— Трохі кашляе. Тэмпература нармальная. А я вару халоднае. Баюся, ці застыне. Ну, мый рукі. Будзем вячэраць. А мо душ прымеш?
— Так, лепей душ. Але я хутка.
У ванным пакоі прыемна пахла мядовым шампунем, лунаў тонкі фодар парфумы. Эх. каб зараз паляжаць з паўгадзіны ў цёплай вадзе, успененай шампунем, пацешыць грэшнае цела! Але разумеў, што опзна ўжо, Ада чакала, і яму хацелася любові. Таму нырнуў пад цёплы душ. Міжволі падумаў: і ў лясніцтве, і цяпер у райцэнтры не мае ні цёплага душа, ні цёплага клазета, не кажучы пра ванную ці метро. Не дзіва, што моладзь тышчыцца ў горад. Дый не толькі моладзь. Калі б меў чалавек ладны кавалак, свій дом з усімі выгодамі, дык наввошта яму клетка-кватэра ў гарадской камяніцы? Але такое, мусіць, будзе ў нас вельмі няхутка. Хоць ён чуў, што апошнім часам вакол Мінска закіпела будаўніцтва катэджаў, банкі выдаюць ільготныя крэдыты, толькі будуйся. Гэта эканамічны падрыў ідэалогіі сацыялізму: чалавек, які мае трохпавячрховы катэдж, у камунізм не паверыць і чакаць яго прыходу не пажадае, і ўсё будзе рабіць, каб роўнасць і брацтва не пусціць на парог.
Андрэй і Ада выпілі па кілішку за прыезд. Ён пазіраў жонцы ў вочы, разглядаў ейны твар, гэткі знаёмы , родны, прыкмеціў ля вушэй пасмачкі сівых валасоў. “Пастарэла мая бабулька”, Андрэй злавіў сябе на думцы, што параўноўзвае яе з Палінай. Там было новае, вострае пачуццё, а тут усё знаёмае, блізкае , звыклае, жанчына, з якой пражыта гэтулькі гадоў, выгадавалі дзяцей, ужо растуць унукі. Так, яна, можа, занадта дакарала, што доўга хадзіў без работы пасля абкама, пярэчыла, каб ехаў працаваць у зону — вядома, клапацілася пра яго здароўе, хацела быць рзам, а не жыць паасобку. Каханне не даруе дабраахваотнага расстання. Але ж ён мусіў туды ехаць, жыццё загнала яго ў радыяцыйную зону. І невядома, як бы паставілася да яго намеру іншая жанчына, тая ж паліна. Не, паліну на месцы жонкі ўявіць не мог, дужа мала яны ведаюць адно аднаго. “І ўвогуле, ты дома. Гані прэч усялякія думкі. Згаладалая жонка цябе чакае”, — настойліва параіў унутраны голас Андрэя.
Яму здалося, што Ада лашчыць яго, як ніколі пяшчотна. Не, не здалося, так было насамрэч. “Доўгае рассстанне распальвае каханне”, — падумаў Андрэй і сам здзівіўся, што атрымалася ў рыфму. Асаблівую всрыню пачуццям надавала разуменне: гэта апошняя ноч года.
Пасля бурных абдымкаў — У Ады нават вырвалася прызнанне. Што ён памаладзеў, падужэў, мабыць, радыяцыя спрыяе патэнцыі.
— Ёсць яшчэ порах, — задаволена ўсміхнуўся Андрэй.
— О, мілы мой, у цябе цэлы парахавы склад.
Звычайна Андрэй Сахута ўставаў рана, але ў апошні дзень года прачнуўся позна. Даў сабе паслабку, ляжаў, думаў, каму патэлефанаваць, што падарыць унуку, жонцы, дачцэ. Надзя з Толікам пераехалі да іх нядаўна, сваю кватэру здала нейкай фірме. Ада раілася з ім па тэлефоне наконт гэтага пераезду, вядома, ён пярэчыць не стаў.
— Што табе купіць, Ада? Усё-ткі Новы год, — спытаўся ён падчас сняданку.
— Ат, не турбуйся. Сёння што-небудзь купіць — праблема. Людзей усюды поўна. Для мяне лепшы падарунак — ты сам.
Кароткі зімовы дзень прамільгнуў неўзаметку. Параіўшыся з Надзяй, купіў унуку санкі. Пад вечар абнавілі іх: каталіся з невысокай горкі ў двары. Толік цешыўся падарункам, расчырванеўся, бы снягір, сам усцягваў саначкі на горку, адштурхоўваўся і скочваўся ўніз. Дзед Андрэй хадзіў па двары, пазіраў на асветленыя вокны дамоў, у некаторых праз шыбіны мігцелі рознакаляровыя лямпачкі на елках.
Што б ні дзеелася на свеце, якія б драматычныя падзеі ні адбываліся, Новы год прыносіць надзею на лепшае. І кожнаму хочацца верыць, што надзеі спраўдзяцца.
Увечары Андрэй глядзеў з унукам “Калыханку”, потым чытаў яму казкі. Малы ўважліва слухаў, затым пачаў пазяхаць, дзед падумаў, што ўнук вось-вось засне, а той раптам спытаў:
— Дзеда, а ў тваім лесе багата елак?
— О, вельмі! Таму што лес там вялікі. Там цячэ рака Бесядзь. У вёсцы над ракою жылі твае дзяды і прадзеды.
— Дык ты ж мой дзед. А прадзед гэта хто? Ён мяне ведае?
