Литмир - Электронная Библиотека
A
A
Мацi
Паклiча ў падарожжа таямнiца
Схаваная ў недачытаны твор.
Паклiча да сваёй першакрынiцы
Выдатны i шматтомны кнiгазбор.
Пайду да запаветнае палiцы
Праз каталожны доўгi калiдор.
Пайду няспешна, нiбы па жывiцу,
У велiчны, сасновы, дзiўны бор.
Зноў трапiцца разгорнутая кнiга
Пра мiтусню, пра марнасць i настрой
Няўстойлiвы, часовы, як адлiга.
І знойдзецца старонка, наякой
Нясе паводка зрушаныя крыгi
У акiян, убездань i спакой.

НОЧ

Брату
Да брата завiтаў пад вечар,
Бо разумення не хапала,
Цi спачування неставала,
А мо зычлiвае сустрэчы...
Ён гаварыў пра недарэчнасць
Заўчаснай гiбелi Купалы,
Пра англамоўную навалу,
Пра Дух i кантаўскiя рэчы...
Сядзелi мы да позняй ночы.
Гадзiннiк бiў працягла глуха,
Спачатку раз, апотым двойчы...
Ён разважаў, ды я не слухаў,
Глядзеў убратавыя вочы,
А ў iх утойвалася скруха...

ПАПЛЕЧНIКУ

Нашто, скажы, каму такое трэба —
Каб рагатаў узброены вар'ят,
Калi працуе да знямогi кат,
А сквапны самагубца лiчыць срэбра?
Ты крыкнеш: "А такое без патрэбы!"
Але з нажом iдзе на брата брат,
Сумленныя глядзяць з-за тоўстых крат,
Няўклюдны блуд не лiчыцца ганебным...
Дык што рабiць, калi i быў, i ёсць
Нязгасны жах прад пашчаю пачвары,
Калi наўсцяж ашчэрваецца злосць?
Скажу табе, няхай сабе i марна, —
Змагайся, каб святое не звялось,
Ідзi на бой, iдзi самаахвярна!

ЦЫГАН

Я душу на пясок растаўку,
Не прадам гадам-цмокам волю,
І траву апяку кроўю-соллю,
Нож халодны аддам жабраку.
Упаду пад сухую сасну,
Пад самотную ў чорным полi,
З хрустам сцiсну кулак да болю,
Вып'ю воцату i засну...
Я прайду праз уласны скон,
Як святло працiнае сон
І як падае з неба камень.
Я прачнуся, вятры гудуць...
І зацiсну я голаў рукамi,
Каб смяротнага крыку не чуць.

СОН

Засынаю, iзноў засынаю,
Бо надзеi нiякай не маю,
І ў жыццi ўжо нiшто не трымае...
Засынае душа, засынае,
Перарэзаная трамваем;
А вар'яцтва душу абдымае,
Закалыхвае i спавiвае
Чорна-мутарным дымам адчаю...
Сон iзноў не прыходзiць ноччу,
Цемра выела мае вочы,
Пэўна, злыдзень мяне сурочыў.
Зазвiнеў палахлiвы званочак...
Прыпынiўся драпежны трамвай,
Невыносны навокал адчай.

БРАТЫ

На гары валуны гудуць.
Хмары шарая каламуць
Зверху падае на зару,
Абдымае, хавае гару.
Пад гарою гарыць агонь.
Праз агонь скача чорны конь.
На канi тым сядзiць салдат.
Пад гарою ляжыць яго брат.
Клiча коннiк: " Мой брат, устань!
Будзем разам змагацца са злом,
Назавём нашу справу дабром!"
Узнялася чырвоная здань,
Засiпела змяёю зямля,
Брату брат крыкнуў: "Зло гэта ж— я!"

СЦЯНА

Ляцiць душа —
Гудзе шаша.
Стаiць сцяна,
Дзвярэй няма.
Мая душа
Ў сцяну ўвайшла,
Як чортаў нож.
Чаму наўскос
Ляцiць душа?
Чаму наўпрост
І на пагост
Імчыць шаша?
Сцяна стаiць,
Душа балiць.

СЛУП

Эх, пайду
Дуб знайду.
Ссяку дуб,
Зраблю слуп.
Слуп стаiць.
Дол грымiць —
Бяда вакол.
Вазьму кол,
Заб'ю бяду,
Кiну ў ваду.
Сплыве вада —
Згiне бяда.
Час мiне —
Слуп згнiе.

АНТОН

Асфальт гарыць,
Шыпiць зямля,
Бетон трашчыць —
Паўзе змяя,
На той змяi
Сядзiць Антон.
Змяя паўзе...
"Эгэй, Антон!
Куды паўзеш?
Куды змяю
Сваю вядзеш?"
"Туды вяду,
Дзе спiць мой брат,
За далягляд..."

КАРОЛЬ

Страцiў розум вялiкi кароль
І завыў упарожнюю бочку.
І качаецца ў бочцы гул-боль,
І вiруе i ўдзень i ноччу...
Рэха рухаецца: праз замок,
Праз акно, па-над пляцам, нагорад...
І грымiць памiж хмар, нiбы рок,
Неразумнай iстоты той рогат.
Вушы слухаць стамiлiся вой,
Але цяжка паверыць людзям —
Што не клiча кароль на бой,
А вар'ят розум крыкам студзiць.
І чакае глухая зямля,
Хто ўсiм скажа: "Няма караля!"
2
{"b":"597953","o":1}