Литмир - Электронная Библиотека

О, Белая Каза! Колькі чаго ты нарабіла! Па насычанасці падзеямі гэтаму “казінаму”  году, відаць, няма роўных у гсіторыі чалавецтва апошніх дзесяцігоддзяў. Бывай, Каза! Вітаем Год Млапы! Хай будзе яна, Малпа, дабрэйшай!

У Караткевіча ёсць выдатны верш пра новы дзень: “Устану ранкам насустрач сонцу…” Апошняя страфа такая:

У новым дні ўсё прыгожым будзе,

Ён паўстане над новай зямлёй.

Паднімайцеся, добрыя людзі,

Крочыць к сонцу поруч са мной.

Як хочацца, каб у Новым годзе ўсё было прыгожым, каб добрых людзей паболела. Але чуе маё сэрца, стомленае жыццём і сонцам, што будзе бязладдзе, безгалоўе, цэны папруць ўгару. Чэргі яшчэ болей вырастуць. Галеча запануе ў нашым краі. Але, паўтару яшчэ раз, толькі б не было вайны. Астатняе ўсё — перажывем. Пераможам!

Хроніка БЕЛТА, іншых агенцтваў свету,  1991 г.

17 снежня. Наваполацк. Віцебская вобласць. Асацыяцыя шматдзетных сем'ў Наваполацка адсвяткавалсваю першую гадавіну. За мінулыя   месяцы  аргнаізаця  вырасла з 13 сем'яў да 160 сем'яў, якія маюць трох і больш дзяцей.

19 снежня. Анкара.   Кабінет міністраў Турцыі прыняў рашэнне прызнаць усе рэспублікі былога Савецага Саюза, якія абвяслі сваю незалежнасць.

20 снежня. Вашынгтон. 46-я сесія Генеральнай Асамьлеі ААН без галасавання прыняла  рэзалюцыю аб міжнародным супрацоўніцтве ў спрае вывучэння, змякчэння і мінімізацыі вынікаў катастрофы ў Чарнобылі.

30 снежня. Мінск. Лідэры адзінаццаці краін у Доме знешнеэканамічных сувязяў пачалі перамовы аб умацаванні СНД.

ХІХ

Марына Сахута не любіла святочныя дні. Нават у юнацтве рэдка хадзіла на вечарынкі — не было калі: старэйшая ў вялікай сям'і, першая памочніца бацькоў. А потым вайна — таксама было не да скокаў, хавалася ад немцаў, каб не пагналі ў Нямеччыну. Пасля вайны плаціла за бацькоў падаткі, страхоўку, пазыку, набывала малодшым братам падручнікі, штаны, гумовікі на ногі. На святы  яна прасіла галоўнага ўрача. каб паставілі дзяжурыць яе: аплата двайная і занятак ёсць, не трэба ламаць галаву, як правесці доўгія  святочныя дні.

Затое цяпер ёй так хацелася спяваць песні, скакаць, прымаць гасцей,  і яшчэ было даўняе жаданне, яшчэ з самага маленства — хоць раэ наесціся уахвотку марожанага. Неяк яна сказала пра гэта Бравусаву, той здзівіўся6

— Ты што, здзяцінела?

Марына пакрыўдзілася, ледзь не заплакала. Бравусаў датумкаў, што да чаго, прасіў прабачэння:

— Мілая мая, Марынка, не крыўдуй. Хвакцічаскі, ета ўсё правільна. Ты ж ніколі не нацешылася етым марозівам. Адно бачыла, як іншыя ласуюцца. І пра танцы ты неяк прагаварылася.. А я тады — кусь сябе  за язык: мы ж з табой,  хвакцічаскі, ні разу не скакалі ў клубе. Ну, каб на вечарынцы. І не чуў я раней, каб ты песню якую заспявала.

— Валодзечка, я ж і пець не ўмела. Чула, як матка спявала. Але ейныя песні забыліся. Цяпер вучуся ад радыё. Слухаю і ўслед паўтараю.

Бравусаў зразумеў, чаму некалі на юбілеі Івана Сырадоева яна падбухторвала суседак:

— Жанчынкі, дос вам есць і піць. Давайце якую песню…

— Ну, дык пачынай, — загамнілі кабеты.

Але пачаць Марына не адважылася. Знпйшліся смялейшыя. А яна ахвотна падцягвала. Падпяваў, размахваючы відэльцам, нібы дырыжор, і Бравусаў. Ён любаваўся Марынай і яго душа спявала. А Марына расчырванелася, сінія вочы, бы валошкі ў жыце, свяціліся  ад радасці. Як позняя кветка перад маразамі, расцвіла жанчына на схіле гаротнага, самотнага жыцця.

Марына часта спявала пад радыё, а іншы раз на двары мармытала сабе пад нос нейкую песеньку, бывала, што і кружылася пад музыку ў танцы, адна, калі  Бравусава не было ў хаце. У яе выспела вялікае жаданне: кожны дзень рабіць святам,  радавацца кожнаму імгненню жыцця.  У  яе было такое адчванне, нібы яна другі раз нарадзілася на свет. Сарамлівасць не дазваляла ёй раскрыцца перад мужам, але ён паступова пачаў разумець сваю другую жонку, і як мог, як умеў спрыяў ейнаму настрою на радасць.

