Литмир - Электронная Библиотека

— Паглядзі. Дык будзеш ведаць.

З таго часу, як толькі  пачынаўся серыял. Аўхім ішоў да Грышкі. Просю зацікавіла, чаго б гэта.  Неяк падчас рэкламнай паўзы, Прося пакіравала да суседа. Адчыніла дзверы — мужчыны, расчырванелыя, падвяселеныя, сядзелі за сталом. На стале недапітая паўлітэрка.

— Аўхімка, ты што? Здурнеў? Гаспадарка недагледжаная. А ты тут гарэлку жлукціш? Якое свята, каб хто спытаў?

— У нас сваё свята, Грышка ўзняў чарку. — За нашага сябра Юрася Жыгімонта! Дзякуй яму за добрую перадачу.

— От я вам зараз дам! І вашаму сябру ўвалю дык увалю! Дзе ён схаваўся? Дай сюды пляшку!— Памкнулася Прося.

— Не, цётачка, не ты яе сюды паставіла, не ты і забярэш.А сябар наш далёка. У тэлевізары. Ведаеш такую перадачу “Падарожжа дылентанта”? У нас — абмеркаванне перадачы. Сянні глядзелі пра Нясвіж. Пра яго гаспадароў Радзівілаў. От весела жылі! Улетку пасыпалі дарогу соллю. Мядзведзя ў сані — каталіся, —   рагатаў Грышка.

—   Ты мне зубы не загаворвай. І лапшу на вушы не вешай. Аўхімка,  пайшлі двору!

— Ну, ты ж чула. Мы яшчэ не ўсё абмеркавалі.

— Даражэнькая цётка Прося. Мы выпілі за Радзівіла Сіротку. За Радзівіла Рыбаньку. А за пана Каханку — не. Так што, ці далучайся да нас, ці…— рвшуча сказаў Грышка.

Баба Прося кульнулася за парог. Яе чакаў серыял.

Потым яна вывучала праграму тэлебачання, пераканалася, што “Падарожжа дылетанта” бывае ў суботу раніцай. Назаўтра Прося паднялася раней, выпаліла ў печы, напякла бліноў. Калі паснедалі зірнула на гадзіннік.

— Аўхімка, уключай  целявізар. І зрабі мацней, каб і я  ўсё чула.

Неўзабаве з гасцёўні пачулася: “Дзень добры, панове!” Прося начапіла акуляры і ўставілася на экран. Вядучы распавядаў пра нейкае старадаўняе мястэчка. Прося нават не чула пра яго ніколі, а паселішча мае надзвычай цікавую гісторыю. Тут некалі быў магутны і прыгожы замак.

— І адкульён усё ведае? І гаворыць так складна. Не саб'ецца, не заікнецца, — дзівілася Прося.

— Дык ён жа вучаны. І артыст адмысловы, — важна зазначыў Аўхім, узрадаваны, што Просю зацікавіла перадача.

Дні праз тры патэлефанавала  старэйшая дачка: у пятніцу прыедуць у госці.

— От добра! А то мы даўно ўнукаў не бачылі,— узрадавалася Прося, але тут жа схамянулася: — Аўхімка, а як жа з перадачай? Яны спяць да дзесяці. Хай бы і яны паглядзелі. Трэба раней іх пабудзіць, каб у дзевяць паснедаць.

У наступную суботу ў прызначаны час дзед з бабаю, дачка з мужам, малыя Светка і Алежка сядзелі перад экранам.

— Дзень добоы, панове! — павітаўся вядучы.

— Алежка,  мы з табой — панове, — хіхікнула Светка.

— Ціха. Дай паслухаць. — адмахнуўся ад сястры Алежка.

— Мама, а што значыць — дылетант? — не сядзелася малой гарэзніцы.

Мама разгублена зірнула на мужа Васю.

— Мусіць, гэта чалавек, які не спец у свайё справе. Не ведае, што і як рабіць. Адным словам, дзілетант.

— Тата,  калі ён не спец.. Ну . не ведае, што і як рабіць, дык чаму яго пусцілі на экран? Чаму ён можа навучыць? — разважаў малы мысляр Алежка.

— Не скажыце,  — запярэчыла Прося. —   Еты Юрасёк усё чысценька ведае. Усё наскрозь.  І дужа анцярэсна гаворыць

— Як на мой розум. Дык ён прыкідваецца дзілетантам. Ролю такую іграе. А сам, канешне, усё ведае. Кніжкі чытае. Рыхтуецца. Вось паслухайце,— важка, аўтарытэтна падсумаваў сямейны дыспут дзед Аўхім.

— Сёння я раскажу вам пра старадаўняе мястэчка Мажэйкава, — апавядаў вядучы.— Пэўна, усе ведаюць карціну Васняцова “Тры асілкі” Дык вось. На ёй меўся быць і чацвёрты асілак Мажэй. Але чалавек ён быў сціплы. Не любіў пазіраваць мастакам. Таму і не трапіў на карціну. Затое паселішча назвалі яго імем. А потым яно стала Вялікім Мажэйкавам.

— Помніш, Вася, мы разгадвалі крыжаванку? — спыталася Просіна дачка ў свайго мужа. — Там было пытанне пра  аўтара гэтай  карціны. Мы не адказалі. Цяпер будзем  ведаць.

— Канечне. Я думаю. трэба купіць карту Беларусі. Павесім яе ў дзіцячым пакоі. Светка і Алежка будуць глядзець перадачу і адзначаць, дзе яны пабылі. А то мы ні храна не ведаем свой край, — адказаў муж Васіль.

