Литмир - Электронная Библиотека

Паспеюць да металічнага бар'ера-парэнчаў,якія аддзяляюць так званы раздатачны стол і касірку ад залы, каб хто не набраў на разнос ежы ды міма касы крутнўся ў залу.

Вось якая ў мяне занатоўка: пра кнігі і сталоўку, пра хлеб надзённы і духоўны.

4 лістапада. Панядзелак. Прачнуўся а паорве чацвётрай: пасля басейна спаў, як тпшаніцу прадаўшы. Як лёг. той нырнуў у абдымкі Марфея. І прачнуўся рана з адчуваннем бадзёрасці, з жпдпннеі жыць, працаваць, любіць. Плаваў я ўпершыню за казённыя грошв. Праўдзівей, за прафсаюзныя. Неяк завітала да мяне наш прафорг Людміла Антонаўна. Сімпатычная кабета гадоў на сорак пяць, праўда, выглядае яна значна маладзей, бо дужа сочыць за сабой і любіць сябе перш-наперш. Яна загадвае адной з рэдакцый, зайшла пагаварыць наконт планаў. Калі абмеркавалі ўсе праблемы. Пытаецца: “Ці любіце вы плаваць?” — “Люблю. Некалі ў лётным вучылішчы выступаў на спаборніцтвах. Дый нарадзіўся на Бесядзі. Плаваю з маленства”. — “Ну, дык запрашаю ў нашу каманду. Мы штогод набываем пятнаццаць абанементаў. Ёсць магчымасць уключыць і вас. Плаваем і грэемся ў саўнепа нядзельных днях”. Я не пярэчыў. Купіў ахоўныя акуляры, каб вада з хлоркаю не раз'ядала вочы, гумавую шапачку, пантофлі, знайшліся і плаўкі. Карацей, падрыхтаваў усе прыбамбасы, і ўчора адбыўся першы заплыў. Ходзім мы ў басейн “меліяратар”, што на вуліцы Варвашэні. І саўна. І баейн спадабаліся. Плаваем усе разам — мужчыны і жанчыны, а ў саўне, вядома, паасобку. Адна карэктарка падплыла да мяне бліжэй, усміхнулася гарэзліва: “А вы добра плаваеце. Ваш папярэднік ніколі не хадзіў у басейн”. — “Кожнаму сваё. Вы таксама добра плаваеце. Як Ундзіна”.— “НЕ, мне да вас далёка. Можа, павучыце?2 — “Як небудзь другім разам”. ++ “Лаўлю на слове”. Яна яшчз раз звабліва ўсміхнулася і лёгка, грацыёзна паплыла далей, потым азірнулася— ці плыву ўслед. А я даў нырца, паплыў назад. Словам, басейна і саўна — гэта выдатна, таму і спаў .як суслік. А каб яшчэ пахвастўся бярозавым венікам! Пра гэта можна толькі марыць. От. Некалі сваю лазню закончу. І ўсё гэта будзе! Насуперак прымасам рынкавага сацыялтзму, ці яшчэ нейкаму там “ізму” будзем сеяць, беларусы! І плаввць — таксама.

Паход у басейн быў вельмі дарэчы, бо дома гармідар і халадэча: пачалі класці паркет. У зале і дзіцячым пакоі скончылі, яшчэ трэба другі раз пацягнуць лакам. Майстар-паркетчык Сямён Іванаіч, каларытны мужык. Працаваў у Саўміне. Клаў паркет многім міністрам,вядомым пісьменнікам, славутай спявачцы Ларысе Апександроўскай Цёпла ўзгадваў пра яе, гаварыў прыжмурыўшы, нібы кот, вочы — ледзьве не закахаўся. Сямён Іванавіч — невысокі. Пакатыя, абвіслыя плечы, трохі крываногі, як футбаліст, бо шчыруе днямі, укленчыўшы на падлозе. Рукі ўжо злёгку дрыжаць: чарку любіць, гаспадары частуюць. Любіць пагаварыць, вядома ж, пра тое, у каго рабіў, якая там кватэра, чым гаспадыня частавала. Гукі “ш” і “ч” вымаўляе мякка, з шапялявінкай, нават з прысвістам. Адным слоыам, мужык цікавы.

Вялікая мітрэнга — паркет. Злосць бярэ: чаму іншыяатрымліваюць кватэры з паркетам, а тут гэткія клопаты: раздабыць дубовыя дошчачкі, перацягнуць мэблю, узадраць лінолеум. Потым дыхаць пылам і смярдзючым лакам. А спачатку яго трэба купіць, колькі грошай улупіць! Майстар бярэ дваццаць рублёў за квадратны метр, значыць, давядзецца  вываліць  каля дзвюх тысяч. Добра, што набылі паркет даолі танна, дзякуй сябру Андрэю за клопат. Дык вось, у хаце няма дзе прыткнуцца, таму чытаю на кухні. Трапілася ў рукі кніга Мікалая Бярдзяева “Істокі і смысл русского коммунізма”. І вось што ён піша пра таварыша  Леніна

“Ленин проповедовал жестокую политику, но лично он не был жестоким человеком…Но первым толчком, который определил революционное отношение  Леніна к миру и жизни, была казнь его брата..” Мы не раз спрачаліся з Андрэем Сахутам. Я казаў: калі б не павесілі брата, Валодзя Ульянаў ніколі не стаў бы Леніным. Андрэй жа даводзіў сваё: тысячы людзей ішлі ў рэвалюцыю, у чыіх сем'ях нікога нават не арыштоўвалі. Ёсць у гэтым рацыя. Але прысвяціць усё жыццё барацьбе з царызмам мог толькі чалавек, які даў клятву… І  праліў таварыш Ленін рэкі крыві. Зло спарадзіла зло. А можа, калі б не ён, дык знайшоўся б іншы? Няўжо нельга было без рэвалюцыі?