— Хвакцічаскі, Марынка, ета правільна, — паўтараў ён любімае выслоўе: — З радасцю  мы перажывем  радыяцыю. А калі будзем хныкаць. Ды плакаць. То яна даканае нас.

Бравусаў радаваўся, што яшчэ можа прылашчыць жонку, што з ёй, з Марынай, зведаў нязнаную раней асалоду ад блізкасці з любімай жанчынай. А колькі ў яе было ласкі і пяшчоты! Пасля лазні Марына гатова была цалаваць мужа ўсяго з галавы да ног. І ён толькі на згоне жыцця зведаў, што такое мужчынскі аргазм: раней ён лічыў, што гэтае пачуццё могуць реражываць адно жанчыны,  дый то вельмі рэдка.

Уранні, пасля ночы кахання, Марына аж свяцілася ад радасці, пякла  дранікі, Бравусаў даставаў пляшку тапалёўкі — дзесьці вычыта, што вельмі карысная настойка гарэлкі на таполевых почках. Выпівала з дзесятак кропель і Марына, а гаспадар куляў поўную чарку, з асалодаю паўтараў словы Якуба Коласа:

— А нашча чарачку кульнуць, усё адно, што ў рай зірнуць…

Марына не пярэчыла, але сама поўнай чаркі не выпівала ніколі, ні ў якім застоллі. Ушчувала і Бравусава, бо той у кампаніі часцяком перабіраў норму.

— Калі будзеш куляць па поўнай  чарцы, той жонка табе неўзабаве не спатрэбіцца. Як і палова падушкі. Будзеш спаць адзін. А як палову чаркі кульнеш.  дык і на жонку не забудзешся.

Бравусаву  жончыны ўшчуванні былі , як мёдам па душы: значыць, яна хоча  спаць з ім,  дзяліць падушку напал. І ён пачаў стрымліваць сябе ў застоллі, болей налягаў на закусь, чымся на пітво. Жанкі пачалі ставіць яго ў прыклад сваім мужыкам-выпівохам, якія не ведаюць ніякай меры, гатовы заліцца гарэлкаю.

Марына апошнім часам упадабала адзначаць Новы год. Усёй душой ёй хацелася верыць праўдзівасці народнай прыкметы: калі весела сустрэнеш Новы год, дык увесь год будзе вясёлы і шчаслівы. Таму яна рыхтавалася да навагодняга свята з вялікім хваляваннем. У райцэнтры накупляла цацак, рознакаляровых шарыкаў, зайцоў, птушак. Зноў жа адной з прычын гэтага было тое, што ў дзяцінстве пра святочную елку-прыгажуню Марынка Сахута магла толькі марыць. І вось цяпер яе мара збылася. Але пад елку не магла яна класці падарункі для сваіх дзяцей, унукаў, — бо не мела іх. Гэта была яе незагойная рана, якая смылела заўсёды, адно прыціхла ў апошнія гады: радасць кахання прыглушыла застарэлы боль адзіноты.

Моцна ўзрушылі Марыну гібель Сырадоева, самагубства Косці Вароніна, таму гэты Новы год ёй хацелася сустрэць асабліва ўрачыста, каб у наступным годзе нічога падобнага перажыць не давялося. Вядома ж, яна сказала пра сваё жаданне мужу.

— Хвакцічаскі, ета правільна. Новы год варта сустракаць па-людску, весела. Невядома, колькі іх засталося ў нашым чысленніку, — міжволі ўздыхнуў Бравусаў. — Можа, запросім Мамуту з Юзяй? Ці, можа, да сына ў Белую Гару пойдзем. Уранні вернемся. Прагуляемся троху.

— У сына, пэўна, будзе свая кампанія. Маладыя, усе граматныя. Сучасныя. А мы з табой ужо старыя. Можа, я пагавару з Юзяй? Ці мы да іх, ці яны да нас.

— Добра. Запрашай іх. А калі яны захочуць, каб мы прыйшлі, то сходзім. Мы ўсё-ткі маладзейшыя. Кабанчыка заколем. А другога пазней. Праз пару месяцаў. Пеўніка засяку. А то яны б’юцца. Не падзеляць чубатак, — рагатнуў Бравусаў.

Апошнім часам Марына пасябравала з Юзяй і цяпер зразумела, што ў яе няма сябровак. Яны ўсе павыходзілі замуж, параз’ехаліся, разляцеліся па свеце, адзінае ў яе было апірышча — бацькі і браты. Бацькоў ужо няма, брат застаўся адзін, ды і той далёка. Марына неадкладна правяла перамовы. Юзя з радасцю адгукнулася на прапанову — сустрэць Новы год разам, але запрасіла суседзяў да сябе.

63
{"b":"551730","o":1}