нiчога не атрымацца, i спытаўся:

— Ты любiш спаць на падлозе, каб нельга было сказаць, што мы ўсе спiм у адным ложку?

— Распранайся. Цi давай я цябе распрану. Мне будзе прыемна.

Яна распранула яго асцярожна i нетаропка. Ён падумаў, што яна распранае яго, як нябожчыка. Яна скiнула праз галаву кароткую кашулю i легла на спiну. Ён думаў, што хадзiць у публiчны дом значна горш, чым рабiць тое, што ён робiць цяпер. Акт атрымаўся рацыянальны, з наборам стандартных паставаў, разрэкламаваных айчынным тэле-кiнематографам.

На працы супрацоўнiк i сакратарка рабiлi выгляд, што нiчога не здарылася, i мелi рацыю, бо рацыянальны акт — гэта гiгiена, i толькi.

Частка другая

ХI. ДАМАВІК-4

Мужчына прывёў дадому каханку. Яны пiлi вiно i займалiся эратычнымi гульнямi да знямогi.

Раптам дзверы ў кватэру адчынiлiся.

Мужчына ўскочыў з ложка i памкнуўся да дзвярэй, але на паўдарозе спынiўся i закрычаў:

— Хто тут? Што трэба?

У пад'ездзе адгукнулася рэха. Мужчына выглянуў з кватэры. На пляцоўцы нiкога не было.

— Напэўна, забыўся замок зачынiць. Вось скразняк i расхiнуў дзверы.

— Якi скразняк, калi ўсе вокны зачыненыя? — засумнявалася каханка.

4
{"b":"598165","o":1}