Баба Прося цішком зірнула на Аўхіма. Стары, нібы змоўшчык, падміргнуў.

Цяпер яны дружна глядзяць тэлеперадачу “Падарожжа дылетанта” і не сварацца нават тады, калі трэба ісці на дрывотню і завіхацца там з ручною пілою “Дружба-2”. Дзякуй суседу Грышку за добрую падказку.

Падводны масаж, альбо Як дзед Аўхім у санаторыі “працэдурваўся”

Ці ведаеце вы, што такое падводны масаж? Не, пэўна, не ведаеце. Як не ведаў і мой герой. Слаўны ветэран працы Аўхім Іванавіч. Мусіць, ён так і пайшоў бы на той свет, не зведаўшы насалоды падводнага масажу, калі б не патрапіў у санаторый “Зялёны бор”.

А гісторыя вось якая. Ездзіць па санаторыях Аўхім не любіў. Зрэшты ,у  яго ніхто і не пытаўся, ці хоча ён туды ехаць. Ці трэба нешта палячыць. За свае семдзесят ён засвоіў простыя ісціны: няма лепшай рэчы, чым з Просяй на печы, ды асбліва пасля лазні. Што найлепшая мікстура — дзве кроплі вады на сто грамаў першаку. А на закусь — кавалак сала з часнаком. Але з кожным годам усё мацней даймаў радыкуліт Часам сцісне паясніцу, нібы абцугамі, ні ўстаць, ні легчы. Яно й не дзіва: амаль сорак гадоў круціў Аўхім абаранак  руля. Паслухаўся  Просі, накрэмзаў заяву ў райсабес.

Неяк напрадвесні паведамілі: трэба хуценька збірацца ў санаторый, бо пуцёўка “гарашчая”. І вось дзед Аўхім з поліэтыленавай торбаю, у якой ручнік, прасціна, мыла, пляшка на тутэйшую  мінеральную ваду, “малянкоўская” шклянка на фітачай, шоргаў пантофлямі па даўжэзным калідоры санаторыя. Крочыў таропка, каб паспець з адной працэдуры на другую. Спяшаліся ўсе. Мужыны і жанчыны ў спартыўных касцюмах, з гэткімі ж валізкамі, навыперадкі перлі на свае працэдуры. Нібы імкнуліся дагнаць гады маладыя.

Пад вечар Аўхім так стаміўся, што ні рук, ні ног не чуў. Патыліца нібы свінцом налілася, значыць, падскочыў ціск. Мусіў ісці да дзяжурнай медсястры. Сімпатычнае бялявае дзяўчо паціскала гумовую грушу:

— Ну, і колькі вы націскалі, даражэнькая?

— Сто восемдзесят на дзевяноста. Зашмат.

— Нічога страшнага. Армянскі баланс, — супакоіў яе Аўхім.

— З гэткім ціскам жарты кепскія. Зраблю вам укольчык. Апускайце штаны. Уколы балючыя. Давядзецца пацярпенць.

Аўхім паслухмяна лёг на халодны тапчан. І тут жа адчуў балючы ўкол у левую ягадзіцу, затым — у правую. “Які бальнейшы?” — пацікавілася сястра. “Першы. Мабыць, на свежака”. — “гумарыст вы. Значыць, усё будзе добра”.

Але і назаўтра ціск быў высокі, галава цяжкая, як бязмен. Пасля ваннай дзед прысеў на канапу, бо ногі не трымалі. Ягоную стомленасць заўважыла кабета, якая сядзела побач. “У гэтым кабінеце зараз сеанс ароматэрапіі. Пойдзем, адапачнеце”.  Паклаў Аўхім санаторную кніжку на стол, сігануў у невялікі пакой. “Сядайце зручней. Сёння будзеце слухаць музыку пад водар карыцы.”. Дзябёлая медсястра запаліла тоўстую свечку, выйшла і шчыльна зачыніла дзверы. Неўзабаве Аўхім пачуў аддалены гул прыбою, прарэзлівы піск чаек. Уявіў сябе на беразе мора — у маладосці ён служыў на флоце. Потым сцішана загрукатаў гром. Зашумелі вершаліны дрэў, звонка заспявалі лясныя птахі. Спаць Аўхім і не думаў. Здзівіўся, што амаль усе жанчыны спяць. Налічыў іх восем, а ён, мужчына, адзін. “Восем дзевак. Адзін я”, — усміхнуўся сам сабе.

А музыка гучала, спявалі птушкі, шумеў лагодна лес. Прыемны, духмяны водар лунаў у паветры. Але сон Аўхіма не змарыў. Пасля сеанса яго ўпікнула гаспадыня ароматэрапіі: “Вы мяне падвялі. Вам не прызначана гэта працэдура. Калі хочаце да нас хадзіць, хай доктар прызначыць”.

— Добра. Схаджу да доктара.

І ён пайшоў да доктара. Але папрасіў выпісаць падводны масаж. Гэтую працэдуру вельмі хваліў сусед у пакоі.

— А ці можна адмяніць дзірсанваль? — спытаў у доктара.

— Дэрсанваль? Адменім. І ручны масаж — таксама. І трэнажоры вам непатрэбныя. Вы чалавек вясковы. Руху хапае. А падводны масаж прызначаю. Завітайце зараз туды. Скажуць, у які час прыходзіць.

71
{"b":"551730","o":1}