— Мой бацька Мацвей — гэта твой прадзед. А мая маці Кацярына — у вёсцы яе клікалі Кацерай, — твая прабабка. Іх ужо няма. Яны састарэлі і памерлі. От, некалі ўлетку з’ездзім на маю радзіму. Ты павінен ведаць, дзе жылі твае продкі. Там, праўда, зараз радыяцыя. Чарнобыль. Але мы яго пераможам.
— А ты бачыў радыяцыю? Яна што, уся чорная?
— Радыяцыю ўбачыць нельга. Яна ў зямлі, у вадзе. Вось, як соль ці цукар раствараецца ў вадзе, так і радыяцыя. Толькі яна шкодная для чалавека.
— Раз яна шкодная, дык навошта чалавек яе прыдумаў?
Пытанне ўразіла Андрэя Сахуту сваёй лагічнасцю. Ён пачаў тлумачыць, што з дапамогаю атамнай энергіі чалавек вырабляе электрычнасць, іначай у кватэры было б цёмна, на вуліцах не гарэлі б ліхтары, не хадзілі б па рэйках трамваі. Толік слухаў уважліва, хоць і не ўсё, відаць, разумеў. Раптам ён сказаў:
— Дзеда, а я не хачу паміраць. Раз нарадзіўся чалавек, дык хай жыве і жыве.
— Правільна, унучак. Мы будзем жыць. І мама твая, і бабуля. Усе будзем жыць. Насуперак усялякаму ліху.
— А ваўкі ёсць у тваім лесе, — нечакана спытаўся Толік.
— Ёсць. Але ваўкі не такія страшныя, як пра іх пішуць. Чалавека яны баяцца. У лесе багата птушак.
Андрэй перавёў гутарку на птушак, каб не палохаць малога: размова перад сном пра ваўкоў не дужа супакойвае дзіцёнка. Ён пералічваў, якія птушкі жывуць у лесе, гаварыў нетаропка, сцішаным голасам.
— А цяпер, унучак, яны ўсе спяць. Сінічкі зашыліся ў свае дуплянкі, сарокі дрэмлюць пад яловымі галінамі, вераб'і забіліся пад стрэхі. Усе, усе спяць Нават вецер стаміўся за дзень, прылёг пад высокаю елкай, уздыхае, варочпецца і ціха- ціха засынае…
Андрэй заўважыў, як паступова павекі малога нібы зліпаліся, дыханне зрабілася роўным, глыбокім. Сон змарыў малога мысляра. Ён пазіраў на ўнука і адчуў, што вочы павільгатнелі, ён гатовы заплакаць. Трывожнае пачуццё авалодала ім: што чакае ў жыцці гэтага малога чалавечка? Расце ён без бацькоўскай ласкі. “Які мярзотнік, — падумаў пра былога зяця, — кінуў такое дзіцятка. Я павінен замяніць яму бацьку. Падняць яго на крыло”. А яшчэ падумалася: жыць трэба доўга, каб дачакацца праўнукаў.
Пятро і Ева прыехалі гадзіны за дзве да Новага года. Даўнія сябрукі прыдзірліва агледзелі адно аднаго, асабліва прыглядаўся Пятро: быццам шукаў адбітак радыяцыі, сляды перажытага на твары, ва ўсёй паставе. Пераканаўся, што сябар трохі схуднеў, пастарэў, зрабіўся спакайнейшым, больш стрыманым, нават гаварыць стаў павольней.
Яшчэ з большай прыдзірлівасцю аглядалі адна адну жанчыны. Асабліва прыглядалася да госці гаспадыня, бо Ева была маладзейшая ажно на шэсць гадоў. Хоць ты, галубка, і маладзейшая, падумала Ада, але пастарэла ты мацней за мяне і патаўсцела болей. Прыбавіў вагі і Пятро, але свой “мазоль”, як ён выразіўся, не хаваў і не саромеўся яго.
— Ты малайцом, Андрэй. Стройны, паджары. Вось, што значыць праца на свежым паветры. А я сяджу, нібы крот, над рукапісамі. Свету белага не бачу. Бруха расце, хоць і зарадку раблю. І ў басейн хаджу. Уранні па выхадных днях бегаю.
— Прыедзь да мяне на месяц. Уладкую егерам. Увачавідкі твой мазоль спадзе.
Госці распраналіся, сцішана гаманілі, бо Андрэй без залішняй дыпламатыі папярэдзіў: малы Толік заснуў. Потым селі за стол. Пілі за стары год.
— Хоць Каза і наламала дроў, але, можа, усё наладзіцца. Утрасецца, уляжацца, — Пятро агледзеў застолле, зірнуў на Андрэя, быццам прасіў дазволу сказаць тост. — Развал Саюза закрануў мільёны людзей. Правільней, зламаў лёсы мільёнаў. А закрануў усіх, як раней пісалі і гаварылі, усіх савецкіх людзей. Мы выраслі пры гэтай уладзе. Мы — ейныя дзеці, — Пятро памаўчаў, уздыхнуў. — Дарагі мой дружа, Андрэй, табе, мусіць, давялося перажыць болей за ўсіх.
— Чаму болей за ўсіх? Я так не думаю, — запярэчыў Андрэй. — Давайце вып’ем за стары год.
— Не, прабач, дай мне закончыць. Я перайшоў з адной пасады на другую. Па сваёй ахвоце. Прычым цяпер маю большы аклад. А ты з высокай пасады грымнуўся на зямлю. З гэткай вышкі ды ў радыяцыйную зону. Я дакараю сябе, што не заўсёды падтрымліваў... І тут Ада Браніславаўна — малайчына. Яна забяспечыла тыл.