Литмир - Электронная Библиотека
A
A

Адам Глёбус

СКРЫЖАВАНЬНЕ

Падрыхтаванае на падставе: Глёбус Адам, Скрыжаваньне — Мінск: 1993

© Камунікат.org, 2012

ЖАХ

жах
жах
жах
увесь свет у крыжах, увесь свет
жах
жах
увесь свет у крыжах, увесь свет
жах
жах
жах
жах

СКРЫЖАВАННЕ

Адчынiце ўсе дзверы,
Паламiце замкi,
Адпусцiце ўсе душы
На чатыры бакi.
Паляцелi ўсе душы
На чатыры бакi,
Зачынiлiся дзверы
І ржавеюць замкi.
Я стаю на крыжы
Беларускiх дарог
І не бачу дзвярэй,
За якiмi ёсць Бог.

ВОЎК

Узыдзi на гару,
Абярнiся ваўком
І ляцi праз чатыры гады, —
Сваю мацi забудзеш
І родны свой дом,
Не сустрэнеш нiколi бяды.
А яшчэ сорак дзён,
Не шкадуючы ног,
Ты ляцi па пяску, па вадзе,
Па асфальце, па пыле,
Па бруку дарог,
Не спыняйся, крый Божа, нiдзе.
А калi на мяжы
Памiж ноччу i днём
Перакулiцца ўвесь белы свет,
Будзе ў цемры свяцiць
Ярка-чорным агнём
Непатрэбны i воўчы твой след.

ЧАРГА

Я стаяў учарзе па хлеб,
Дастаяўся, атамака соль.
Я прасiў: "Дайце мне мой хлеб!".
Мне далi ўкамянелую соль.
Ты стаяў учарзе па хлеб,
Дастаяўся, атамака спiрт.
Ты прасiў: "Дайце мне мой хлеб!".
А табе налiвалi спiрт.
Мы стаялi ў чарзе па хлеб,
Дастаялiся, тамака смерць.
Мы спыталi: "Адзе наш хлеб?".
Нам увочы глядзела смерць.

АТРУТА

У мяне ёсць атрута —
Вельмi лёгкая смерць.
Можна знiшчыць пакуты
Волю-вольную мець.
Лепей спаць узакутку
Цi пайсцi жабраваць,
Лепей выпiць атруту,
Чым людзей забiваць.
Не палохайся, дружа,
Самагубства, дальбог —
Гэта зброя для мужных,
А не для рабоў.

РОСТ

Удасканальваюцца мантажы,
За схемай распрацоўваецца схема.
Расце тэхнакратычная сiстэма,
Вось так на могiлках растуць крыжы.
Цiкава ўсё ж, ада якой мяжы
Нас давядзе законатэарэма,
Калi замест iскрыстай хрызантэмы
Квiтнеюць бiтумныя капяжы?

ТАСТАМЕНТ

Глыну крышталёвай, халоднай атруты,
Устуднi-лядоўнi здранцвее мой лёс,
І сыдуцца ў кропкi зямныя пакуты.
Труна прыплыве па рыпеннi калёс.
Але пачакайце, нетрэба мне долу,
Не трэба чаўна машыстовай труны.
Мяне панясiце з ампiрнага дому,
Туды, дзе па хмарах грымяць перуны.
Пад небам, навежы мяне пакладзiце,
Хай вострыя дзюбы арлоў, груганоў
Разблытаюць нерваў блакiтныя нiцi,
А даўгiя кiпцi iх зблытаюць зноў.
Хай велькая зграя чарцей i анёлаў
У трубы i дудкi напружана дзьме,
А ў грукаце сонечна-месячных колаў
Хай лета зруйнуецца ў чорнай зiме;
Вясна пераробiцца ў сонную восень,
Планета астыне ў крыклiвай мане.
Калi й застанецца ў шарасцi просiнь.
Вы там не шукайце нiколi мяне.

БЕЛАРУСКІЯ КРАЯВІДЫ

На глыбока-блакiтных нябёсах акрэслiўся шара-сухi элеватар.
Прыдарожны пануры валун бессаромна квiтнеў лiшаямi.
У высокае шорсткае жыта набегла i стала валошак багата,
Нiбы зорак ужнiўнi. Татарнiк сачыў, як салдат, запалямi.
Ядлаўцовыя дрэўцы нiяк не падыдуць адно да другога.
Каляiны лясныя не здатны пазбавiцца лiпкага, коўзкага мулу.
У лагчыне пяском непралазным разлазiцца ўшыркi дарога.
Люстраныя завоiны раска зялёнай лускою наўсцяж зацягнула.
Кураслеп, што яечны жаўток, напаляне разлiўся, расцёкся.
На далёкiх пагорках сiнее палоса дагледжанай лесапасадкi.
На дарожных адхонах трава закурэла да колеру воўчае поўсцi.
І ўсё роўна вяскоўцы там пасвяць свае нешматлiкiя статкi.

ЗIМОВЫ ЛЕС

Што нi раблю — адны памылкi спрэс.
Я сам сабе ўтвараю перашкоды,
Працуючы, калi патрэбны продых,—
І праца ў рэшце рэшт губляе сэнс.
Збяруся i паеду ў зiмнi лес,
Дзе iснуюць гармонiя дый згода,
Спакойна спiць знямелая прырода,
У белай форме — самы чысты змест.
Не ведаю, цi дастаткова слоў,
Каб знiкла спрацаванасць i маркота,
А на душы з'явiлася святло?
Але я спадзяюся i прашу:
Лясная цiша, дрэвы i сумёты,
На хвiлю апалiце мне душу.

БІБЛIЯТЭКА

1
{"b":"597953","o":1}