Далей Бярдзяеў піша: “Ленин требовал сознательности  и  організованности  в борьбе против всякой стихийности… И  он допускал все средства  для  борьбы, для достижения целей революции. Добро было для него всё, что служит революции, зло — всё, что ей мешает”.

І вось яшчэ цікавае меркаванне: “Уже  война выработала новый душевный тип, тип, склонный переносить военные методы на устроение жизни, готовый практиковать методическое насилие, властолюбивый и  поклоняющиійся силе. Это — мировое явление. Одинаково обнаруживающееся в шовинизме и  фашизме. В России  появился новый антропологический тип, новое выражение лиц. У людей этого типа иная поступь, иные жесты, чем в типе старых интеллигентов”.

Ай да малайчына, Бярдзяеў! Светлая галава. Менаівта гэтыя новыя “тыпы” былі бязлітаснымі ў грамадзянскую вайну, расстрзльвалі нявінных людзей падчас рэпрэсій, нямецкія звышчалавекі жорстка, бязлітасна вынішчалі ўсё жывое на акупаванай тэрыторыі Беларусі. Яны, гэтыя новыя “ тыпы”, у якіх “іная поступь” крочаць зараз  па ўсёй планеце Зямля.

7 лістапада 1991 года. Няўжо апошні Вялікі Кастрычнік? У горадзе не відно ніводнага чырвонага сцяга, ніводнага плаката, не было параду і дэмастрацыі. А колькі я пахадзіў з чырвоным сцягам! Праўда, і сёння на плошчы Леніна адбыўся мітынг прыхільнікаў сацыялізму. Сабралася жменька пенсіянераў. На маю думку, нельга так рэзка кідацца з аднаго боку ў другі, нельга так аплёўваць тое, на што ўчора маліліся, што здавалася святым. Хто мог падумаць, што гэткі час надыдзе?! Трыццаць гадоў таму на ўвесь свет было  абвешчана хрыплаватым голасам былога шахцёра, “дарагога Мікіты Сяргеевіча”: “нонешнее поколение будет жить при  коммунизме”. Абяцаў камуністычны рай  праз дваццаць гадоў. А праз  трыццаць — камуністычная патыя распушчана і аб'яўлена злачыннай арганізацыяй. Можа, з Хрушчова і пачаўся развал? А калі б яго не прагналі датэрмінова, што было б? Няўжо збудавалі б камунізм? У асобнай, “отдельно взятой” краіне? Але ж мільярднае племя кітайцаў ідзе да камунізму. А каб ішлі разам? Пытанні, пытанні…Хто можа даць на іх адказ? Мусіць, ужо ніхто. Хіба што, “новы а мудры гісторык”, — пра якога пісаў некал іКупала. Шкада, што жыць “ в эту пору прекрасную” ужо не давядзецца мне…

Настрой кепскі, але не толькі ад гэтага пакутлівага роздуму.Усё нашмат прасцей і празаічней: хварэю, нос не дыхае, у хаце — рэзрух, усё раскідана, нідзе не прыткнуцца. А тут яшчэ насмарк. Паскудная хвароба, не дзіва, што Напалеон праз яе прайграў Барадзінскую бітву. А я не пайшоў на мітынг былых камуністаў, а хацелася там пабыць. На свае вочы ўсё пабачыць, на свае вушы пачуць.У адной газеце вычытаў, што вялікая рэвалюцыя — гэта жнівеньскія падзеі ў Маскве ( разгром ГКЧП). А Кастрычніцкая рэвалюцыя — і не вялікая, і не сацыялістычная, і не кастрычніцкая, бо адбылася ў лістападзе. І не рэвалюцыя зусім, а дзяржаўны пераварот. Во як! Пачынаецца перыяд “разброда и шатаний”. І мабыць, вельмі надоўга.

Перастаўляю з Евай мэблю, парадкую кнігі. Божа, гэтулькі ўсяго нацягалі ў кватэру!Вось чаму ў крамах няма нічога. Усе усё хапаюць. Некаторыя кватэры нагадваюць мэблевыя склады - не прайсці між гарнітурамі, сталамі і крзсламі. Даўно ўладараць у грамадстве ажыятаж і паніка: хапай, бо заўтра не будзе. А калі будзе, то нашмат даражэй. Пэўна, так яно й будзе.

Вось такі сумны роздум на 74-я ўгодкі Вялікага Кастрычніка. Рука па звычцы напісала — Вялікага.

18 лістапада. Панядзелак. Больш дзесяці дзён не запісваў нічога ў свій блакнот. Дома не было дзе прыткнуцца, дыц часу бракавала. На працы начытаешся за дзень рознай дураты, аж вочы на лоб лезуць, а галава пухне. Тут не да занатловак пра жыццё-быццё лясное і яшчэ пра сёе-тое…

41
{"b":"551730","o":1}