Литмир - Электронная Библиотека

І чаму-ж

ахвяры цяжкіх мук

не падняць

сваіх мільённых рук?

Не сказаць:

«Шпарчэй!

Мацней!

Мужней!» —

ня ськіпець каб сяньня

на ражне?

Мюнхэн, ліпень 1956

З цыклю

ВЭНЭЦУЭЛЯ

1.Сіла рэчы

Учора цяжка зробленая рэч

на ўсіх жывых глядзіць, нібы на рэчы.

І як ты формы ейнай ні калеч,

яна прыймае вобраз чалавечы...

На ёй відны і пот, і пальцы рук

майстроў мастацтва, творчыя удачы

душы, цярпеньня, высілкаў і мук,

і сэрца трапяткога пульс гарачы.

Нямая — рэч і сноў і насалод —

трымае, сьцяўшы, сілу чалавека...

І ён, хаваючы у мроях сум згрызот,

маўчыць, як крыўдай выцяты калека.

Мюнхэн, студзень 1958

2.Помнікі і абэліскі

На плошчы — помнікі і абэліскі

вялікім сьвету й богу Сонца-міту.

Схіляюся, паклон усім шлю нізкі —

халоднай броньзе, мармуру й граніту.

А ў думках паўстае маіх: каторы

зь іх край вось гэты мілаваў бясконца?

І вецер з гор данёс: «Канкістадоры,

прыкрыўшыся сьцягамі бога Сонца,

ня мелі ў сэрцы любасьці. На балі

агню й мячоў паклалі ў дамавіны

усё, што мы цаной крыві прыдбалі,

пакінуўшы гранітныя ўспаміны»...

Мюнхэн, студзень 1958

Слухаць мову тваю, Радзіма,

у маленсьцьве сваім прывык.

Ты сказала мне:

зь цемры зімаў

25-ты прыйшоў Сакавік!

Над вазёрамі,

над берагамі

плынных рэчак

жыло цяпло...

У суцэльнай

узьнёслай гаме

памірала чужое тло.

Сокі глебы паілі травы.

Сокі веры расьлі ў душы.

Дзень няўмерлай крывіцкай славы

сьлёзы долі людской сушыў.

Ды ня высушыў.

Здань Дракона

патушыла жыцьця прамень.

Ля Марыі — сьвятой іконы —

жыў у сэрцы Хрыста той дзень

вызваленьня і сымбаль Веры —

несьмяротны прамень жыцьця,

каб, як продкі нашчадкам, верыць

у абмыты крывёю сьцяг

Перамогі...

Дракон драпежны,

прагавіты мае крыві,

зруйнаваў майго краю межы,

каб упадак жыцьця жывіць.

Не памёр Сакавік —

жыве ён!

У маленсьцьве да волі прывык.

Хай-жа цемру і боль разьвее

41-шы наш Сакавік!

1959

Роднае слова

Я ня жыў безь цябе.

Шанаваў і сьцярог,

лашчыў ласкай

і казкай лясною,

каб ня ўмерла,

крый Божа,

ля чорных дарог

Беларускае роднае слова.

Ня згінайся, малю я,

расьці і жыві.

Будзь і сокам,

і звонам вясновым,

але ў сэрцы маім,

у іскрыстай крыві —

Беларускае роднае слова!

Кожным гукам зьвіні,

пладзі песьню-красу.

Ты —

жыцьця майго

скарб і аснова!

Як малітву, цябе

у сусьвет панясу —

Беларускае роднае слова!

Сьнежань 1962

ЗЬ НЕЗАВЕРШАНАГА

_________

Хоць у сьне ты мне, вазёрная, прысьніся,

неспакой свой сном мо’ сяньня супакою.

Я-ж крывёю на каменьнях долі высек

несьмяротнае, як сьвет, імя такое —

Беларусь.

Ад менскіх дымных камяніцаў

пачынаўся шлях мае хады ўпартай.

49
{"b":"552371","o":1}