Литмир - Электронная Библиотека

16 кастрычніка. Пятніца.  Першы выдваецкі канфлікт. Прыбягае да мяне шэф-рэдактар кнігі “Памяць” Сяргей Рудзянок: “Што рпабіць? У нас канліктная сітуацыя. Сутнасць вось у чым. Рэдактар-укладальнік кнігі. А ён гісторык, кандыдат навук, выхадзец з гэтага раёна, кажа: усе матэрыялы ёсць, няма толькі пра яўрэйскае гета. Сакратар раённай камісіі, а выдавецтва павінна ўлічваць яго думку. Бо раён плаціць грошы, кіраўнік раёна — член рэдкалегіі, ён жа і страшыня камісіі. Карацей, хто плаціць, той і заказвае музыку. Дык вось, сакратар кажа: артыкул пра гета заказаны аднаму старому яўрэю, а ён захварэў і надоўга, кніга можа выйсці і без гэтага артыкула. Узнклі іншыя пытанні. Укладальнік прапануе артыкул пра ьдзейнасць КДБ пасля вайны, падчас калектывізацыі. Раён — заходнебеларускі, там усё віравала, нібы ў катле. Прадстаўнік раёна — катэгарычна супраць. Рудзянок спрабаваў памірыць варагуючыя бакі:2Тут нам не трэба шпрацца. Метадычны цэнтр гэты артыкул здыме”. — “Дык у газетах жа пішуць і пра КДБ”,— нек здаваўся ўкладальнік. “У газетах пішуць, а ў кнізе не дадуць. Я гэта ведаю”,— аўтарытэтна даводзіў Рудзянок.

“Карацей,і прадстаўнік раёна, і уладальнік хочуць з вамі пазнаёміцца”.— закончыў свій аповед Рудзянок.

Я планаваў знаёмства пасля таго, як прачытаю усю кнігу, але жыццё ўносіць свае карэктывы. І сустрэча адбылася.О, гэта быў цырк на дроце!Не думаў, што стасуінкі укладальніка і раённага прадстаўніка гэтак накаліліся. І ў кабінеце счапіліся, нібы пеўнікі. Укладальнік, малады гісторык, працуе ў Акадэміі навук, высокі русявы, шчыры беларус. А галоўнае. Дасведчаны, прынцыповы. Даводзіў: “Чаму нельга пра Армію Краёвую? Там ваявалі беларусы за Беларусь!2 — “Глупства!— крычаў набычаны прадстаўнік раёна, каржакваты плечавень, лысая галава, бы качан капусты, на кароткай шыі.  У Арміі Краёвай былі паліцаі і здраднікі. У кнізе павінна быць аб'ектыўная гісторыя”. — “Вы самі сабе пярэчыце. Раз аб'ектыўнасць — значыць, і пра гета, і пра КДБ, і пра Армію Краёвую трэба. Вядома. Даць ацэнку, расставіць акцэнты”. — настойваў укладальнік.

Мне ён спадабаўся. Але ж не ўсё залежыць і ад выдавецтва. Я мусіў лавіраваць мтж Сцылай і Харыбдай, паабяцаў, калі ўсе артыкулы прачытаю, збярэмся яшчэ, абгавлоым усе спрэчныя моманты. А Рудзяноксядзеў, як мыш пад венікам. Хітрун! Маўляў, вы спрачайцеся, а ма яхата з краю. Вось табе і вядучы рэдактар!

Як толькі госці выкуліліся з кабінета, я адшукаў у блакноце каардынаты вучонага-гісторыка, яўрэя па нацыянальнасці — некалі ён браў удзел у тэлеперадачы, — патэлефанаваў яму, растлумачыў сітуацыю. “Матэрыялы ў мяне ёсць. Праз тыдзень артыкул будзе ў вас на стале.”. Трэба вучыцца ў яўрэяў, як шанаваць  гісторыю,  памяць пра сваіх людзей.

22 кастрычніка. Аўторак. Светлая раніца. Якая цудоўная сёлета восень! Восень крутга павароту ў жыцці. І не толькі ў мяне паварот, у Андрэя Сахуты — у жыцці ўсёй нашай Беларусі. Што будзе далей? Невядома. А як хочацца верыць у добрае!

На ўспамін пра гэтую восень пасадзіў на лецішчы дванаццаць ліп. Цэлую алею. І было гэтае дзейства ў мінулую суботу. Прыехаў з Мінска раніцай і цалюткі дзень шчыраваў, як пчолка, аж спіна ўзмакрэла. Пакуль выкапаў у лесе ліпкі: там некалі быў хутар, прывёз. Выкапаў ямкі, пасадзіў, паліў, прывязаў да калочкаў. Шчыраваў без абеду. Калі ўсе дрэўцы прыжывуцца — будзе прыгожая алея. Ліпа расчце хутка. Некалі зацвітуць — пчолкам будзе раздолле.

Яўрэй-гісторык прынёс сёння артыкул. Во, якая апертыўнасць! Адвёў да рудзянка, пазнаёміў, кажу: “Вось, Сяргей Дзмітравіч, аўтар прынёс артыкул, які нам патрэбны. Падрыхтуйце яго”. ьРудзянок аж аочы вылупіў, бо я не сказаў, што сам адшукаў аўтара. “О. гэта вельмі добра! І памер аптымальны. І здымкі ёсць”, — задаволдена гундосіў вядучы рэдактар.

Памочніцу яму далі — даволі маладую сімпатычную кабету-карэктарку, якая адна гадуе дачку. Спакуса! Але Рудзянок — так сказала наш прафсаюзны лідэр — выдатны сем'янін, мае двух сыноў-школьнікаў. Ходзіць з імі ў басейн. Хай гадуюцца Рудзянкі!

Чытаю рукапіс доктара сельскагападарчых навук. Ён сцвярджае: толькі буйныя гаспадаркі могуць накарміць народ, вядлома, ён не супраць фермерства, але імкнецца пераканаць, што ў нашых умовах: бедная зямля, капрызлівы клімат, адсутнасць патрэбнай тэхнікі, — фермерства сябе не апрадае. Здаецца, усё правільна. А пагадзіцца з вучоным мужам не магу. Не абавязкова фермеру вырошчваць толькі збожжавыя культуры ці бульбу. Ён можп гпдпааць свіней, цялят, кароў. Сенажацяў у нас хапае. А болей жывёлы — болей гною, можна лепей заправіць глебу. Будзе лепшы ўраджай усіх культур. Вось чаму я не люблю катэгарычнасць у любых яе праявах.

Сёлета я вырасціў выдатную раннюю бульбу. Праўда, дзялка невялікая — каля соткі, як добрай бабе сесці. Вясною зямлю не капаў, бо зрабіў гэта ўвосень, даў саломы, лісця, пілавіння, а цяпер выкапаў лункі, у іх клаў бульбіны расткамі ўгору. Прысыпаў кампостам, попелам і зямлёю. Граблямт выраўняў — і ўсё. Праўда, акучваў — матычыў тры разы. Падкарміў калійнымі ўгнаеннямі. Калі бульба зацвіла, зрываў кветкі, каб лішне сон не цягнулі. Між іншым, люблю глядзець, як цвіце бульба. Вялікае поле нібы ўс ыпана буйнымі фіялетава-белымі, сіняватымі кветкамі. Такое ўражанне, быццам  на зялёныя лапушыстыя кусты паселі мятлушкі. Растапапырылі крылы і грэюцца на сонцы. У павеіры нейкі асаблівы цёплы водар. І цішыня вакол. Адно жаўрук трапечыцца ў блакітнай высі. Здаецца, можна ўчуць, як растуць клубні, распіраюць зямлю, яна трэскаецца, нібы нібы ёй не хапае паветра, а клубням волі. Квекткі зрываў шкадуючы. Недзе вычытаў. Што гэта карысна. На невялікай дзялцы можна праверыць. І зямля аддзячыла за ўсе мае клопаты. Бульба паспела  напрыканцы чэрвеня. Смачная, разварыстая, клубні круглыя, жоўтыя, як сонейка. Гэта сорт “Беларуская ранняя”.Мусіць, па-беларуску лепей пісаць — гатунак. Дык вось, вывернеш куст, а пад ім дзесяткі два бульбін па кулаку памерам. Любата! Ева вохкала, дзівілася. Радавалася. Ну, кажа, добра мець мужа-агранома.

28 кастрычніка. Панядзелак. Сапсаваўся настрой пасля нарады ў Дзяржкамітэце па друку. Кепскія нашы справы — эканамічны гальштук сціскае горла выдаўцоў.  Кошт паперы расце. Друарскія паслугі даражэюць. А галоўнае. Рэзка ўпалі заказы на кнігі, не толькі на тэхнічную, сельскагаспадарчую, але і на мастацкую літаратуру. Раней Васіль Быкаў, Іван Шамякін мелі па 90 тысяч наклад, а на будучы год па сем-восем тысяч. І такое безгалоўе, мабыць, надоўга. Ходзяць чуткі, што неўзабаве з вокладкі знікне фіксаваная цана — два ці тры рублі, а цэны будуць дагаварныя, нашмат вышэйшыя. Пакуль кніга будзе друкавацца, можа некалькі разоў падаражэць папера, то і кошт кнігі пэўным, як раней, не будзе. Чым далей, тым весялей.

Людзі злыя, раздражнёныя. Дзіва што! Ужо яйкі курыныя зрабіліся дэфіцытам. У нашым стале заказў — пуста. Праўда, у сталоўцы яшчэ можна паабедаць няблага. Некалі я назіраў. Як у сталоўцы на тэлебачанні ўсе імкнуліся сесці спінаю да буфета. Да акна, з якога падавалі стравы, а тут наадварот: кожны шукае вольнае месца, каб сядзець тварам да люддзей, што стаяць у чарзе, убачыць каго сазнаёмых. Рэдактары, карэктары слепяць вочы ў кабінетах-катухах, таму хочацца паглядзець на свет, на людзей. Ёсць тьут і начальніцкі стол. Мой шэф Валодзя Клімчук - пуза наперад і шыбуе міма чаргі за гэты стол і мяне цягне. Сядзяць тут дырэктары. Галоўныя рэдактары выдавецтваў, начальнікі упраленняў з дзяржкамітэта, бывае, і сам старшыня прыходзіць абедаць. Стол даўгі: саастаўлены тры звычайныя, чалавек дзесяць-дванаццаць “элітных” кадраў могуць сесці за начальніцкую трапезу. Падае стравы афтцыянтка. Неяк сказаў Клімчуку, што на тэлебачанні гэтага няма, што на дварэ час дэмакратыі, ён хмыкнуў: “тут чарга даўжэйшая. Можна доўга прастаяць, — і дадаў з усмешкаю. — Спыніцца літрпрпцэс. І вытворчы — таксама”.

Калі іду на абед без яго. Дык заўсёды стаю ў чарзе.ехта падыйдзе са знаёмых, а то мяне паклічуць — тут гэта прынята: нехта адзін з рэдакцыі зойме чаргу чалавек на трох-чатырох, і вось яны падвальваюць. Добра калі

40
{"b":"551730","o":1}